Да артыкулаў: "Рассяленне славян", "Ранняя эпоха вікінгаў", "Утварэнне дзяржаўнасці", "Умацаванне дзяржаўнасці"
Крывічы
Kriviči • Кривичи
VIII - XII стст.
Скроневыя бранзалетападобныя драцяныя кольцы з курганнага могільніка Ізбішча (X - пач. XII стст.).

Этнічная супольнасьць, якая ў эпоху рассялення славян і ранняга сераднявечча жыла ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера і якая вядомая з летапісных крыніц як славянская. Археалагічныя даследыванні дазволілі выказаць меркаванне аб фарміраванні супольнасці на грунце мясцовага балцкага і прыйшлага славянскага насельніцтва, а нават аб верагоднай яе прыналежнасці цалкам да балцкага насельніцтва, славянізацыя якога адбылася праз пераймання культурных і моўных традыцый. Характэрнай асаблівасцю матэрыяльнай культуры лічацца скроневыя бранзалетападобныя драцяныя кольцы з завязанымі канцамі. У пахавальным абрадзе - доўгія курганы з абрадам крэмацыі, якія ў канцы X ст. змяняюцца круглымі курганамі з пахавальным абрадам трупапалажэння. У канцы 1-га тыс. супольнасць распалася на групы - полацка-смаленскую, пскоўскую.


Упамінанні. Звесткі аб крывічах змешчаны ў "Аповесці мінулых часоў" пры апісанні падзей IX-X стст. і папярэдняга часу: "...кривичи, иже сѣдять на верхъ Волгы, и на вѣрхъ Двины и на вѣрхъ Днѣпра, ихъже и городъ есть Смолѣнескъ; туда бо сѣдять кривичи." Пра крывічаў пісаў таксама візантыйскі гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны.2 (ст.136)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Назва. Існуюць розныя версіі тлумачэння этноніма "крывічы": ад прозвішча старэйшага роду Крыў (Крыва); ад слоў "крэўныя" (блізкія па крыві)2 (ст.136)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000., ад наймення вярхоўнага святара прусаў і літоўцаў Крыве-Крывейтэ. 5 (ст.33)Людміла Дучыц "Этнакультурная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы I - пачатку II тыс." (паводле археалагічных матэрыялаў). Часопіс "Druvis", №2, 2008.

Даследаванні. На тэрыторыі Беларусі вывучаліся гарадзішчы і паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі. Але найбольш значны матэрыял па гісторыі супольнасці выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках.2 (ст.136)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Лакалізацыя. Паводле звестак розных пісьмовых крыніц, крывічам належалі тэрыторыі, дзе пазней утварыліся Пскоўская, Смаленская і Полацкая землі.4 (ст.19)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Паходжанне: славянская версія. Пашырана меркаванне, што фарміраванне крывічаў адбылося ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходняфінскіх плямён, паступова славянізаваных, але не канчаткова: "Каланізуючы лясную зону, уступаючы ў цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам, славяне перанялі ... культурна-этнаграфічныя асаблівасці балтаў, унаследавалі элементы іх матэры-яльнай культуры.2 (ст.137-138)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Новая этнічная супольнасць, якая фарміравалася ў працэсе змешвання славян з мясцовымі балтамі, была, відаць, славянамоўнай".2 (ст.138)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Даследчыкі, якія прытрымліваюцца версіі аб славянскім паходжанні крывічаў, у пошуках верагодных продкаў крывічаў прытрымліваюцца двух аноўных пунктаў гледжання: першы звязвае іх радзіму с тэрыторыяй паўночнай Польшчы. Пры гэтым меркуецца, што спачатку крывічы прыйшлі на Пскоўшчыну (VI ст., культура пскоўскіх доўгіх курганоў) праз Сярэдняе Панямонне, а затым накіраваліся на поўдзень і засялілі Полаччыну і Смаленшчыну, другі пункт гледжання звязвае продкаў крывічаў з карпацкім реэгіёнам.fКривичи. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Варыянт галаўнога ўбору крывічанкі з скроневымі драцянымі кольцамі.

Паходжанне: балцкая версія. Прыхільнікі версіі аб балцкім паходжанні крывічаў лічаць тэорыю міграцыі продкаў крывічаў непераканаўчай, паколькі: 1) яна "супярэчыць летапісным звесткам аб аўтахтоннасці крывічоў, а таксама паданню пра паходжанне і рассяленне беларусаў";4 (ст.19)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005. 2) таксама таму, што перасяленне вялікай і даволі аднароднай этнічнай супольнасці на вялізарныя абшары поўначы Усходняй Еўропы не магло б не адбіцца ў пісьмовых, лінгвістычных, археалагічных ды іншых крыніцах; 3) "арэал максімальнага пашырэння тапонімаў тыпу «Крывічы» сведчыць скарэй пра пазнейшае перасяленне часткі крывічоў з верхнедняпроўска-дзвінскай метраполіі ў іншыя рэгіёны".4 (ст.19)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005. і што верагодна "адбывалася каланізацыя ў паўночным кірунку, пра што можа сведчыць наяўнасць гідронімаў верхнедняпроўска-дзвінскага балцкага тыпу на поўначы даўняй Русі".4 (ст.19)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Таму даследчыкамі лічыцца, што "славянскаму этапу крыўскай гісторыі папярэднічаў балцкі, прычым як у мове, гэтак і ў матэрыяльнай культуры".4 (ст.19)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005. Устаноўлена, што для полацкіх крывічаў характэрна культура доўгіх курганаў Паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў.2 (ст.136)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Устаноўлена таксама сувязь культуры даўгіх курганоў поўначы Беларусі з мясцовымі помнікамі III - IV стст. (балцкая культура тыпу Банцараўшчына - Тушамля), а шэраг агульных рысаў віцебскіх і пскоўскіх даўгіх курганоў дазваляе прасачыць рух носьбітаў гэтай культуры з паўночнай Беларусі на Пскоўшчыну і Наўгародчыну. На поўначы Беларусі, у межах рассялення крывічоў, адкрыты найстаражытнейшыя даўгія насыпы і сінхронныя ім круглыя пахаванні трэцяй чвэрці I тыс. з керамікай банцараўскай культуры. Указваецца на істотныя адрозненні між пскоўскімі і смаленскімі даўгімі курганамі, што можа сведчыць пра незалежнае паходжанне апошніх і што, на думку даследчыкаў, таксама пярэчыць меркаванню пра рух крывічоў з тэрыторыі Пскоўшчыны на Беларускае і Смаленскае Падзвінне ды ў Верхняе Падняпроўе.4 (ст.19)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

"Рэчавы комплекс як пскоўскіх, гэтак і смаленскіх даўгіх курганоў, матэрыялы мовазнаўства і антрапалогіі (балцкі пласт у гідраніміі Пскоўшчыны, антрапалагічная лучнасць крывічоў і латгалаў) даюць усе падставы ідэнтыфікаваць насельніцтва, якое іх пакінула, з балтамі".4 (ст.19-20)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

З'яўленне надзейных сведчанняў славянскай прысутнасці (перадусім археалагічных) на тэрыторыі крывічаў, які адбываецца ў «рускую» эпоху, разглядаецца як вынік гандлярска-рамесніцкай актыўнасці і складаных міжкультурных дачыненняў. Змены, якія адбыліся ў матэрыяльнай і духоўнай культуры мясцовага насельніцтва ў IХ-ХI стст. (наяўнасць пэўнага рэчавага інвентара і ўзнікненне новай пахавальнай традыцыі) звязваецца з гандлёвымі дачыненнямі і культурным запазычаннем балцкага насельніцтва ў славян.4 (ст.20)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Сярэбраныя драцяныя скроневыя кольцы (1), жалезная сякера (2), білонавая падковападобная фібула (3), віты сярэбраны бранзалет (4) з курганнага могільніка Багрынава (Талачынскі р-н).

Моўная славянізацыя крывічоў тлумачыцца іх цеснай сувяззю з насельніцтвам поліэтнічнай Русі, сярод якога пераважаў славянскі моўны элемент. Галоўнымі цэнтрамі міжэтнічных кантактаў выступалі гарады, "адкуль ішлі моцныя асіміляцыйныя імпульсы, падтрыманыя царквой і пэўнымі коламі тагачаснай палітычнай эліты".4 (ст.21)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Матэрыяльная культура. Для полацкіх і смаленскіх крывічаў XI-XII стст. характэрны пэўны тып упрыгожанняў - бранзалетападобныя драцяныя кольцы з завязанымі канцамі дыяметрам 5-11 см., якія насілі жанчыны каля скроняў на повязцы. Меркуецца, што гэтыя характэрныя крывіцкія ўпрыгожанні Х-ХIII стст. маюць за прататыпы аналагічныя колцы, але з замкнёнымі або заходнымі канцамі, знойдзеныя на помніках банцараўска-тушамлянскай культуры. Жаночы пахавальны інвентар даўгіх курганоў Падняпроўя мае найбліжшыя аналогіі на землях Усходняй Прыбалтыкі і характарызуецца як балцкі.4 (ст.24), eАляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Для касцюма крывічаў-палачан характэрны таксама іншыя упрыгожанні: падковападобныя спражкі (фібулы), зааморфныя бранзалеты, вітыя шыйныя грыўні з петлепадобнымі канцамі, пазалочаныя пацеркі, мноства бразготак,пласціначныя падвескі-конікі - многія з іх тоесны помнікам балцкіх плямёнаў. Характэрнай рысай жаночага касцюма, які таксама вельмі падобны да касцюмаў суседніх балцкіх плямёнаў, былі маністы, у якіх пацеркі спалучаліся з металічнымі бразготкамі.2 (ст.138)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

У Беларускім Паазёр'і у курганных пахаваннях (Браслаўскі, Міёрскі, Талачынскі, Шклоўскі р-ны) знойдзены тыпова балцкія галаўныя вяночкі - вайнагі, якія складаліся са спіральных пранізак пры дапамозе бляшак, звычайна з ціснёным арнаментам. Для мужчынскага касцюма характэрны падковападобныя спражкі (фібулы), лірападобныя спражкі, пярсцёнкі, абшыванне адзення і галаўных убораў металічнымі пранізкамі.2 (ст.138)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Кераміка. Характэрнай рысай ляпнога посуду VIII - пач. Х ст. з'яўляецца кругляватае плечыка ў верхняй частцы тулава гаршчка, шыйка з адогнутым, часам прамым венчыкам. Зрэдку сустракаецца посуд, арнаментаваны па краю насечкамі ці зашчыпамі (Боркі, Дамжэрыцы, Дарахі-2). У многіх горшчкоў дно звонку пасыпана пяском. Тулова найбольш расшырана ў верхняй частцы посуду. Дадзеная кераміка трасфармуецца пазней ў раннекругавы посуд, які даследчыкі звязваюць са славянамі, а сам факт пераемнасці лічыцца за важны доказ прыналежнасці славянам некаторых курганных пахаванняў VIII-IХ стст.aГ.В. Штыхов. "Формирование полоцких кривичей".

Духоўная культура крывічоў, на думку даследчыкаў, звязана з агульнаіндаеўрапейскай міфалогіяй, у прыватнасці «асноўны» міфалагічны сюжэт пра касмаганічнае змаганне бога навальніцы Перуна (літ. Perkūnas, лат. Pērkōns, прус. Perkuns) і яго змеепадобнага суперніка Вялеса (літ. Velnias, Velinas, лат. Velns, Vels), які бярэ пачатак у «гераічнай» эпосе рассялення індаеўрапейцаў (недзе з канца III тыс. да н. э.). Меркуецца, што архаічныя індаеўрапейскія боствы Пярун і Вялес дасталіся славянам у спадчыну менавіта ад балтаў, тады як большасць багоў г. зв. «усходнеславянскага» пантэону (Дажбог, Стрыбог, Сварог, Хорс, Сімаргл) з'яўляюцца іранскага паходжання. Не включана верагоднасць дачынення крывічоў да культу шанавання літоўска-прускага найвышэйшага святара Крыве-Крывайціса, ікі займаў значнае месца ў рэлігійных вераннях балцкіх плямёнаў.4 (ст.25), eАляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Вельмі пашыраным сярод крывічоў быў папулярны сярод балтаў культ змяі, доказам чаго з'яўляюцца змеегаловыя бранзалеты, якія сустракаюцца ў курганных пахаваннях. Нагрудныя падвескі ў выглядзе коніка, якія часам сустракаліся па дзве ў адным пахаванні або ў падвоеным выглядзе спалучаліся з грэбенем (што прыгадвае пра парнае боства дабрабыту і ўрадлівасці (бел. Спарыш, Вазіла, Кумяльган, лат. Jumis) звязваецца з пашыраным у балтаў культам коней.4 (ст.24), eАляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Пахавальнпая урна з курганнага могільніка Баркі (Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by)

Курганныя могільнікі крывічаў 2-й паловы 1-га тысячагоддзя складаюцца з доўгіх (валападобных), падоўжаных і круглых у плане насыпаў вышынёй 1-2 м, у якіх змешчаны рэшткі крэмацыі памерлых.2 (ст.137)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Курганныя могільнікі полацкіх крывічаў VIII-X стст. даследаваліся на Віцебшчыне ля вёсак Баркі, Глінішча, Рудня (полацкі р-н), Бяскатава, вышадкі, Смалькі (гарадоцкі р-н). Трупаспаленне амаль заўсёды знаходзілася пад насыпам, на гарызонце. Часта перапаленыя косці сабраны ў неглыбокай ямцы, зверху якой змешчаны перакулены ўверх дном невялікі ляпны гаршчок. Большасць курганаў бедныя на інвентар ці зусім яго не маюць. Зрэдку сустракаюцца курганы з вялікай колькасцю пашкоджаных агнём упрыгожанняў, распаўсюджаных у балтаў, характэрных таксама для культуры смаленскіх доўгіх курганаў: бронзавыя трапецападобныя падвескі, шыйныя грыўні, бранзалеты, маністы, касцяныя птушкі. Лічыцца, што славянскімі рысамі курганаў IX-X стст. з'яўляюцца абрад трупаспалення і наяўнасць ляпных гаршкоў з акруглым плячом у верхняй частцы тулава.2 (ст.137-138)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

У канцы X ст. узнікаюць круглыя курганы з пахавальным абрадам трупапалажэння, які канчаткова выцесніў крэмацыю. Падобныя курганы вывучаліся ля вёсак Пуцілкавічы, Бельчыцы, Чарневічы, Лісна, Сінчукі, Кублішчына, Плусы і інш. у Віцебскай вобл.2 (ст.138)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

У некаторых пісьмовых крыніцах старажытныя курганы названы "валатоўкамі" (ад слова "волат" - асілак, персанаж народных паданняў).2 (ст.136)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Палітычная гісторыя. Калі лічыць верагоднай сувязь крывічаў з культурай тыпу Банцараўшчына - Тушамля - Калочын, тады адлік палітычнай арганізацыі на крыўскіх абшарах можна весці з канца жалезнага веку (V - VIII стст.) - часу яе фарміравання на грунце археалагічных культураў папярэдняга часу (дняпроўска-дзвінскай, штрыхаванай керамікі, кіеўскай). Лічыцца, што ўжо ў гэты час асобныя тутэйшыя валадары абапіраліся на прафесійных ваяроў - сталую княскую дружыну, аб чым сведчаць існаванне ўмацаваных гарадзішчаў і знойдзеная на іх месцы зброя.4 (ст.26), eАляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005. (гл. артыкул "Рассяленне славян" >>)

На змену банцараўскай культуры прыходзяць крывічы, якія ў летапісах названы пад 859 г. Паводле летапіснага паведамлення, яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы разам з іншымі плямёнамі прагналі варагаў за мора. Аднак пасля, як упамінае летапіс, чудзь, ноўгарадскія славене і крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў. Пра Прлацк гаворыцца, што заснавалі яго крывічы, а варагі былі ў ім прышлыя.2 (ст.138)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Да апошняй траціны IХ ст. полацкія крывічы не залежалі ні ад Кіева, ні ад Ноўгараду, і толькі ў 70-я гады IX ст. кіеўскія князі Аскольд і Дзір зрабілі выправу на Полацк ды, магчыма, улучылі яго ў арбіту свайго ўплыву. Але, у кожным разе, пры князю Алегу Полацк ужо не падпарадкоўваўся Кіеву.4 (ст.27), eАляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.(гл. артыкул "Ранняя эпоха вікінгаў" >>)

Крывічы прымалі ўдзел у паходах князя Алега (907) і Ігара (944) супраць варагаў (гл. артыкул "Утварэнне дзяржаўнасці" >>). На аснове племяннога княжання крывічаў-палачан склалася Полацкае княства - самастойная сярэднявечная дзяржава на тэрыторыі Беларусі. Пры Усяславу Брачыславічу Полацкая зямля канчаткова ператварылася ў самастойную раннесярэднявечную дзяржаву, якая мела ўсе абавязковыя ў гэткім выпадку атрыбуты і палітычныя інструменты: стабільную тэрыторыю, найвышэйшую ўладу ў асобе князя, сваю дынастыю, апрычоную рэлігійную арганізацыю і збройныя сілы, што дазваляла полацкім князям праводзіць незалежную замежную і ўнутраную палітыку.4 (ст.29), eАляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.

Насельніцтва Полацкай зямлі і прадстаўнікі мясцовай дынастыі князёў названы "крывічамі" ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, 1162 гг. Да яе належалі гарады Полацк, Віцебск, Менск, Лукомль, Браслаў, Ізяслаўль, Лагойск, Орша, Копысь, Барысаў. Насельніцтва Полацкай зямлі ў летапісах і ў больш познія часы называлася таксама "палачанамі".2 (ст.138-139)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Агульныя межы рассялення крывічаў
(Крыніца: карта "Тэрыторыя рассялення полацка-смаленскіх ды пскоўскіх крывічоў (IX-XII ст.)" 4 (ст.20)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.; карта "Славяне ў перыяд гегемоніі авараў. Другая палова VI - сярэдзіна VII ст." 6 (ст.43)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.)
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Арэал банцараўскай культуры (варыянт 1)6 (ст.43)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
Арэал банцараўскай культуры (варыянт 2)1 (ст.85)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
Арэал тушамлінскай культуры6 (ст.43)Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
Арэал калочынскай культуры1 (ст.398)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
Тэрыторыя рассялення полацка-смаленскіх крывічаў4 (ст.20)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.
Тэрыторыя рассялення пскоўскіх крывічаў4 (ст.20)Аляксей Дзермант. "Крывічы". Часопіс "Druvis", №1, 2005.
Помнікі крывічаў на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Крывічы"3 (ст.345)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993; тэкставы матэр'ял 3Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993)
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі крывічаў
Арэал рассялення полацкіх крывічаў3 (ст.345)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993
Арэал рассялення смаленскіх крывічаў3 (ст.345)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993
Селішчы
Курганныя могільнікі

Археалагічныя помнікі крывічоў
Раскопкі курганнага могільніка Гаравыя, 1980 г. 3 (ст.155)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993

Бюст-рэканструкцыя жанчыны ўзросту 30-35 гадоў з в. Дамжэрыцы (Лепельскі р-н), XI ст. (Аўтары: І.У. Чаквін, Л. П. Яшэнка; фота: Р. Маісей) Крывічанка XI ст. (рэканструкцыя).

Пахавальны інвентар з курганнага могільніка Вусце (Полацкі р-н): А - курган 1 з пахаваннем па абраду інгумацыі, В - курганы з пахаваннем па абраду крэмацыі.1 (ст.196)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.

Пахавальны інвентар крывічанкі XI ст. з курганнага могільніка Ізбішча (Лагойскі р-н). Раскопкі В.В. Казея. (Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by)9 (ст.41)Ю.А. Заяц, О.Н. Левко. Археологическая научно-музейная экспозиция НАН Беларуси. Минск: "Беларуская навука", 2009 Пахавальны інвентар з курганнага могільніка Баркі (Полацкі р-н): касцяныя качкі, бронзавыя трапецападобныя падвескі, жалезныя спражкі.1 (ст.196)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.

Упрыгожанні крывічаў XI ст. з смаленскіх курганаў Бачарова (Бочерово), Валочак (Волочек), Колчына (Колчино). (Фота з сайту www.dom-np.narod.ru)
(Апошняя рэдакцыя: 23.04.2010)

Літаратура
  1. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
  2. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  4. Аляксей Дзермант. Крывічы. Часопіс "Druvis", №1, 2005.
  5. Людміла Дучыц Этнакультурная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы I - пачатку II тыс. (паводле археалагічных матэрыялаў). Часопіс "Druvis", №2, 2008.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
  7. Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.
  8. Дзяржаўны музей БССР. Альбом. Мінск: "Беларусь", 1986.
  9. Ю.А. Заяц, О.Н. Левко. Археологическая научно-музейная экспозиция НАН Беларуси.. Минск: "Беларуская навука", 2009.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Г.В. Штыхов. Формирование полоцких кривичей.
  2. Крывічы. Вікіпедыя
  3. Крывічы. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  4. Я. Станкевіч. Беларускія плямёны. Крывічы. jivebelarus.net
  5. Аляксей Дзермант. Крывічы. Гістарычна-этнагенетычны нарыс. kryuja.org
  6. Кривичи. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  7. Михаил Голденков. Кривичи – не славяне. n-europe.eu
  8. Радзівілаўскі летапіс. Тэкст
  9. Повесть временных лет. Оригинальный текст
  10. Повесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва
  11. Ю.В.Степанова. Женский головной убор с височными кольцами.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва