|
СПАДЧЫНА |
| Да артыкулу: "Рассяленне славян" |
|
Калочынская культура
Колочинская культура V - VII стст.
Гліняны посуд калочынскай культуры з селішча Вежкі (Дубровенскі р-н), V-VII стст. Раскопкі Ю.В. Каласоўскага. (Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by) Фота: Р. Маісей
Археалагічная культура, носьбіты якой у V-VII ст. насялялі Беларускае Падняпроўе, Пасожжа, Падзясенне, вярхоўі Сулы і Сейма, басейн Ніжняй Прыпяці. Назва паходзіць ад комплекса помнікаў каля в. Калочын (Рэчыцкі р-н). Лёс культуры выпадае на перыяд рассялення славян ва Усходняй Еўропе. Сярод характэрных сваеасаблівасцяў культуры - "гнездавая" структура паселішчаў, наяўнасць гарадзішчаў-свяцілішчаў, вылучэнне адміністрацыйна-гаспадарчых і племянных цэнраў. Характэрны тып керамікі - грубыя ляпныя гаршкі слоіка-, цюльпанападобнай, рабрыстай формы. Генетычна звязана з мясцовай кіеўскай культурай. Даследаванні. У 1955—60 гг. культуру даследаваў Э.А. Сымановіч. У пазнейшыя часы вывучалася А.А. Седзіным, С.Я. Рассадзіным, М.І. Бруевічам, Ю.В. Каласоўскім і інш.1 (ст.397) Вытокі. Па меркаванню даследчыкаў, паходжанне культуры звязана з помнікамі папярэдняга часу на гэтай тэрыторыі, у прыватнасці з кіеўскай культурай.2 (ст.130) Лакалізацыя. Плямёны культуры займалі вялізную прастору паўднёвай часткі лясной зоны Усходняй Еўропы. Яны насялялі большую частку басейнаў рэк Дзясна, Сейм, вярхоўі рэк Сула і Псёл, Гомельскае, Магілёўскае і Аршанскае Падняпроўе. Асобныя помнікі калочынскай традыцыі выяўляюцца і ў нізоўях Прыпяці.2 (ст.130), 1 (ст.397) Перыядызацыя. Часовымі межамі культуры прынята лічыць сярэдзіну V — пачатк VIII ст. 2 (ст.130) Тыпы паселішчаў. Асноўным тыпам пасяленняў служылі невялічкія селішчы плошчай ад 0,5—0,7 га да 1,5—2,5 га, якія размяшчаліся па краі надпоймавай тэрасы, радзей — на выспах карэннага берага паблізу ад вады. Многія селішчы існавалі даволі кароткі тэрмін, што, відавочна, было звязана са значнай удзельнай вагой падсечнага земляробства. Для пасяленчай структуры ўсяго арэала калочынскай культуры характэрна "гнездавое" распалажэнне паселішчаў на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Канцэнтрацыя паселішчаў назіраецца па р. Адроў, на праваўзбярэжжы Сожа каля вёсак Шарсцін і Прысно, па Іпуці, каля в. Дзям'янкі, каля в. Тайманава на Дняпры і інш.1 (ст.397), 2 (ст.130) 3 гнёздамі паселішлаў звычайна звязаны гарадзішчы-сховішчы на выпадак ваеннай небяспекі і свяцілішчы. У Беларусі даследаваны гарадзішчы Калочын, Нікадзімава, Вежкі, Чырвоная Зорка, на Сожы — Залатоміна і інш. Гарадзішчы адрозніваюцца магутнай сістэмай драўляна-земляных умацаванняў, якая складаецца з валоў і драўляных сцен, што абкружалі пляцоўку. Гарадзішчы выконвалі функцыі абшчынна-племянных цэнтраў (адміністрацыйныя, ваенныя, культ. і інш.), служылі месцам размяшчэння правадыроў, іх дружын, рамеснікаў. У Беларускім Падняпроўі адкрыта група гарадзішчаў-свяцілішчаў, акруглых у плане і невялікіх у дыяметры (звычайна каля 20—40 м). Найбольш поўна даследаваны свяцілішчы Залатаміно у Кармянскім р-не (1983, С.Я. Рассадзін) і Гарадок-Стаўбун у Веткаўскім р-не (1998—2003, М.І. Бруевіч).1 (ст.397), 2 (ст.130) Жытло. Асноўным тыпам жытла з'яўляліся прамавугольныя ў плане паўзямлянкі плошчай 6—24 м.кв., са слупавой або зрубавай канструкцыяй сцен. Ацяпляльныя прыстасаванні ў выглядзе адкрытых, зрэдку абкладзеных камянямі агнішчаў, якія размяшчаліся побач з цэнтральным апорным слупам або ў адным з вуглоў жытла. У шэрагу выпадкаў агнішча замяняла печ-каменка. Да ліку такіх пабудоў адносіцца жытло №1, даследаванае А. Макушнікавым на паселішчы Нісімкавічы-2. Паўзямлянка блізкая да падквадратнай формы памерамі 3,4 х 3,5 м была паглыблена ў мацярык на 0,3 м. Уздоўж унутраных сцен на вышыню двух вянкоў захаваліся аогарэлыя бярвёны, рубленыя ў "лапу". Печ-каменка прамавугольнай формы вышынёй 0,4 м, памерамі 1,0—1,1 х 0,95—1,2 м размяшчалася ў паўночна-ўсходнім вугле на ўзроўні падлогі. Уваход у выглядзе прыступка размяшчаўся каля заходняй сценкі. Печы-каменкі знойдзены таксама ў паўзямлянкавых жылых збудаваннях у Шчаткаве, Тайманаве, Юравічах. Характэрнай рысай жылых пабудоў з ачагамі з'яўляецца наяўнасць цэнтральных апорных слупоў. Для гарадзішчаў-сховішчаў характэрны доўгія наземныя шматкамерныя пабудовы са слупавой канструкцыяй сцен (Калочын-1, Нікадзімава, Вежкі, Панізоўе і інш.).1 (ст.398), 2 (ст.130) Адміністрацыйная арганізацыя. Гнёзды паселішчаў канцэнтраваліся вакол адміністрацыйна-гаспадарчых, племянных цэнтраў. Адміністрацыйна-гаспадарчыя цэнтры прадстаўлены як адкрытымі паселішчамі плошчай да 2,5 га, якія налічвалі некалькі дзесяткаў жылых і гаспадарчых пабудоў (Тайманава), так і гарадзішчамі (Нікадзімава Горацкага, Вежкі Дубровенскага раёнаў). Ва ўмовах перасяленвя плямён і каланізацыі ўзрастала пагроза рабаўнічых набегаў, што прымушала мясцовае насельніцтва будаваць гарадзішчы з магутнымі абарончымі ўмацаваннямі.2 (ст.129)
Выгляд гарадзішча Нікадзімава (Горацкі р-н), V-VIII стст. Рэканструкцыя па матэр'ялах раскопак А. Седзіна.2 (ст.130)
Адным з такіх цэнтраў, які адначасова можна разглядаць як помнік эпохі ваеннай дэмакратыі V-VII стст., з'яўляецца гарадзішча, выяўленае каля в. Нікадзімава Горацкага р-на (даследаваў А.А. Седзін). Гарадзішча знаходзіцца на беразе р. Быстрая, якая ўпадае ў Проню, Яно мае дзве пляцоўкі, добра ўмацавана валамі. Адна пляцоўка выконвала абарончую і, відаць, культавую функцыі. На другой пляцоўцы пры археалагічных даследаваннях з унутранага боку вала выяўлены рэшткі доўгай пабудовы слупавой канструкцыі. Такія пабудовы вядомы на гарадзішчах Смаленшчыны. Пабудова была падзелена на жылыя і гаспадарчыя памяшканні. У значнай колькасці зкойдзены прыналежнасці ўзбраення воінаў і рыштунку конніка: шпоры, цуглі і іншыя дэталі конскай зоруі. Своеасаблівымі ўпрыгожаннямі з'яўляюцца бронзавыя пальчатыя фіоулы, якіх знойдзена 6 экземпляраў.2 (ст.129) Паселішча каля в. Вежкі ўключала гарадзішча, пабудаванае на высокім узгорку, і прылеглае да яго з усходняга боку селішча-спадарожнік. Уздоўж краю пляцоўкі гарадзішча размяшчалася высокая драўляная сцяна. 3 унутранага боку пляцоўкі да яе прымыкалі наземныя драўляныя пабудовы гаспадарчага прызначэння. На гарадзішчы захоўвалася найбольш каштоўная маёмасць абшчыны (запасы харчавання, гасладарча-бытавы інвентар і інш.). Радавыя члены абшчыны жылі на адкрытым неўмацаваньш селішчы-спадарожніку, размешчаным побач з гарадзішчам. У час раскопак на селішчы былі даследаваны дзве невялікія паўзямлянкавыя жылыя пабудовы плошчай 16 м.кв. У цэнтры пабудоў, якія мелі зрубавую канстру кцыю сцен, побач з цэнтральным апорным слупам размяшчаліся адкрытыя агнішчы. Запасы харчавання жыхары захоўвалі ў ямах-скляпах побач з жытлом.2 (ст.129) Высокі ўзровень развіцця рамяства, арыентаванага на абслугоўванне як племянной арыстакратыі, так і простага насельніцтва прылеглай акругі, багаты і прэстыжны набор ювелірных упрыгожанняў, зброя сведчаць аб тым, што паселішчы Нікадзімава і Вежкі ў VI—VII стст. з'яўляліся важнымі племяннымі цэнтрамі, якія кантралявалі значную тэрыторыю.2 (ст.129) Гаспадарка і рамёствы Насельніцтва займалася земляробствам (значную частку якога складала падсечнае земляробства), жывёлагадоўляй, ляснымі, рачнымі і хатнімі промысламі, апрацоўкай чорнага і каляровага металаў. Шматлікія знаходкі гаспадарча-бытавога інвентару (жорнаў, сярпоў, крэсіваў, атылаў і інш.), прадметаў бронзаліцейнага і ювелірнага рамёстваў (тыгляў, л'ячак) сведчаць аб адносна высокім узроўні развіцця сельскагаспадарчай прамысловасці і рамяства. Найвялікшую цікавасць уяўляе калекцыя жаночых упрыгожанняў. Упрыгожанне галавы складалі стральныя венчыкі, скроневыя кольцы з пашыранымі серпападобнымі канцамі з бронзы і срэбра. Шыю і грудзі ўпрыгожвалі бронзавыя грыўні і маністы са шкляных і бурштынавых пацерак, невялікія ажурныя падвескі са срэбра. На запясці рук адзяваліся бронзавыя бранзалеты з філігранна выкананай арнаментацыяй.2 (ст.129) Сярод іншых знаходак: жалезныя нажы, шылы, сякеры, долаты, косы, сярпы, наканечнікі дзідаў і стрэл, гліняныя ўсечана-біканічныя прасліцы, каменныя асялкі, зерняцёркі, бронзавыя бранзалеты, паясныя наборы і пальчатыя фібулы «антаўскага» тыпу, падвескі, шкляныя пацеркі і інш.1 (ст.398) Кераміка. Калочынская кераміка — грубая ляпная, рэдка — з прыкметамі глянцавання. Звычайна пазбаўлена арнаменту (зрэдку сустракаюцца насечкі і ўцісканні ў верхняй частцы пасудзіны). Набор прадстаўлены гаршкамі, карчагамі, місамі, патэльнямі. Пераважаюць гаршкі слоіка-, цюльпанападобнай, рабрыстай формы, зрэдку цыліндра-канічныя. Патэльні маюць форму дыскаў, часам з невысокім борцікам.2 (ст.129) Пахавальны абрад - трупаспаленне. Пахаванні прадстаўлены як грунтавымі (Новы Быхаў, Ніжняя Тошчыца, Тайманава і інш.), так і курганнымі (Колас, Вароніна) могільнікамі. Абодва тьпы пахаванняў маюць шмат блізкіх рыс. Крэмацыя памерлага праводзілася па-за месцам пахавання разам з пахавальным інвентаром. Рэшткі крэмацыі (кальцыніраваныя косці, попел, вуглі, рэшткі пахавальнага інвентару) засыпаліся ў яму (грунтавыя пахаванні) або змяшчаліся на гарызонце, а потым узводзіўся курганны насып. Сярод грунтавых пахаванняў пераважаюць урнавыя. У курганах пахаванні суправаджаліся пасудзінамі-прыстаўкамі на гарызонце або ў насыпе. У кургане каля в. Колас Жлобінскага р-на (1974, даследаваў У.У. Багамольнікаў) адкрыта згарэлая кальцавая агароджа са слупоў, якія абмяжоўваюць месца пахавання.1 (ст.398), 2 (ст.129) Лёс культуры. Своеасаблівая гістарычная мяжа для насельніцтва культуры Беларускага Падняпроўя прыходзіцца на канец VII — пачатак VIII ст. Асноўнай рысай гэтага перыяду з'яўляецца складанне на вялізнай прасторы лясной і лесастэпавай зон Усходняй Еўропы новых этнакультурных утварэнняў, вядомых па "Аповесці аб мінулых часах" (крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў - у адносінах да тэрыторыі Беларусі). Прыток новага насельніцтва з паўднёвых раёнаў Падняпроўя прывёў да рэзкіх змен у матэрыяльнай культуры і лёсе насельнінтва рэгіёна. У выніку ваенных сутычак з прышэльцамі ў агні пажараў на мяжы VII—VIII стст. гінуць старыя племянныя цэнтры: гарадзішчы Калочын, Нікадзімава, Вежкі ў Беларускім Падняпроўі, Тушамля і Дзямідаўка на Смаленшчыне і многія іншыя. Частка насельніцтва, якое ацалела ў ходзе ваенных сутыкненняў з прышэльцамі, была выцеснена далей на поўнач, на тэрыторыю віцебскага Падзвіння, другая, — якая засталася на месцы, прыняла ўдзел у фарміраванні новых этнакультурных супольнасцей у Падняпроўі — крывічоў і радзімачаў.2 (ст.130)> Этнічная прыналежнасць культуры канчаткова не вызначана. Шэраг даследчыкаў адносіць яе да балтаў (В.В. Сядоў, А.Р. Мітрафанаў, І.П.Русанава, В.Б.Перхаўка, А.М.Мядзведзеў, В.І.Шадыра і інш.) ці славяна-балтаў (П.М. Траццякоў, Э.А. Сымановіч, Я.А. Гаруноў, Л.Д. Побаль, В.М.Ляўко, А.М. Абломскі, А.І. Гаўрытухін, Ю.У. Каласоўскі, М.У. Лапацін, Р.В. Церпілоўскі і інш.). Прыхільнікі балцкай прыналежнасці культуры ўказваюць на адсутнасць генетычных сувязяў з мясцовымі ўсходнеславянскімі старажытнасцямі наступнага перыяду і на распаўсюджанне балцкіх назваў рэк у Верхнім Падняпроўі. Іншыя даследчыкі гавораць аб славянскім характары калочынскіх помнікаў. Трэція лічаць, што культура была балцкая, але знаходзілася пад моцным уплывам славян.1 (ст.398), 2 (ст.130) | ||||||||||||||||||
|
Агульныя межы калочынскай культуры
(Крыніца: карта "Калочынская і калочынска-тушамлінская культуры"1 (ст.398)) | ||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||
|
Помнікі калочынскай культуры на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Калочынская і калочынска-тушамлінская культуры"1 (ст.398); тэкставы матэр'ял 1 (ст.397-398), 2 (ст. 128-130), 3 (ст.297)) | ||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||
| Археалагічныя помнікі калочынскай культуры | ||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||
| Рэканструкцыя селішча і гарадзішча Вежкі (Дубровенскі р-н). (V-VII ст.) | ||||
| ||||
| Раскопкі Ю.В. Каласоўскага. (Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by) Фота: Р. Маісей |
| ||||||
|
(Апошняя рэдакцыя: 01.03.2010)
| ||||||
|
Літаратура
| ||||||