Да артыкулаў: "Рассяленне славян", "Ранняя эпоха вікінгаў", "Утварэнне дзяржаўнасці", "Умацаванне дзяржаўнасці"
Дрыгавічы
Дреговичи
IX - XIII стст.
Буйназярністыя бронзавыя пацеркі дрыгавічаў з Свішчава (Камянецкі р-н), Заслаўя, Навагрудку; XI - XII стст. (Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік).

Этнічная супольнасьць, якая ў эпоху рассялення славян і ранняга сераднявечча займала значную частку тэрыторыі Беларусі і якая вядомая з летапісных крыніц як славянская. Разам з крывічамі і радзімічамі склала аснову для фарміравання беларускай народнасці. Этнавызначальнымі прадметамі прынята лічыць буйназярністыя металічныя пацеркі з напаяным зернем. Асноўнымі помнікамі ў даследаванні з'яўляюцца курганныя могільнікі. У пахавальным абрадзе звычай крэмацыі, характэрны для ранняга перыяда, з прыняццем хрысціянства змяняецца трупапалажэннем. Паходжанне прынята звязваць з носьбітамі Лука-Райкавецкай культуры.


Упамінанні. З захаваўшыхся старажытных пісьмовых крыніцах упершыню упамінаюцца у "Аповесці мінулых гадоў", дзе яны згадваюцца ў яе ранняй недатаванай частцы, дзе гаворыцца аб рассяленні славян, што прыйшлі з Падунаўя: "...а друзии седоша межи Припетью и Двиною и нарекошася дреговичи..."2 (ст.139)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Пасля летапісец пералічвае дрыгавічаў сярод этнічных груп, якія дасягнулі значнага ўзроўню грамадскага развіцця і якія ўжо мелі сваё княжанне. Праводзячы этнічныя размяжаванні усходніх славян ад суседзяў, летапісец зноў называе дрыгавічаў у ліку славянскіх плямён.4 (ст.27)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Цвёрдая дата першага згадвання ў рускіх летапісах аб дрыгавічах адсутнічае. Першай дакладнай пісьмовай звесткай аб іх лічыцца згадка Канстанціна Багранароднага, які называе дрыгавічаў у ліку славян, якія плацілі даніну кіеўскаму князю.4 (ст.27)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Чарговае летапіснае паведамленне аб дрыгавічах адносіцца да 1116 г., калі менскі князь "Глеб бо бяше воевал дреговичи и Случеск пожог". У апошні раз на старонках летапісаў дрыгавічы названы ў 1149 г.4 (ст.27)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Назва. Паходжанне назвы супольнасці прынята звязываць з прыродна-геаграфічнымі асаблівасцямі Прыпяцка-Дзвінскага міжрэчча, пакрытага непраходнымі балотамі - дрыгвой.4 (ст.27)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Існуе таксама спроба шукаць тлумачэнне этноніма ў сувязі з балцкімі асновамі "derkti" (сырэць, рабіцца вільготным), "drig-", "drug-" (светлы, зіхоткі - у адносінах да балцкага этнасу, які жыў у кірунку узыходу сонца) да якіх пазней дадаўся славянскі суфікс "-іч". У гэтым выпадку дрыгавічы разглядаюцца як частка балцкага этнасу, якія пазней славянізіраваліся.5 (ст.32-33)Людміла Дучыц "Этнакультурная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы I - пачатку II тыс." (паводле археалагічных матэрыялаў). Часопіс "Druvis", №2, 2008.

Варыянт галаўнога ўбору дрыгавічанкі.

Даследаванні. Вывучэнне курганных старажытнасцяў дрыгавічаў пачалося ў XIX ст., аднак праз доўгі час мела выпадковы характар. У 1810-1811 гг. Т. Нарбут раскапаў некалькі курганаў у наваколлі Рагачова і Старога Быхава. У 1820-я гады З. Даленга-Хадакоўскі апісаў археалагічныя помнікі былога Бабруйскага уезда Мінскай губерніі. На працягу 30 год займаўся раскопкамі курганаў у наваколлі Слуцка Н.М. Гесэ.4 (ст.28)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

У 2-й палове XIX ст. наступае ажыўленне ў даследаваннях старажытнасцяў дрыгавічаў. У 1850-60-х гг. раскопкі курганаў каля Лагойска праводзілі К. Тышкевіч і Н. Турбін. Значную працу па выяўленню курганаў у Мінскім уездзе правёў Р. Ігнацьеў. У чэрвенскім і Мінскім уездах актыўна займаўся вывучэннем помнікаў Г. Татур. Раскопкі куганаў у 1870-80-я гг. праводзілі М. Кусцінскі, Н. Мышанкоў, Н. Авенарыус, Н. Янчук, Ф. Шыманоўскі, І. Тышкевіч.4 (ст.28)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Значная роля ў даследаваннях кургнаў дрыгавічаў належыць Ул.З. Завітневічу. Пачынаючы з 1885 г. ён за некалькі палявых сезонаў даследаваў звыш 80 могільнікаў і раскапаў каля 700 курганаў. Яго працы, якія вяліся на высокім навуковым узроўні, працягваюць заставацца асноўным матэр'ялам па курганным старажытнасцям дрыгавічаў. Пасля Ул.З. Завітневіча незначныя раскопкі вялі Е.Р. Раманаў і Ю. Шавельскі.4 (ст.28-29)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

У савецкія даваенныя часы даследаванні курганаў праводзілі В. Сушчынскі, І. Юшчанка, А.М. Ляўданскі, С.А. Дубінскі, І.А. Сербаў, А.Дз. Каваленя, А. Рынейскі, С.С. Шутаў, І. Калодкін, М. Канвісараў. На тэрыторыі Зах. Беларусі працы праводзілі М. Новак, Е. і В. Галубовічы. У пасляваенныя часы курганы дрыгавічаў даследавалі Ю.Ул. Кухарэнка, Б.В. Міралюбаў, В.В. Седоў, П.Ф. Лысенка. Спецыяльныя працы вывучэнню курганных старажытнасцяў дрыгавічаў прысвяцілі А. Успенская і В.В. Сядоў.4 (ст.29)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Паходжанне. Мяркуючы па распаўсюджанні найбольш ранніх дрыгавіцкіх курганаў з абрадам трупаспалення і найбольш ранняй ляпной керамікай, даследчыкі лічаць, што рассяленне дрыгавічаў адбывалася з поўдня, у асноўным па цячэнні рэк. Раннія пахаванні дрыгавічаў вядомы на Дняпры, Бярэзіне, у Панямонні, Сярэднім Пабужжы. На правабярэжжы Прыпяці выяўлены таксама помнікі пражскай і змяніўшай яе Лукі-Райкавецкай культуры, на якіх прасочваецца паслядоўны працэс развіцця бытавой керамікі ад VI да IX-X стст. Лічыцца, што дрыгавіцкі посуд паходзіць ад керамікі паселішчаў тыпу Лукі-Райкавецкай (Хатамель, Гарадзішча, Радасць, Дружба), што указвае на генетычнае паходжанне дрыгавічаў ад насельнмцтва гэтай культуры, а праз яе - ад папярэдняга насельніцтва пражскай культуры тыпу Корчак,2 (ст.141)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. так званай культурай жытомірскага тыпу.4 (ст.29-31)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Лакалізацыя. Згодна з археалагічнымі дадзенымі паўднёвая мяжа тэрыторыі рассялення дрыгавічаў праходзіць на поўдзень ад Прыпяці (курганныя могільнікі Барыскавічы, Скрыгалаўская Слабада, Тураўскае Балота, Глініца, Рычава, Хільчыцы, Цербежава). Пацеркі дрыгавічскага тыпу знойдзены і верхоўях Убарці, у раёне рассялення летапісных дрэўлян. Усходняя мяжа рассялення дрыгавічаў праходзіць па Дняпру. На левым беразе Дняпра вядомы толькі асобныя курганныя могільнікі з дрыгавічскімі пацеркамі. Паўночная мяжа ідзе ад Нова-Быхава на Дняпры па вадараздзелу Друці і Беразіны да Барысава, далей да Лагойска і Заслаўля. Аб заходняй мяжы рассялення дрыгавічаў няма адзінага меркавання: адныя даследчыкі (Ул.З. Завітневіч, В.В. Седоў) адзначаючы шырокае ужыванне камянёў (тыповае для яцвяжскіх курганоў) у пахаваннях у раёне сярэдняга цячэння Зах. Буга праводзяць заходнюю мяжу рассялення дрыгавічаў па Выганаўскіх балотах; іншыя прытрымліваюцца меркавання, што дрыгавічская тэрыторыя дасягнула цячэння Зах. Буга, адзначаюць дрыгавічскія рысы курганных пахаванняў ля Беластока, называюць дрыгавічскімі гарады Берасце, Драгічын Надбужскі, Нурэц.4 (ст.29-31)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Курганныя могільнікі з'яўляюцца найбольш шматлікай катэгорыяй археалагічных помнікаў дрыгавічаў. Яны уяюляюць сабой земляныя насыпы паўсферычнай, канічна-усечанай ці квадратнай формы вышынёй найчасцей ад 0,8 да 1,8 м. дыяметрам 10-12 м.4 (ст.31)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Эвалюцыя старажытнасцяў дрыгавічаў (паводле табліцы з сайту veras.litvin.org).

Курганы звычайна размяшчаюцца групамі да некалькі дзесяткаў у адным магільніку. Сустракаюцца і буйныя могільнікі ў некалькі соцен курганоў: Мохаў (Лоеўскі р-н) - 620 курганоў, Рычоў (Жыткавіцкі р-н) - 270, Лянеўка - 300, Валасовічы - 267, Маруліны - 500.2 (ст.141)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Найбольш ранні пахавальны абрад дрыгавічаў - трупаспаленне. Курганы з трупаспаленнем падзяляюцца на две групы: 1 - з трупаспаленнем за межамі кургана і памяшчэннем рэшткаў крэмацыі ў кургане; 2 - групу курганоў з трупаспаленнем непасрэдна ў кургане. Абрад трупаспалення вядомы па ўсёй тэрыторыі рассялення дрыгавічаў, аднак найчасцей ён сустракаецца ў Прыдняпроўі.4 (ст.31)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Часам рэшткі крэмацыі памяшчалі ў гліняную пасудзіну - урну, якую ставілі ў насыпе кургана.2 (ст.141)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Датуюцца такія пахаванні канцом X - пачаткам XI ст.2 (ст.141)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Аднародныя могільнікі з трупаспаленням сустракаюцца рэдка (урочышча Гародзінка ля Барыскавіч, в. Пашкоўка, Ольса, Несета), часцей сустракаюцца курганы з трупаспаленнем у складзе могільнікаў з трупапалажэннем (Рычова, Валасовічы, Любонічы, Скрыгалаўская Слабада, Заужэлле, Лінеўка, Казазаеўка і інш.).4 (ст.31)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Пахавальны інвентар пахаванняў па звычаю крэмацыі вельмі бедны.

З прыняццем хрысціянства паганскі звычай крэмацыі змяняецца трупапалажэннем.2 (ст.141)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Курганы з трупапалажэннем падзяляюцца на тры групы ў залежнасці ад месцазнаходжання нябошчыка: 1 - на узроўне глебы (на гарызонце), 2 - на насыпе кургана (на падсыпцы), 3 - у магільнай яме (у больш познія часы) паглыбленай на 0,2-1,6 м. У паўднёва-усходняй частцы рассялення дрыгавічаў пахаванне ў яме сустракаецца часцей, чым у астатніх раёнах. Але і тут большасці курганаў уласцівы звычай пахавання на гарызонце. У могільніках з трупапалажэннем часта сустракаецца толькі адзін нейкі тып пахавання: з трупапалажэннем на гарызонце (Глініца, Капаткевічы, Рудня, Пацава Слабада, Шараеўшчына і інш.) ці палажэннем у яме (Віркаў, Скрыгалаўская Слабада, Барыскавічы і інш.) У выпадку прысутнасці ў адным могільніку абодвух тыпаў пахавання курганы з рознымі тыпамі трупапалажэння часта канцэнтруюцца ў розных месцах могільніка (Ванюжычы, Міцюры, Перахрэсце). Сярод пахаванняў на гарызонце сустракаюцца пахаванне памерлага на слаі вогнішча альбо попелу. Часта пахаванне адбывалася ў труне, зрэдку над памерлым узводзілі спецыяльную пабудову ў выглядзе брывеньчатага зруба з дускатным дахам, паверх якога насыпаўся курган.4 (ст.31-32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Звычайна памерлага клалі на спіне галавой на захад, што стасуецца з агульнаславянскім звычаем. У курган звычайна клаўся адзін памерлы, аднак і вядомы і падвойныя пахаванні - мужчынскія, жаночыя, змешаныя. Паміж мужчынскімі і жаночымі пахаваннямі няма адрозненняў у дэталях абраду.4 (ст.31-32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пахавальны інвентар бедны і часта адсутнічае ўвогуле і значна больш прадстаўдлены ў пахаваннях з трупапалажэннем. Беднасць курганаў па звычаю крэмацыі тлумачыцца тым, што ўсе рэчы згаралі ў пахавальным вогнішчы. Найбольшая колькасць рэчаў сустракаецца пры пахаванні памерлага на гарызонце.4 (ст.31-32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Мужчынскія пахаванні звычайна значна бяднейшыя за жаночыя. Сярод знаходак звычайна баявыя і працоўныя сякеры, коп'я, наканечнікі стрэлаў, пёреападобныя свёрлы, калачавыя і праразныя крэсівы, аднак часцей знаходзяць паясныя кольцы, спражкі, зрэдку - драцяныя пярсцёнкі.4 (ст.31-32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Інвентар жаночых пахаванняў больш разнастайны і шматлікі. Сярод знаходак сустракаюцца сярпы, прасліцы, верацёны, жалезныя нажніцы. Найбольш частымі знаходкамі з'яўляюцца ўпрыгожанні з бронзы, у меньшай колькасці - з серабра. Найбольш шматлікія - разнастайныя пацеркі: металічныя, каменныя, хрустальныя, бурштынавыя, шкляныя і інш.4 (ст.31-32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Для дрыгавічаў характэрным упрыгожаннем з'яўляюцца буйназярністыя металічныя пацеркі, ажурныя (з дроту) або суцэльнай цыліндрычнай ці авальнай формы (радзей - круглыя), упрыгожанныя напаянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні. Іх насілі па адной альбо некалькі штук у складзе нізкі пацерак. Яны былі распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі дрыгавічаў, а часам за яе межамі, куды траплялі гандлёвым шляхам або як здабыча ў час ваенных дзеянняў.2 (ст.141-142)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Шырока распаўсюджаны ў жаночых пахаваннях невялікія (дыяметрам каля 2 см) драцяныя, так званыя паўтараабаротныя скроневыя кольцы, якія часта сустракаюцца ў паўднёвых суседзяў дрыгавічаў. Па ўсёй тэрыторыі сустракаюцца невялікія пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, а таксама так званыя кіеўскія трохпацеркавыя вузлавыя скроневыя кольцы, на якіх пацеркі мелі спецэфічна дрыгавіцкі выгляд, згаданы вышэй.4 (ст.31-32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Некаторыя прадметы побыту сустракаюцца як у мужчынскіх так і у жаночых пахаваннях: гліняны посуд, драўляныя ведры, нажы, нагрудныя спражкі. Шырока распаўсюджаны нажы.4 (ст.31-32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Кераміка. Частай знаходкай у курганах з'яўляюцца кругавыя гаршчкі, часам пастаўленыя па два і па тры, звычайна ля ног ці ў галаве памерлага. Тулава і плечыкі некаторых гаршчкоў пакрытыя лінейным арнаментам, часам па плечыкам ненесена аднарадная ці шматрадная хваля. На донцах гаршчкоў часам сустракаюцца клеймы ў выглядзе акружнасціі з кропкай пасярэдзіне, з крыжам, з дзвюмя канцэнтрычнымі акружнасцямі і г.д. Ляпная кераміка сустракаецца рэдка.4 (ст.32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Паселішчы дрыгавічаў як адкрытага так і ўмацаванага тыпу застаюцца мала вывучаныя. Па аналогіі с суседняй Смаленскай зямлёй меркуецца, што сельскія пасяленні дрыгавічаў групаваліся каля гарадзішчаў, былі маладворнымі (8-9 двароў), звычайна размяшчаліся па берагах рэк і ручаёў. Звычайна вакол аднаго курганнага могільніка знаходяцца рэшткі некалькі селішчаў.4 (ст.32)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Гаспадарка і гандаль. Аснову гаспадаркі складалі земляробства і жывёлагадоўля, якія былі распаўсюджаны як у сельскай мясцовасці так і ў гарадах. Акрамя таго насельніцтва займалася таксама паляваннем, рыбалоўствам, прадзеннем, ткацтвам. Разам з тым раскопкі Турава, Брэста, Пінска, Мінска, Давыд-Гарадка, Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Клецка, Слуцка сведчаць аб высокім узроўні мясцовага жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, скура- і дрэваапрацоўчага а таксама ганчарнага рамёстваў. Мясцовыя майстры выраблялі жалеза і сталь, рабілі наварку на рэжучы край жалезных вырабаў (сярпы, сякеры, нажы, нажніцы), складаную слясарную падгонку дэталяў складаных вырабаў (замкі, ключы), выраблялі прылады працы, узбраенне, прадметы хатняга ўжытку.2 (ст.142-143)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Знаходкі прадметаў мясцовага і замежнага паходжання сведчаць аб гандлёвых сувязях з Валынню (валынскія праслачкі), Сярэднім Падняпроўем (кіеўскія шкляныя бранзалеты), Паўночным Прычэрнамор'ем (прычарнаморскія амфары), Прыбалтыкай (бурштын).2 (ст.142)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Агульныя межы рассялення дрыгавічаў і арэалы папярэдніх археалагічных культур
(Крыніца: карта "Дрыгавічы" 3 (ст.236)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.; карта "Славяне ў перыяд гегемоніі авараў. Другая палова VI - сярэдзіна VII ст." 7 (ст.43)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.; карта "Цэнтральная і ўсходняя Еўропа. Канец VII - VIII ст." 7 (ст.44)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.)
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Арэал пражскай культуры (V-VII стст.)7 (ст.43)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
Арэал Лука-Райкавецкай культуры (VIII-X стст.)7 (ст.44)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
Арэал банцараўскай культуры (V - VIII стст.; варыянт 1)7 (ст.43)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
Арэал банцараўскай культуры (V - VIII стст.; варыянт 2)1 (ст.85)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
Рассяленне дрыгавічаў (У.З. Завітневіч, В.В. Сядоў)3 (ст.236)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
Рассяленне дрыгавічаў (А.У. Успенская, Я.І. Цімафееў)3 (ст.236)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
Помнікі дрыгавічаў на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Дрыгавічы" 3 (ст.236)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.; тэкставы матэр'ял 3Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993)
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі дрыгавічаў
Рассяленне дрыгавічаў (А.У. Успенская, Я.І. Цімафееў)3 (ст.236)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
Рассяленне дрыгавічаў (У.З. Завітневіч, В.В. Сядоў)3 (ст.236)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
Курганныя могільнікі

Археалагічныя помнікі дрыгавічаў
Курганны могільнік X-XI стст. каля Заслаўля (малюнак з фота 1928 г.).2 (ст.141)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Упрыгожанні з курганнага могільніка Каласы3 (ст.294)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993 Варыянт рэканструкцыі з пахавання ў кургане №1 з в. Бацэвічы.5 (ст. 35)М. Крывальцэвіч, В. Кошман. Раскопкі дрыгавіцкага кургана каля вёскі Бацэвічы Клічаўскага раёна. "Беларусі гістарычны часопіс", №1, 2005.
Археалагічныя знаходкі з курганнага могільніка Бацэвічы (Клічаўскі р-н). (2-я палова XII ст.)5
Раскопкі М. Крывальцэвіча (1,5 - трохпацеркавае скроневае кольца з паўтараабаротным завітком; 2 - буйназярнёная пацерка; 3 - шарападобная зярнёная пацерка; 4 - бронзавы медальён з зааморфнай выявай; 6 - сердалікавая біпірамідальная пацерка) Фота: М. Мельнікаў

Зброя і прадметы побыту з мужчынскіх пахаванняў дрыгавічаў (X-XIII стст.): 1,2 - крэсівы (крысівападобныя прывескі ?), 3-6 - спражкі і фібулы, 7-10 - паясныя кольцы, 11 - вядзерная дужка, 12,13 - нажы, 14,15 - сякеры, 16 -наканечнік кап'я, 17 - кружэльны гаршчок.4 (ст.30)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Жаночыя упрыгожанні з курганаў дрыгавічаў (X-XIII стст.).4 (ст.34)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Прадметы з курганаў дрыгавічаў: 1-5 - Ігуменскі ўезд; 6-31, 33, 34, 37 - з курганаў раскапаных Ул.З. Завітневічам; 32 - Пуцілкавічы; 35 - Нежараўскія хутары; 36 - Чырвоны Бераг (1-34, 36, 37 - каляровы метал, 35 - гліна) Упрыгожанні дрыгавічаў XI-XII стст. з курганаў, раскапаных Ул.З. Завітневічам у басейне Беразіны і наваколлі Мозыра. (Фота з сайту www.dom-np.narod.ru)
(Апошняя рэдакцыя: 17.05.2010)

Літаратура
  1. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
  2. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  4. Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.
  5. Мікола Крывальцэвіч, Вадзім Кошман. Раскопкі дрыгавіцкага кургана каля вёскі Бацэвічы Клічаўскага раёна. "Беларусі гістарычны часопіс", №1, 2005.
  6. Людміла Дучыц. Этнакультурная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы I - пачатку II тыс. (паводле археалагічных матэрыялаў). Часопіс "Druvis", №2, 2008.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
  8. Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.
  9. Дзяржаўны музей БССР. Альбом. Мінск: "Беларусь", 1986.
  10. Ю.А. Заяц, О.Н. Левко. Археологическая научно-музейная экспозиция НАН Беларуси.. Минск: "Беларуская навука", 2009.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Дрыгавічы. Вікіпедыя
  2. Дреговичи. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  3. Я. Станкевіч. Беларускія плямёны. Дрыгвічы. jivebelarus.net
  4. Радзівілаўскі летапіс. Тэкст
  5. Повесть временных лет. Оригинальный текст
  6. Повесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва
  7. Ю.В.Степанова. Женский головной убор с височными кольцами.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва