БЕЛАРУСЬ 
  • ДАВЕДНІК
  • Да артыкулу: "Жалезны век"
    Днепра-дзвінская культура
    Dniepro-Dauguvos kultura • Днепро-двинская культура
    VIII ст. да н.э. - IV ст. н. э.
    Верхняя частка ляпнога посуду днепра-дзвінскай культуры. (Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by) Фота: Р. Маісей

    Археалагiчная культура ўсходне-балцкіх плямён, якія ў VIII ст. да н.э. - IV / V стст. н.э. жылі ў басейнах Дзвіны і Верхняга Дняпра. Суіснавала побач і адначасова з культурай штрыхаванай керамікі, з якой мае шмат агульнага. Як і суседняя культура, таксама вядома толькі па паселішчах, асноўным тыпам якіх былі ўмацаваныя гарадзішчы. Могільнікі культуры пакуль не выяўлены. Адна з характэрных асаблівасцяў і адрозненне ад роднаснай культуры - гладкасценная ляпная кераміка. Унікальная з'ява культуры - жалезныя сярпы з выгнутай пад прамым вуглом спінкай.


    Даследаванні. Першыя спробы раскопак гарадзішчаў культуры прадпрымаліся да рэвалюцыі харкаўскім прафесарам Лазаревічам-Шепялевічам, але знаходкі былі сціплымі. Упершыню шырокамаштабныя даследванні і раскопкі помнікаў культуры на Смаленшчыне і Віцебшчыне былі праведзены ў 1020-х гг. А.М. Ляўданскім. На рубяжы XXI ст. на тэрыторыі Смаленщыны актыўныя даследванні праводзіць Е.А. Шмідт, у Беларусі даследванні праводзілі А.Р. Мітрафанаў (у 1950-60-х гг.), які даў назву культуры па месцы яе лакалізацыі, К.П. Шут (у 1960-х гг.), В.І. Шадыра (у 1980-90-х).a

    Лакалізацыя. У ареал культуры уваходзілі землі Смаленскага Падняпроўя, паўночнай часткі Могілёўскай вобласці, Полоцка-Віцебскага парэчча Заходняй Дзвіны. На захадзе межа культуры была размытай і для культуры характэрна пэўнае сваеасаблівасць (пераважная колькасць слоікавага посуду, вялікі працэнт арнаментаваных гаршчкоў и г.д.). што дало падставу В.І. Шадыра вылучыць гэтую терыторыю ў заходні варыянт культуры.a

    Вытокі. Паходжанне культуры пакуль застаецца не вырашаным, паколькі эпоха бронзы у арэале культуры не вывучана ў дастатковай ступені. Па некаторых прызнаках дапускаецца, што культура склалася на мясцовай выснове, верагодна, пры удзеле “шнуравікоў”.a

    Перыядызацыя. В.І. Шадыра вылучае тры этапа ў развіцці культуры: ранні - VIII - V ст. да н.э.; сярэдні - IV - I ст. да н.э.; позні - I - IV/V ст. н.э. Археалагічныя даследванні дазваляюць меркаваць, што помнікі басейна Заходняй Дзвіны больш старажытныя за смоленскія, якія датуюцца не раней за VIII ст. да н.э.2 (ст.227), a

    Тыпы паселішчаў. Пераважнымм тыпам паселішчаў былі гарадзішчы. На раннім этапе (VIII - V ст. да н.э.) гарадзішчы будаваліся на ўзвышшах каля вады натэрыторыі з узгоркава-азёрным ландшафтам. Пляцоўкі не ўмацоўваліся, падсыпаліся толькі краі і рабіліся драўляныя агароджы. У сярэдні перыяд (IV - I ст. да н.э.) памеры гарадзішчаў павялічыліся, а абарончыя збудаванні ускладніліся. Па краях пляцовак насыпаліся земляныя валы, якія ўзмацняліся рвамі. Прыкладна з IV ст. да н.э. зэяўляюцца драўляныя агароджы па перыметру пляцоўкі, невялічкія валы, павялічваецца стромкасць схілаў за кошт скідвання з пляцоўкм культурнага слоя. У позні перыяд (I - IV/V ст. н.э.) умацаванні ўяўляюць сабой складаную і дасканалую сістэму кальцавых валоў з драўлянымі сценамі і рвоў вакол схілаў ніжэй пляцоўкі гарадзішчаў у 2, 3 і болей ліній. Вышыня валаў звычайна не перавышала 2-3 м. Плошчы пляцовак павялічыліся ад 2000 да 7000 м.кв., яны ператварыліся ў пасёлкі-крэпасці.2 (ст.227), a

    План гарадзішча Барсукі.2 (ст.77)

    Жытло. Па меркаванню В.І. Шадыра для ранніх гарадзішчаў былі характэрны паўзямлянкавыя жытлы. Адна з такіх пабудоў акруглай формы, пакрытая па тыпу будана, выяўлена на гародзішчы Замошша. Аднак, наибольш тыповым было доўгае наземнае жытло слупавой канструкцыі, якое размяшчалася па краю пляцоўкі (гародзішчы Кублічы на Беларусі, Тушэмля, Дземідаўка, Наквасіна и інш. на Смаленшчыне. З рубяжа н.э. у арэале культуры узнмкаюць аднакамерныя пабудовы слупавой канструкцыі (Кастрыца і Буракова на Беларусі, Макрадзіна, Смілава - на Смаленшчыне). Акрамя таго, на Смоленшчыне узнікаюць дамы, якія маюць зрубную канструкцыю стенаў. Вогнішчы жытлаў насельніцтва культуры на тэрыторыі Беларусі цалкам падобныя вогнішчам, якія знойдзены на гарадзішчах культуры штрыхаванай керамікі. На Смаленшчыне вогнішчы цалкам вкладзены шчыльна падагнанымі камянямі.2 (ст.227), a

    Гаспадарка Ад самага пачатку адной з вядучых галінаў гаспадаркі было ляднае землеробства, аб чым сведчыць вялікая колькасць сякераў на месцах поселішчаў. Як паказваюць даследванні, найбольш пашыранымі культурамі былі пшаніца, ячмень, проса, лён. Аснову жывёлагадоўлі, якое мела не меньш важнае значэнне, складала гадоўля свиней і буйных рагатых жывёл. Коні і дробны рагаты скот адыгрывалі другаснае значэнне.a

    Паляванне, хоць і адыгрывала меньшую ролю, тым не меньш было вельмі распаўсюджаным. На некаторых гарадзішчах частка касцей дзікмх жывёлаў складала 41-45% (Буракова, Кастрыца, Фядоткаў). Палявалі на тура, лася, высакародныага аленя, кабана, мядзведзя, лісу, выдру, куніцу, тхора, бабра і інш. Было развіта тасама рыбная лоўля (щупак, платва, язь, лінь, лешч, окунь).a

    Кераміка. Посуд культуры гладкасценны і падзяляецца па форме слоікападобныя і слабапрафіляваныя гаршчкі. У першых стагоддзях н.э. на Смаленшчыне таксама распаўсюджваецца моцнапрафіляваныя посудзіны. Арнаментаваны посуд сустракаецца радзей, чым у культуры штрыхаванай керамікі, між тым на тэрыторыі Беларусі гаршчкі з арнаментам сустракаюцца часцей. Аздабленне посуду звычайна знаходзіцца ў верхняй частцы і уяўляюць сабой рыскі, ямкі або дзіркі.a

    Агульны выгляд гарадзішча Замошша (Полацкі р-н).

    Апрацоўка косці і камяню займала У I тыс. да н.э. адно з цэнтральных месцаў сярод хатніх рамёсел. На ранніх гарадзішчах Падзвіння даволі частымі знаходкамі складаюць каменныя свідраваныя сякеры, сякеры-кліны, зерняцёркі і песты. Для вытворчасці каменных сякераў выкарыстоўвалі дзекарыт, граніт, кварцыты, дзіабаз і інш. пароды камянёў. Канчатковая форма сякераў даводзілася з дапамогай шліфавання. Свідраванне адтулінаў адбывалася з дапамогай касцянога свідра.a

    Матэр'ялам для касцяных вырабаў служылі полыя і трубчатыя косці, зубы і рогі жывёлаў, якія апрацоўвалі спосабам шчаплення, рэзання, шліфавання, скаблення, свідравання і паліравання. Сярод прылад працы вялікую колькасць складаюць качадыкі, вастрыі, шыдлы, праколкі, тупікі. Касцяную зброю складаюць навершы стрэлаў і дзідаў. Стрэлы звычайна чэрашковыя рознай формы формы, радзей сустракаюцца ўтульчатыя куляпадобныя. Копья изготавливались из массивных трубчатых костей. Втульчатые наконечники копий представляют собой трубчатую кость с косым срезом на боевой части. Частай знаходкай на гарадзішчах культуры з'яўляюцца касцяныя шпількі з натуральнай і штучна апрацаванай галоўкай.a

    Выкарыстанне жалеза сярод носбітаў культуры, верагодна, пачалося раней, чым сярод плямён культуры штрыхаванай керамікі дзякуючы больш цеснымі сувязямі з паўднёвымі плямёнамі па Дняпру. На некаторых гарадзішчах культуры знойдзены жалезныя сякеры (VI-IV ст. до н.э.), якія маюць аналагі ў скіфскім асяроддзі (Замошша, Баронікі, Кублічы). Другая група жалезых сякераў аднросіцца да паўднёва-прыбалтыйскага тыпу, які з'явіўся ў першых стагоддзях н.э.a

    Асаблівай увагі заслугоўваюць сярпы з выгнутай пад прамым вуглом спінкай, якія не маюць аналагаў у іншых культурах. Разам з тым сустракаюцца сярпы і жніўныя нажы звычайнай формы. Частай знаходкай з'яўляюцца нажы. Найбольш старажытныя з іх маюць гарбатую спінку. Сярод іншых частых прылад працы - железныя шыдлы і іголкі.a

    Бліжэй да канца I тыс. да н.э. жалезная зброя пачынае выцясняць зброю з косці. Але калі ў культуры штрыхаванай керамікі, дзе пануе зброя бліжняга бою, у днепра-двінскай культуры сустракаюцца як коп'я, так і наканечкікі стрэлаў.a

    Частымі знаходкамі на паселішчах культуры з'яўляюцца жалезныя шпількі. Сярод іх пераважваюць кіяпадобныя альбо з кальцавым навершам. Фібулы сустракаюцца рэдка, належаць да раннерымскага часу і выяўлены толькі на тэрыторыі Смаленшчыны. З жалеза і бронзы вырабляліся разнастайныя упрыгожанні: ручныя і нажныя бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі і г.д. Пры гэтым у Верхнім Падняпроўі комплекс упрыгожанняў нашмат багацейшы па асартыменту і колькасці, чым у Падзвінні. Знаходкі на Смаленшчыне латенскіх бранзалетаў, грыўнаў, пектараляў, асобных тыпаў падвесак тлумачыцца больш шчыльнымі сувязямі з поўднем, што адбывалася пры пасрэдніцтве юхноўскіх і мілаградскіх плямён.a

    Прылады працы, упрыгожанні і кераміка днепра-дзвінскай культуры.2 (ст.227)

    Металавытворчасць. Сырадутны працэс з'яўляецца ў днепра-двінцаў не раней 2-й паловы I тыс. да н.э. Аб шырокім распаўсюджанні чорнай металургіі сведчаць знаходкі жалезнага шлака, крыц, абломкаў домніц. Апошнія знайдзены на гарадзішчах Цербахунь, Кублічы, Буракова. Прылады працы вырабляліся з крычнага жалеза шляхам далейшай апрацоўкі. Кавальскія прылады сустракаюцца рэдка. Даследчыкі даводзяць, што кавалям былі вядомы зварка і пакеціраванне сыравіны.a

    Добра была развіта і апрацоўка каляровых металаў, аб чым сведчаць шматлікія знаходкі тыгляў, льячак і ліцейных форм. Вытворчасць рэчаў з каляровых сплаваў вялася дзвюмя шляхамі: пры дапамозе ліцця (для вытврчасці складаных вырабаў - кельтаў, упрыгожанняў) і спосабам халоднага ці гарачага кавання (пры вытворчасці простых вырабаў - шпількі, шыдлы, вастрыі і г.д.).a

    Іншыя вырабы. Частай знаходкай на паселішчах з'яўляюцца грузікі тыпа дзьякава. Праслицы з'яўляюцца адзінкавымі знаходкамі і ў Заходнім Падзвінні яны ідэнтычныя як па форме, так і па арнаменту прасліцам культуры штрыхаванай керамікі.a

    Сацыяльная структура. Па узроўню грамадскага развіцця плямёны культуры знаходзіліся на той самай стадыі, што і носьбіты культуры штрыхаванай керамікі: у іх існаваў развіты патрыярхат, что пацвярджае характар поселішчаў, жытлаў, земляробства і г.д. Асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патрыярхальная сям'я. Некалькі сем'яў аб'ядноўваліся ў род.a

    Культы і вераванні. Як і ў іншых плямён ранняга жалезнага веку, у носьбітаў культуры пераважвала абогатварэнне сілаў прыроды. Аб гэтым сведчаць разнастайныя салярныя і атсральныя знакі на разнастайных прадметах, фігуркі каня. Аб шанаванні дзікіх живёлаў гавораць амулеты, зробленыя з касцей і зубоў мядведзя, кабана. На гарадзішчах у Верхнім Падняпроўі былі знойдзены паганскія свяцілішчы, якія размяшчаліся ў сярэдзіне жылых пляцовак. Адно з іх выяўлена ў сярэднем слое гарадзішча Тушэмля і ўяўляла сабою круглую пляцоўку дыяметрам 6 м, акантаваную канаўкай, у якой бачны слупавыя ямы, выкапаныя на адлегласці 0,25-0,35 м адна ад другой. У самай сярэдзіне пляцоўкі, верагодна, быў усталяваны ідал, ад якога захавалася вертыкальная канічная яма, дыяметрам 0,5 м і глыбінёй 0,7 м. Такія самыя свяцілішчы вядомы і на іншых гарадзішчах Смаленшчыны (Дземідаўка, Самсонцы). На тэрыторыі Беларусі падобныя пабудовы не вядомыя.a

    Пахавальны абрад Так сама як і культура штрыхаванай керамікі, днепра-двінская культура вывучана выключна па поселішчах: пахавальныя помнікі у яе арэале не вядомыя.a

    Этнічны склад. Сярод даследчыкаў пераважвае меркаванне, што культура належала балтам.a

    Лёс культуры. У III-V ст. н.э. у арэал культуры пачынаюць пранікаць з поўдня носьбіты кіеўскай культуры. У працэсе змешвання да сярэдзіны V ст. н.э. фарміруецца новая культура, якая атрымала назву тушэмлінскай.a

    Помнікі днепра-дзвінскай культуры на тэрыторыі Беларусі
    (Крыніцы: карта "Праславяне і іх суседзі ў II ст. да н.э. - першай палове I ст. н.э."5 (ст.39); тэкставы матэр'ял з "Археалогія і нумізматыка Беларусі"2 і інш.)
    УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
    Помнікі днепра-дзвінскай культуры
    Межы днепра-дзвінскай культуры2 (ст.251)
    Гарадзішчы
    Неўмацаваныя селішчы

    Археалагічныя помнікі днепра-дзвінскай культуры
    Агульны выгляд гарадзішча Амосенкі (Расонскі р-н).2 (ст.35)
    Бронзавае скроневае кольца з гарадзішча Борнікі (Віцебскі р-н), V-IV ст. да н.э. (Нацыянальны гістарычны музей, Мінск)7 Меднае скроневае упрыгожанне з гарадзішча Буракова (Гарадоцкі р-н).3 (ст.109) Бронзавая падвеска з гарадзішча Баронікі (Віцебскі р-н), V-IV ст. да н.э.2 (ст.75)
    Археалагічныя знаходкі з гарадзішча Замошша (Полацкі р-н): 1 - жалезныя сярпы, 2 - жалезнае шыла, 3 - наканечнік дроцмка, 4 - фрагмент жалезнай сякеры, 5 - каменныя сякеры, 6 - касцяныя праколкі, 7 - касцяная фігурная галоўка, 8 - фрагменты ляпнога посуду. (Музей старажытнабеларускай культуры. Мінск) Фота: Р. Маісей Гліняныя грузікі і праселкі з гарадзішча Клішына (Крупскі р-н) і селішча і гарадзішча Пруднікі (Міёрскі р-н). (Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by) Фота: Р. Маісей
    Тыповы посуд насельніцтва днепра-дзвінскай культуры (рэканструкцыя). Малюнак з сайту www.musicalia.lt
    (Апошняя рэдакцыя: 18.01.2010)

    Літаратура
    1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
    2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
    3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
    4. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.
    5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
    6. Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.
    7. Дзяржаўны музей БССР. Альбом. Мінск: "Беларусь", 1986.
    Матэр'ялы ў Інтэрнэце
    1. Днепро-двинская культура. Археология Беларуси (archeology2.ru).
    2. Днепро-двинская культура (belhistory.ru).
    3. Шадыро В. И. Белорусско-литовско-латышское порубежье в эпоху железа и раннего средневековья (этнокультурные аспекты).