Да артыкулаў: "Рассяленне славян", "Ранняя эпоха вікінгаў", "Утварэнне дзяржаўнасці", "Умацаванне дзяржаўнасці"
Яцвягі
Jotvingiai • Jaćwingowie • Ятвяги
VIII ст. да н.э - XIII ст.
Вялікі каменны курган яцвягаў у Швайцарыі паблізу Сувалак (Падляскае ваяводства, Польшча). (Фота з сайту www.panoramio.com)

Вядомы таксама як судовы, судзіны, дайнова. Група заходнебалцкіх пллямёнаў, якія ў 1-м - пач. 2-га тысячагоддзя жылі паміж Нёманам на ўсходзе і р. Нараў, Вялікімі Махурскімі азёрамі (Польшча) на захадзе. Існуе меркаванне шэрагу даследчыкаў, што першапачаткова тэрыторыя рассялення яцвягаў была нашмат шырэйшай. Асноўныя археалагічныя помнікі - каменныя курганы. Характэрную для ранейшых курганоў біабраднасць змяняе абрад крэмацыі, які ў пазнейшыя часы змяняецца трупапалажэннем. Пытанне прыналежнасці ятвяжскай супольнасці каменных курганаў Верхняга Панямоння і Пабужжа застаецца дыскусійным. У выніку працяглай барацьбы з рускімі і польскімі князямі яцвягі страціслі сваю самастойнасць і ў канцы XIII ст. канчаткова былі заваёваны крыжакамі.


Летапісныя звесткі і палітычная гісторыя. У "Аповесці мінулых часоў" пад 945 г. сярод паслоў, якія заключалі дамову з грэкамі, згадваецца "ятвяг Гунарев". Першае паведамленне аб ваенных сутыкненнях Русі з яцвягамі адносіцца да 983 г.: "Иде Володимеръ на ятвягы, и победи ятвягы и вся земли их"4 (ст.43)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.(гл. артыкул "Умацаванне дзяржаўнасці" >>).

Пачынаючы з X ст. барацьба рускіх князёў з яцвягамі працягвалася на працягу XI і XII стст. У 1038 г. на яцвягаў хадзіў сын Уладзіміра Яраслаў. (гл. артыкул "Умацаванне дзяржаўнасці" >>) Пад 1112 г. у "Аповесці мінулых часоў" паведамляецца аб паходзе на яцвягаў валынскага князя Яраслава Святаславіча. У 1196 г. ваяваць з яцвягамі хадзіў князь Раман Мсціславіч. (гл. артыкул "Пачатак раздробленасці" >>) У 1205 г. яцвягі разам з літоўцамі зрабілі набег на Валынскую зямлю. Асаблівага напружання дасягнула барацьба з яцвягамі ў час княжання Данілы Раманавіча Галіцкага. Пад 1227 г. значыцца запіс аб разгроме яцвягаў, якія напалі на Бярэсце.4 (ст.43)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

У 1248, 1253 і 1258 г. Даніла і Васілька Раманавічы разам з польскімі князямі ажыццявілі тры вялікія паходы супраць яцвягаў. Зямля яцвягаў была моцна спустошана і часткова падначалена галіцка-валынскімі і мазавецкімі князямі. у 2-й палове XIII ст. узмацніўся ціск на яцвягаў з боку нямецкіх крыжакоў.4 (ст.44)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пісьмовыя крыніцы адзначаюць мужнасць яцвяжскіх воінаў і іх правадыроў. З сярэдзіны XIII ст. звесткі аб яцвягах у рускіх летапісах абрываюцца. З паведамленняў польскіх і нямецкіх храністаў вядома, што ў канцы XIII ст. яцвягі былі канчаткова заваёваны крыжакамі. У 1283 г. апошні незалежны яцвяжскі нобіль Скурдо, пакінуў радзіму і пайшоў з сваім атрадам у Літву. Яцвяжская тэрыторыя была спустошана, а насельніцтва часткова знішчана, часткова пераселяна на суседнія землі (Літву, Польшчу, Панямонне).4 (ст.44)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Даследаванні. Пошукі яцвяжскіх старажытнасцяў доўгі час былі безпаспяховымі. Некаторыя даследчыкі (Н.П. Авенарыюс, Ю.Ул. Гац'е) лічылі, што яцвягі у археалагічных адносінах "не паддаюцца вывучэнню). Аднак дзякуючы нястомным пошукам археолагаў і перад усім яцвяжскай комплекснай экспедыцыі (Польшча) зараз з'яўляюцца вядомымі цікавыя матэр'ялы па гісторыі яцвягаў, пачынаючы з першых стст. н. э.4 (ст.44)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Найбольш вывучаная часткай яцвяжскай тэрыторыі з'яўляецца Сувалкія (басейн р. Чорная Ганча).4 (ст.44)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Лакалізацыя. Адным з найбольш складаных і дыскусійных застаецца пытанне аб першапачатковай тэрыторыі рассялення яцвяжскіх плямён. Грунтуючыся на ўкосных сведчаннях рускіх летапісаў, звестак польскіх храністаў і дадзеных тапанімікі, большасць даследчыкаў XIX і пач. XX стст. прытрымліваліся меркавання, што першапачаткова яцвягі займалі больш абсяжную тэрыторыю, чым тая, на якой яны вядомы ў XIII ст. Адныя з іх (Ул.Б. Антановіч, М.К. Любаўскі, Т. Нарбут, Р. Клімас) у склад яцвяжскай тэрыторыі ўключалі Падляшша і Берасцейскую зямлю, іншыя (Мік.П. Барсаў, А. Андрыяшаў, І.Д. Бяляеў) яцвяжскімі лічылі таксама землі, якія знаходзяцца па левых прытоках Немана - Моўчадзі, Шчары, Зельве, Росі і Свіслачы.4 (ст.42-43)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Спражка (1), бляшка (2), бразготка (3), пярсцёнак (4), скроневае кольца (5) з каменнага могільніка-1 Вензаўшчына.

Супраць дапушчэння аб першапачатковым шырокім рассяленні яцвяжскіх плямён выступілі Ю. Кулакоўскі і Н.П. Авенарыўс. Па іх меркаванню, яцвягі ніколі не жылі паўднёвей Нарава. Вядомыя па згадках Яна Длугаша і Мацвея Мехавіта яцвяжскія паселішчы былі, на думку Авенарыуса, паселішчамі палонных яцвягаў або ўцекачоў. Польскі гісторык Г. Лаўмянскі абмяжоўвае тэрыторыю яцвягаў сярэднім цячэннем Нёмана на поўначы і ўсходзе, Бабром на поўдні і Шашупай на захадзе.4 (ст.43)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Не згодны з меркаваннем аб шырокім рассяленні яцвягаў і большасць іншых польскіх гісторыкаў, археолагаў і лінгвістаў (А. Камінскі, Е. Антаневіч, Е. Акуліч, Я. Ясканіс, Е. Налепа і інш.) Старадаўнюю яцвяжскую тэрыторыю яны абмяжоўваюць раёнам Сувалкіі і бліжэйшымі да яе землямі, г.зн. той тэрыторыяй, ня якой яцвягі жылі ў XIII ст. Падляшша, Берасцейская зямля і тым больш Верхняе Панямонне, па іх меркаванню, ніколі не налеежалі яцвягам. Такой самай думкі прытрымліваецца і савецкі археолаг Ф.Д. Гурэвіч.4 (ст.43)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

З абмежаваннем яцвяжскай тэрыторыі пераважна Сувалкіяй не згаджаецца В.В. Седоў. Па яго меркаванню, дадзеныя мовазнаўства, гідранімікі і археалогіі бясспрэчна сведчаць аб больш шырокім рассяленні яцвяжскіх плямён ў далетапісныя часы.4 (ст.43)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Назва. У польскіх і нямецкіх крыніцах разам са звычайнай назвай супольнасці "яцвягі" нярэдка сустракаецца і іншая назва - "судовы" ці "судзіны". Тоеснасць гэтых тэрмінаў была даказана А. Каміньскім." Этнонім "судовы" прынята звязваць з вядомай ў геаграфіі пталемея назвай Soudinoi.4 (ст.42)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Паходжанне этноніма "яцвягі" тлумачыцца па рознаму: ад літоўскага jodas-wezas - "чорны рак" (Е.С. Свежаўскі) ад мяркуемай назвы ракі Jotwa (К. Буга), ад балцкага jetis - "кап'ё" (А. Брыкнэр), ад старажытнарускага ято - "статак, маса" (Грынбергер), ад старапрускага azva - "кабыла" (Е. Кухарскі) і інш. Е. Налепа генетычна звязвае назву "яцвягі" (старажытнабалцкі від этноніма Antivingas) з гідронімам "Чорная Ганча" (па-літоўску Antia).4 (ст.42)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Этнічная прыналежнасць. Услед за нямецкім храністам П. Дусбургам большасць рускіх і польскіх гісторыкаў здаўна адносілі яцвягаў да ліку балцкіх плямён. Аднак П. Шафарык залічваў яцвягаў да сарматаў, а Т. Нарбут - да скіфаў. Д. Шульц выказаў тэорыю аб поьскім паходжанні яцвягаў.4 (ст.42)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

На сёння пытанне аб прыналежнасці яцвягаў да балцкай моўнай групы не выклікае спрэчак. К. Буга, Г. Геруліс ў сваіх даследаваннях даказалі балцкую прыналежнасць мовы яцвягаў.4 (ст.42)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Мова. Па меркаванню Я.Ю. Астрембскага, мова яцвягаў з'яўляецца пераходнай паміж балцкімі і славянскімі мовамі і была бліжэй да прускай, чым да літоўскай ці латышскай. Гэты ж даследчык гаворыць аб вялікім уплыве яцвяжскай мовы на польскую, у выніку чаго польская моўная тэрыторыя падзелена на дзве часткі: усходнюю і заходнюю.4 (ст.42)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Курганы. Яцвяжскія курганы Сувалкіі альбо цалкам складзеныя з камянёў, або пабудаваны з камянёў і зямлі. Дыяметр курганоў вагаецца ад 4 да 18-20 м. На вяршыні насыпу заўважны яміны. Паверхнявы пакроў часта складаецца з шчыльна падагнаных адзін да аднаго камянёў.4 (ст.44)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пахавальны абрад: біабраднасць. Для III-IV стст. характэрны абрад трупапалажэння: Асова, Швайцарыя, Жывая Вада (Сувалкія, Польшча). Пераважная большасць курганаў змяшчае адно пахаванне і толькі некаторыя - два і болей. Разам з трупапалажэннем ў III і асбліва ў IV стст. сустракаецца абрад крэмацыі.4 (ст.44)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Акрамя Сувалкіі, каменныя курганы з трупапалажэннем (III-IV стст.) вядомы у басейне верхняга Нарава (Растолты, Кутава) і на правым беразе Нёмана (зараз тэрыторыя Літвы). У Верхнім Панямонні такія курганы не вядомы, што тлумачыцца, верагодна, недастатковай вывучанасцю Гарадзеншчыны ў археалагічных адносінах.4 (ст.45)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пахавальны абрад: крэмацыя. На мяжы IV-V стст. абрад крэмацыі становіцца пануючым. Ямныя пахаванні чарадуюцца з пахаваннямі ў урнах. У так званых "сямейных" курганах былі дзясяткі урнавых пахаванняў: Прудзішкі, Більвінова, Валоўня, Сухадолы (Сувалкія, Польшча).4 (ст.44)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

На правябярэжжы верхняга Нёмана (дакладней ў міжрэччы Віліі і верхняга Нёмана) вядомы каменныя курганы IV-VIII стст. з трупаспаленнем (Вярсека, Багота, Міцконіс, Дзевянішкес). В.В. Сядоў адносіць гэтыя курганы да яцвяжскіх пахавальных помнікаў. Ён нават дапушчае, што яны, таксама як і каменныя магілы пазнейшага часу, былі застаўлены на гэтай тэрыторыі яцвяжскім племянем, якое, як і вобласць, заселеная імі, ў старажытнасці называлася Дайнавой. А.З. Таўтавічус лічыць, што курганы ў міжрэччы Віліі і Нёмана - гэта помнікі ўсходнелітоўскіх плямён.4 (ст.45)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Каменны могільнік ля в. Пашкевічы.(Фота з сайту pawet.livejournal.com)

Найпазнейшыя трупаспаленні ў каменных курганах адносяцца да рубяжу 1-га і 2-га тысячагоддзяў. Па сваёй пабудове каменныя курганы гэтага часу не адрозніваюцца ад больш ранніх, але колькасць крэміраваных не перавышае ў іх аднаго-дзвюх. Такічя курганы вядомы амаль на ўсёй тэрыторыі Верхняга Панямоння. У Нёманска-Вілейскім міжрэччы яны нават знаходзяцца ў тых самых могільніках, што і курганы сяр. і 2-й пал. 1-га тысячагоддзя.4 (ст.45)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

На левым беразе Нёмана каменныя курганы з трупаспаленнем рубяжа 1-га і 2-га тысячагоддзяў вядомы ў наваколлі Гродна (Ясудава), Навагрудка (Суляцічы), Ваўкавыска (ля гарадзішча Муравельнік і ля в. Мітроні) і ў іншых месцах. У двух з трох раскапаных Ф.Д. Гурэвіч курганах ля в. Суляцічы знойдзены булыжныя камяні: у адным каменны покрыў пад дзярновым соем, у другім - камяні на розных высотах пясчанага насыпу. У абодвух курганах па аднаму трупаспаленню. Адно трупаспаленне знойдзена Я.Г. Звяруга ў 1969 г. на ўскраіне Ваўкавыску. У пясчаным насыпу гэтага кургана, пачынаючы з вяршыні, трапляліся валуны. Камяні, якія ліжалі ў падножжы кургана, стваралі нешта накшталт канцэнтрычнай акружнасці. У цэнтры кургана - каменнае ядро, складзенае з шчыльна прылягаючых адзін да аднаго камянёў. Пад ядром - дзве невялікія злучаеныя між сабою ямкі, запоўненыя попелам. Ніякіх рэчаў ні ў насыпе, ні на ўзроўне мацерыка не знойдзена.4 (ст.45), Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.5 (ст.31-32)Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989.

У Сярэднім Пабужжы найбольш познія каменныя курганы з трупаспаленнем вядомы па раскопках С.А. Дубінскага (Бацікі Дальнія, Бацікі Бліжнія, Клюкава, Цацэлі) і І.В. Бірулі (Войская, Хатынава).4 (ст.45)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пахавальны абрад: трупапалажэнне. У XI-XII стст. абрад трупаспалення ў каменных курганах змяняецца трупапалажэннем. Змена абраднасці ў розных раёнах тэрыторыі распаўсюджпння каменных курганаў адбывалася неадначасова. Калі ў Берасцейскім Пабужжы апошнія трупаспаленні датуюцца XI ст., то ў міжрэччы Нёмана і віліі звычай крэмацыі утрымаўся да пачатка XIII ст.4 (ст.45-46)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Каменныя курганы з трупапалажэннем XI-XIII стст. шырока вядомы ў Сярэднім Пабужжы (раскопкі З. Глогера, Т. Дунеўскага, С.А. Дубінскага, І.В. Бірулі, В.В. Сядова) і ў паўночнай частцы Верхняга Панямоння (раскопкі Э.А. Вольтэра, З. Глогера, В.А. Шукевіча, С. яроцкага). У паўднёвай частцы Верхняга Панямоння каменныя курганы з трупапалажэннем першых стст. 1-га тысячагоддзя застаюцца недаследаванымі.4 (ст.46)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пабудова курганоў з трупапалажэннем застаецца ранейшай: каменны покрыў, які складаецца з аднаго ці некалькі ярусаў, ці каменназемляны насып, у якой камень складае істотны кампанент. Ёсць курганы, пабудаваныя цалкам з камяню. Большасць памерлых з'арыентавана галавою на захад, хаця і сустракаецца арыентацыя на ўсход. Памерлых клалі на мацерык ці ў невялікую падкурганную яму. У 5 з 29 даследаваных І.В. Бірулей каменных курганах ля в. Ратайчыцы (правы бераг Зах. Буга) каля нябожчыкаў на ўзроўні залягання шкілетаў знойдзены значныя скопішчы попялу і вугля. У адным кургане нябошчык ляжаў на попельна-вуглевай падсыпцы, а ў другім попел і вуглі прыкрывалі шкілет нябожчыка і былі насыпаны зверху.4 (ст.46)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

У кожным кургане з трупапалажэннем знаходзіўся, як правіла, адзін памерлы, у рэдкіх выпадках - два-тры. У падвойных пахаваннях - звычайна жанчына з дзіцем.4 (ст.46)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пахавальны інвентар у каменных курганах III-IV стст. разнастайны. У мужчынскіх пахаваннях - гэта перад усім зброя і рыштунак баявога каня (коп'я, сякеры, умбоны, шпоры), у жаночых - упрыгожанні (шкляныя пацеркі, бронзавыя бранзалеты, бронзавыя і срэбраныя шыйныя грыўны) і дробныя прылады працы (голкі, гліняныя прасліцы). Так званыя правінцыйна-рымскія фібулы, паясныя спражкі і розныя акоўкі для рамянёў знойдзены як у мужчынскіх, так і ў жаночых пахаваннях.4 (ст.45)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

У пахаваннях з трупаспаленнем інвентар значна бяднейшы. Урнавыя пахаванні, якія змяшчаюць упрыгожанні (пацеркі, спражкі і т.п.) з'яўляюцца рэдкім выключэннем.4 (ст.45)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Пахавальны інвентар пры позніх трупапалажэннях даволі разнастайны. У жаночых пахаваннях - срэбраныя і бронзавыя пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы з S-падобным ці спіральным завітком, пярсцёнкападобныя кольцы з заходзячымі канцамі. У сярэднім Пабужжы зрэдку трапляяюцца трохпацеркавыя скроневыя кольцы і бронзавыя зерневыя пацеркі. У міжрэччы Нёмана і Віліі часта сустракаюцца бронзавыя і срэбраныя бляшкі з ціснёнымі ўзорамі (рэшткі налэбнай павязкі). Шкляныя пацеркі трапляюцца рэдка і яшчэ радзей пацеркі з гліны і ракавін. Бранзалеты і персцяні з каменных курганаў характэрны для помнікаў як славянскіх, так і балцкіх плямён. Інвентар мужчынскіх пахаванняў складаюць коп'і, сякеры, спражкі, крэсівамі. Жалезныя нажы і ганчарны посуд сустракаецца як у мужчынскіх так і жаночых пахаваннях.4 (ст.46)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

У каменных курганах Сярэдняга Пабужжа разам з са звычайным посудам старажытнарускага выгляду трапляюцца гаршчкі з высокай цыліндрычнай шыйкай, характэрнай для Мазовіі і некаторых іншых раёнаў Польшчы.4 (ст.46)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Этнічная прыналежнасць каменных курганаў XI-XIII стст. Каменныя курганы і магілы паўночнай часткі Верхняга Панямоння А.А. Спіцын лічыў старажытнасцямі насельніцтва Чорнай Русі. Славянскімі помнікамі лічаць курганы Сярэдняга Пабужжа (улічваючы каменныя) польскія археолагі, якія звязваюць гэтыя помнікі з дрыгавічамі. В.В. Сядоў адносіць каменныя курганы Сярэдняга Пабужжа да помнікаў яцвяжскіх плямён. Ю.У. Кухарэнка, які раней лічыў гэтыя курганы як помнікі бужан, падзяляе меркаванне В.В. Сядова. Пахавальны інвентар курганоў мае несумненна славянскі характар, але канструкцыя насыпаў нічым не адрозніваецца ад яцвяжскіх помнікаў.4 (ст.46)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.

Агульныя межы рассялення яцвягаў
(Крыніцы: карта "Plemiona bałtyckie ok. 1200 roku" dJaćwingowie. Wolna encyklopedyia.)
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Арэал рассялення яцвягаў каля 1200 г.dJaćwingowie. Wolna encyklopedyia.
Помнікі яцвягаў на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Памятники ятвягов" club-kaup.narod.ru; карта "Plemiona bałtyckie ok. 1200 roku" dJaćwingowie. Wolna encyklopedyia.; тэкставы матэр'ял 5Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989.)
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі яцвягаў
Арэал рассялення яцвягаў каля 1200 г.dJaćwingowie. Wolna encyklopedyia.
Каменныя курганныя могільнікіfЗападнобалтские племена. Ятвяги.

Археалагічныя помнікі яцвягаў
Каменны могільнік ля в. Вензаўшчына (Шчучынскі р-н).(Фота з сайту pawet.net)

Бюст-рэканструкцыя жанчыны ўзросту каля 25 гадоў з в. Куклі (Воранаўскі р-н), XII-XIII cтст. (Аўтары: І.У. Чаквін, Л. П. Яшэнка; фота: Р. Маісей) Выява яцвяжанкі. Рэканструкцыя І.У. Чаквіна па чэрапе з каменнага могільніка-2 Вензаўшчына (Шчучынскі р-н). Кан. X - пач. XI стст. Скульптар Л.П. Яшэнка. Выява яцвяга. Рэканструкцыя І.У. Чаквіна па чэрапе з каменнага могільніка-2 Вензаўшчына (Шчучынскі р-н). Кан. X - пач. XI стст. Скульптар Л.П. Яшэнка. Выява яцвяжанкі. Рэканструкцыя І.У. Чаквіна па чэрапе з каменнага могільніка Дубровы (Маладзечненскі р-н). 2-я пал. XI ст. Скульптар Л.П. Яшэнка.

Каменныя вымасткі ў магілах каля в. Подрась.5 (ст.39)Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989. Профіль насыпа кургана і каменная вымастка ў падножжы кургана каля в. Мітроні (лічбамі пазначаны: 1 - дзёрнавы слой, 2 - перакоп, 3 - гумусіраваны слой, 4 - гліна, 5 - камяні, 6 - перадмацярыковы слой, 7 - суглінак з пяском).5 (ст.32-33)Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989.

Профілі насыпаў і каменныя вымасткі ў падножжы курганаў каля в. Калпакі.5 (ст.34)Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989. Інвентар з курганаў і каменных магіл ля в. Подрась: 1, 2, 4, 13, 17, 20, 22, 32, 36, 37 — кераміка; 3 — бранзалет; 5 — прасліца; 6-8, 11, 12, 16, 18, 19 — скроневыя кольцы; 9, 10, 14, 15 — пярсцёнкі; 21 — прывеска; 23-26, 29-31, 33 — пацеркі; 27,28, 34, 35, 39, 40 — нажы; 38 - крэсіва; 41 - серп.5 (ст.38)Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989. Інвентар з курганаў ля в. Калпакі: 1 — фрагмент сярпа; 2-12, 17, 19, 21, 22, 24-33, 35-38 — скроневыя кольцы; 13-16, 18, 20 - пацеркі; 34 - крэсіва.5 (ст.35)Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989.

Старажытнасці яцвягаў. (Малюнак з сайту club-kaup.narod.ru) Інвентар з каменных магіл: 1, 3, 4, 23 - бранзалеты; 2 - пацерка; 5, 15, 16, 22 - прывескі; 6-8, 20 -пярсцёнкі; 9-11, 13, 14 - бляшкі; 12, 18, 19, 21 — скроневыя кольцы; 17 - спражка (1, 3, 5, 8, 12, 13, 21-23 - Вензаўшчына; 2, 4, 6, 7, 9-11, 14-20 - Дварчаны).5 (ст.40)Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989.

Інвентар з пахаванняў яцвягаў (Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Мінск; фота. Р. Маісей)
(Апошняя рэдакцыя: 24.07.2010)

Літаратура
  1. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
  2. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  4. Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.
  5. Я.Г. Зверуго. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. Минск, "Навука і тэхніка", 1989.
  6. Людміла Дучыц. Этнакультурная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы I - пачатку II тыс. (паводле археалагічных матэрыялаў). Часопіс "Druvis", №2, 2008.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
  8. Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.
  9. Дзяржаўны музей БССР. Альбом. Мінск: "Беларусь", 1986.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Яцвягі. Вікіпедыя.
  2. Яцьвягі. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  3. Ятвяги. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  4. Jaćwingowie. Wolna encyklopedyia.
  5. Ятвяжский язык. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  6. Западнобалтские племена. Ятвяги.
  7. Ятвяги, ятвезь. Материал из Викитеки — свободной библиотеки.
  8. Виктор Верас. "У истоков исторической правды". Ятвяги.
  9. Виктор Верас. "У истоков исторической правды". Ятвяги и литвины.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва