Да артыкулу: Каменны век на тэрыторыi Беларусі
Паляўнічыя на паўночных аленяў
12 000 - 10 000 г. да н. э.
Стаянка эпохі позяга палеаліту ў Цэнтральнай Еўропе (Фрагмент). Мастак Здэнэк Бурыян (Zdenek Burian)

Першабытныя людзі, якія з'явіліся на зямлі ў фінальным палеаліце (каля 12 000 год назад). Міграцыі паляўнічых звязана з адыходам апошняга ледавіка і міграцыяй на поўнач жывёл, у першую чаргу паўночных аленяў, паляванне на якіх было асноўным іх заняткам. Адносіліся да розных культурных супольнасцей канца палеаліту і пачатку мезаліту. На тэрыторыі Беларусі былі прадстаўлены Грэнскай (Падняпроўе), Свідэрскай (паўднёвы захад), Лінгбійскай і Арэнсбургскай (Панямонне) культурамі.


Пасля знiкнення мамантаў, аб'ектам палявання сталi ў асноўным шматлікія стады паўночных аленяў, якія ў пошуку аленевага моху, ягелю, рухаліся на поўнач за адступаючым ледавіком. Асноўнай асаблівасцю было шырокае карыстанне на паляваннi лукам i стрэламi. Акрамя таго на паляванні шырока карысталіся iншай кідальнай зброяй: дзідамі, коп'ямі і гарпунамі. На паляваннi маглi таксама карыстацца пасткамi-ямамi i петлямi. Калектыўнае паляванне праводзiлася у восень i ў весну ў час масавых перапраў аленяў праз водныя перашкоды. Зiмой i летам пераважвала iндывiдуальнае высочванне.

Акрамя апрацоўкі крэмяню значна пашырылася апрацоўка іншых матэр'ялаў, асабліўва косці. У якасьці матэр'ялу для вырабу прыладаў працы і зброі шырока выкарыстоўваліся рогі аленя. Прыкладам могуць служыць наканечнікі гарпуноў і коп'яў, якія уздоўж края мелі зубцы.

Сяліліся ў асноўным ля рэк, блізу перапраў і бродаў. Жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiўя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым з плошчай каля 3x2,5 м. (Берасценева). Навакол размяшчалiся агнiшча i гаспадарчыя ямы. Сям'я магла налiчваць сярэднiм 5-7 чалавек. Некалькi такiх сем'яў (каля 5-7) складала абшчыну з колькасцю 25-30 асоб.

У пачатку мезалiту, у сувязi са змяненнем прыроднага асяроддзя i фаўны, паляўнiчыя пераходзяць на аседлы лад жыцця складаючы насельнiцтва мезалiтычных культур.



(Апошняя рэдакцыя: 3.02.2009)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва