Да артыкулу: Каменны век на тэрыторыi Беларусі
Кундская культура
Kunda kultuur • Kundos kultura • Кундаская культура
8000 - 3000 г. да н. э.
© et.wikipedia.org/wiki/Kunda_kultuur Касцяныя вырабы кундаўскай культуры.
(Эстонскі гістарычны музей)
(фота ©
et.wikipedia.org/wiki/Kunda_kultuur)

Археалагiчная культура эпохі мезаліту на ўсходзе Прыбалтыкі і на поўначы Беларусі. Назва паходзіць ад паселішча каля г. Кунда (Kunda) у Эстоніі. Адметнай рысай культуры з'яўляецца шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з косці і рогу, а таксама пласціначных наканечнікаў стрэлаў з перажытачнымі свідэрскмі рысамі. Апошняе дало падставу звязваць паходжанне культуры з міграцяй плямён свідэрскай культуры. Дала пачатак нарвенскай культуры.


Асроўны занятак насельніцтва - паляванне і рыбалоўства.

Сярод прылад працы і зюроі - крамнёвыя сіметрычныя наканечнікі стрэл з постсвідэрскімі рысамі апрацоўкі, скрабкі, каменныя сякеры, долаты і цёслы, касцяныя гладкія коп'і і наканечнікі стрэл, гарпуны, састаўныя рыбалоўныя кручкі, касцяныя кінжалы.

Пахаванне адзіночныя, парныя і калектыўныя, у адзін або два ярусы, ажыццяўлялася ў ямах у выцягнутым становішчы. Тыповая для культуры з'ява - пасыпанне нябошчыкаў вохрай (чырвоным парашком атрыманага з гематыту).

Каля 4 000 г. да н. э. у вытворчасці культуры пачынаецца выраб глінянага посуду.

Найбольш вядоіыя помнікі - Замошша і Крумплева.2

Распаўсюджанне кундскай культуры на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Рассяленне фінальнапалеалітычных і мезалітычных плямён"1(ст.28);
карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі кундскай культуры
Межы кундскай культуры


(Апошняя рэдакцыя: 25.01.2009)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. www.archeointernet.pl/kamien_tre.html
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва