Да артыкулу: Каменны век
Культура лейкападобных кубкаў
Kultura pucharów lejkowatych
4 000 - 3 000 г. да н. э.
© 1999-2008 Muzeum Archeologiczne w Krakowie Лекападобны кубак.(Археалагічны музей у Кракаве. Польшча)
Фота:
© 1999-2008 Muzeum Archeologiczne w Krakowie

Археалагiчная культура неаліту і энеаліту на тэрыторыі Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, Польшчы, паўночным захадзе Украіны і (на познім этапе) паўднёвым захадзе Беларускі. Назву атрымала ад формы керамічных вырабаў у выглядзе кубкаў з канічнай шыйкай. Аказала значны уплыў на нёманскую культуру.


Асноўны занятак насельніціва: аселае земляробства (верагодна выкарыстанне для земляапрацоўкі валоў), жывёлагадоўля (буйная і дробная рагатая жывёла, свінні і інш.) і паляванне. Патрыярхальны уклад. Паселішча размяшчаліся на мысах высокіх берагоў рэчак альбо азёр. Жытлы: прамавугольныя зямлянкі, паўзямлянкі, наземныя. Пахавальны абрад ў бескурганных могільніках.
     Вытворчасць прыладаў працы з косці і рогу: сякеры, матыкі, праколкі, верацёнападобныя наканечнікі дзідаў, кінжалы, лашчылы. З крамнёвых выпабаў: скошаныя нажы, разцы, праколкі, свёрдлы, клінападобныя і свідраваныя сякеры, пласцінападобныя сярпы, трохвугольныя наканечнікі стрэл.
     З посуду - біканічныя гаршкі з налепамі, або борцікамі пад венцам, амфары з вузкім горлам. Арнаментацыя: зігзаг пад венцам, касыя насечкі, пальцавыя ўцісканні, адбіткі зубчатага штампа ці шнура, простыя геаметрычныя узоры.

Распаўсюджанне культуры лейкападобных кубкаў у Цэнтральнай Еўропе
(Крыніца: www.lce.lublin.pl)


Распаўсюджанне культуры лейкападобных кубкаў на тэрыторыі Беларусі
(Крыніца: карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі культуры лейкападобных кубкаў

Фота: © www.krzemionki.pl Фота: © www.krzemionki.pl
Жытло - культура лейкападобных кубкаў (рэканструкцыя).
Комплекс капальняў у Кшэмёнках (Польшча)
Фота: ©
www.krzemionki.pl
Хата з ручнымі жорнавамі - культура лейкападобных кубкаў (рэканструкцыя).
Комплекс капальняў у Кшэмёнках (Польшча)
Фота: ©
www.krzemionki.pl


(Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. www.krzemionki.pl/index.shtml?neovillage
  2. www.archeointernet.pl/kamien_tre.html
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва