![]() |
| Да артыкулаў: каменны век, бронзавы век |
|
Крэмнездабыўныя шахты
III - 1-я пал. I тысячагоддзя да н. э.
Здабыча крамяню шахтавым спосабам (дыярама). Мастак П. Драчоў (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Мінск).Фота Р. Маісея Заглыбленыя ў зямлю закрытыя выпрацоўкі калодзежападобнай формы, у якіх у канцы неаліту і на працягу ўсяго бронзавага веку здабывалі крамнёвую сыравіну, якая ішла ў асноўным на вытворчасць сякер, неабходных для вядзення ляднага (пасечна-агнявога) земляробства. Адзіныя помнікі шахтавай крэмнездабычы на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ля мястэчка Краснасельскі (Ваўкавыскі р-н.), якія звязваюць з дзейнасцю насельніцтва культуры шарападобных амфар і культур шнуравой керамікі.2 Дробныя прылады працы вырабляліся з крэмня, які знаходзіўся на паверхні. Высокаякасную крэмневую сыравіну буўных памераў неабходную для вытворчасці сякераў можна было знайсці толькі ў тоўшчы зямлі, напрыклад у абрывах берагоў і яраў. Але найбольшыя залежы крамнёвых канкрэцый-жаўлакоў знаходзіліся ў мейсцах крэйдавых накладаў, якія засталіся ад ледавіка.3 Пачаткам будучай шахты служыў вертыкальны калодзеж шырынёй да 1,5 метра і глыбінёй - 2-3 і болей метраў. Дасягнуўшы радовішча крэменю шахта пашыралася ў бакі невялікімі пячорамі - падбоямі, якія рэдка дасягалі за метр у даўжыню. Часам калодзеж паглыбляўся да ніжэйшых залежаў сыравіны і ў асобных выпадках паглыбляўся на 5-8 метраў. Калі ў выніку паглыблення траплялі на некалькі крэмняносных пластоў, шахты мелі 2 альбо болей ярусаў падбояў.1 У выпадку, калі канкрэцый было шмат, калодзежныя паглыбленні размяшчаліся густа і ў выніку выпрацоўкі злучаліся між сабой пралазамі - штрэкамі, або невялікімі адтулінамі.3 Часам шахты на глыбіні пашыраліся, утвараючы мехападобную форму, часам набывалі форму глыбокіх шчылінападобных траншэй.1
Шахцёрскія прылады працы, крамнёвыя канкрэцыі і фрагменты сцен мелавых акладаў з Краснасельска. (Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей).Фота Р. Маісея Як правіла шырыня шатаў дазваляла там працу толькі аднаму чалавеку. Для капання крэйдавай пароды ужываліся гарняцкія кіркі-кайлы з рагоў высакароднага аленя. Некаторыя кайлы вырабляліся з шырокіх фрагментаў ласінага рога і мелі прасвідраваныя адтуліны для рукаяткі. У вузкіх месцах ужываліся востраканечныя капачы з рогавых адросткаў. Выкарыстоўвалі і розныя ударныя інструменты - рагавыя даўбешкі, камяні і, магчыма, каменныя свідраваныя сякеры. Пры неабходнасці для асвятлення ужывалі лучыны. Здабыты матэр'ял і крэйдавы друз выцягваўся на паверхню з дапамогай вяроўкі і скураных мяхоў, альбо плеценых кошыкаў. Для лажання ў шахты выкарыстоўваліся як ствалы дрэваў з каротка адсечанымі сукамі, так палкі, якія гарызантальна ўстаўляліся ў адпаведныя паглыбленні сценак шахтаў.1 Пасля заканчэння шахты засыпаліся крэйдавым друзам з суседніх выпрацовак. Першапачатковая праца над канкрэцыямі вялася непасрэдна ў шахце, затым здабыты крамень апрацоўваўся на размешчаных побач з шахтамі майстэрнях, якія ладзіліся ля камянёў або ў прывусцевых частках напаўзасыпаных шахтаў.1 Адзіныя з захаваўшыхся крэмнездабыўных комплексаў на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ля мястэчка Краснасельскі. Па падліках археолагаў, на ўзбярэжжах ракі Рось за ўвесь перыяд існавання крэмнездабыўнага раёна было выкапана некалькі тысяч шахтаў. Здабытая сыравіна з кожнай выпрацоўкі дазваляла вырабіць каля сотні сякер, з якіх асноўная маса ішла на абмен.3 Узнікненне шахтавай дабычы крэмневай сыравіны ля Краснасельска звязваюць са з'яўленнем насельніцтва культуры шарападобных амфар. З пачаткам бронзавай эпохі іх змянілі носбіты культур шнуравой керамікі.2 У адной з шахтаў было знойдзена пахаванне шахцёра. Паблізу Краснасельска знаходзіліся шахты ля вёскі Карпаўцы, але яны былі разбураны крэйдавымі кар'ерамі. Лічыцца, што падобныя помнікі існавалі таксама каля мястэчка Рось і на поўначы ад Гродна.2 |
||||||||||||||||||
|
Крэмнездабыўныя шахты на тэрыторыі Беларусі і Краснасельскі археалагічны комплекс
(Крыніцы: карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299); карта "Краснасельскі археалагічны комплекс"2(ст.338)) | ||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||
(Апошняя рэдакцыя: 12.02.2009)
| ||||||||||||||||||
|
Літаратура
| ||||||||||||||||||
| • Галоўная | • Аб праекце | • Гісторыя | • Даведнік | • Галерэя | • Пошук [А-Я] | • Кантакт |
|
| • Спадчына Беларусі > Гісторыя > Гаспадарка |