Да артыкулу: Каменны век на тэрыторыi Беларусі
Грэнская культура
9 000 - 5 000 г. да н. э.
Грэнскi тып наканечнiкаў стрэл.
(Знаходкi з паселiшча Бароўка)

Археалагiчная культура фiнальнага палеалiту i ранняга мезалiту на паўднёвым усходзе Беларусi (Верхняе Падняпроўе). Назва паходзiць ад стаянкi Грэнск (Чачэрскi раён). Асаблiвасць культуры - асiметрычныя наканечнiкi стрэлаў (Грэнскi тып), вырабленыя з адшчэпаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з свiдэрскай культурай i iнш. Падзяляецца на два этапы: фінальнапалеатычны і раннемезалітычны.


Для першага этапа (9-7-е тысячагоддзе да н.э.) характэрны наканечнiкi стрэл асiметрычнай формы, так званы Грэнскi тып, апрацаваных па адным краi крутой рэтушшу па усёй даўжынi i выемкай на другiм краi. Як i iншыя прылады працы, яны былi выраблены з адшчэпаў (гл. Апрацоўка крэменю). На другім этапе (7-5-е тысячагоддзе да н.э.) памеры прыладаў змяньшаюцця, з'яўляецца вялікая колькасць укладышаў.1

Як i ў насельнiўцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiўя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым. На стаянцы Берасценева выяўлены рэшткi дзвюх збудаванняў плошчай 3x2,5 i 2,5x2,15 м. Побач - рэшткi больш даўжэйшага збудавання плошчай 5,25x2,5 м. На стаянцы Лудчыцы - рэшткi жытла блiзкага да акруглай формы. Збудаваннi на 20-30 см паглыблялiся ў зямлю. Навакол размяшчалiся агнiшча i гаспадарчыя ямы, верагодна, для захавання харчовых запасаў.

Па адной з версiй пачатак Грэнскай культуры дало насельнiцтва, якое прыйшло з Паўднёвай Прыбалтыкi, па другой - з Паўночнай Украiны (Сярэдняе Падняпроўе). Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знайдзеныя на месцах стаянак. Лёс Грэнскай культуры канчаткова не выяўлены. На рубяжы ранняга i позняга мезалiту месца Грэнская культура паволi занiмала Сожская культура2

Распаўсюджанне грэнскай культуры у Беларусі
(Крыніцы: карта "Рассяленне фінальнапалеалітычных і мезалітычных плямён"1(ст.28);
карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі 1-га этапу грэнскай культуры
Помнікі 2-га этапу грэнскай культуры
Межы грэнскай культуры

Знаходкi з раскопу паселiшча Бароўка (12-10 000 г. назад)
Наканечнiкі стрэлаў
 
Разцы   Скоблi
Скрабкi
 
Праколкi   Вастрыi
(Апошняя рэдакцыя: 10.01.2009)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва