Да артыкулу: Каменны век на тэрыторыi Беларусі
Днепра-данецкая культура
Днiпро-донецька культура
4 500 - 2 200 г. да н. э.
Малюнак: http://bse.sci-lib.com Гліняны посуд днепра-данецкай культуры.(Знаходкi з вескі Бузькі)
Малюнак:
http://bse.sci-lib.com

Археалагiчная культура эпохі неаліту на Усходнім Палессі Беларусi і на паўночным-усходзе Украіны. Назва паходзiць ад месца першых вынаходніцтваў ў Падняпроўі і на Паўночным Данцы. Належала да суполнасці культур грабеньчата-накольчатай керамікі, але вызначалася сярод іх некаторай адасобленасцю.1 (ст.36) Адметнай асаблiвасцю культуры з'яўляюцца керамічны пераважна вострадонны посуд, аздоблены грабеньчата-накольчатым арнаментам. На тэрыторыi Беларусi у эпоху неаліту суiснавала адначасова з верхнедняпроўскай, нарвенскай і нёманскай культурамі.


Першапачаткова культура сфарміравалася на ўзбярэжжах дняпра на Кіеўшчыне, Чаркашчыне і Палтаўшчыне, на ніжней Прыпяці і на верхнім цячэнні Северскага Данца. Ранненеалітычны посуд быў вострадонны, з дамешкам валакністых раслінных рэшткаў, сціпла арнаментаваныя паясамі грабенчатых адбіткаў і пракрэсленымі рыскамі. Крэмневыя вырабы на раннем этапе мелі рысы мезалітычнай эпохі, найбольш тыповымі з якіх былі мікраліты і архаічныя сякеры.
      Насельніцтва належала да позніх краманьёнцаў. Асноўны занятак - рыбалоўства, паляванне, зямляробства, жывёлагадоўля (бык, свіння). Жытлы наземныя або крыху паглыбленыя ў зямлю, невялікага памеру, авальныя або прамавугольныя. Усярэдзіне жылля знойдзены парэшткі вогнішча, абкладзенага камянямі, гаспадарчыя ямы.
      Акрамя паселішчаў знойдзены калектыўныя магільнікі (ад 2 да 13 пахаваных у адной яме; паложаны на спіне) з прыладамі і ўпрыгожаннямі, прысыпаныя чырвонай вохрай.
      Знойдзены разнастайны крамнёвы інвентар: пласціністыя і трохвугольныя наканечніеі стрэл, вузкія і шырокія нажы, сярпы,скрабкі, праколкі, свёрлы, сякеры. Характэрнай асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць мікралітаў і прылад плоскай апрацоўкі.
      На Украіне культура праіснавала да 3-га тысячагоддзя да н.э. На Усходнем Палессе доўжылася яшчэ 500 гадоў. Усходне-палескі варыянт днепра-данецкай культуры на апошнем этапе развіцця вылучаецца багаццем керамічных форм і арнаментацыі. Посуд вырабляўся стужкавым спосабам з гліны з раслінным дамешкам, пазней пяском. Арнамент уяўляе сабой адбіткі грабеньчатага штампа, прачэрчаныя прамыя лініі. У афармленні посуда прасочваюцца вытокі беларускага народнага геаметрычнага арнамента2.

Распаўсюджанне днепра-данецкай культуры на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Рассяленне неалітычных плямён"1(ст.35); карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі днепра-данецкай культуры
Межы днепра-данецкай культуры

Археалагічныя помнікі днепра-данецкай культуры
Малюнак: antikwar.ru
37, 38, 43, 44, 49, 50 — кераміка; 40–42, 47, 48, 51–53 — каменныя і касцяныя прылады; 39, 45 — «чаўнакі»
Малюнак:
antikwar.ru
Посуд з паселішчаў Юравічы (Калінкавіцкі р-н) і Гнездзенка (Хойніцкі р-н). Рэканструкцыя2(ст.226)
Фрагменты гаршкоў з паселішча Юравічы(Калінкавіцкі р-н)2(ст.226)


(Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. http://arch-enc.info/n6-336.html
  2. http://bse.sci-lib.com/article030221.html
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва