|
БЕЛАРУСЬ |
| Да артыкулу: жалезны век |
|
Мілаградская культура
Мілоградська культура VII - III стст. да н. э. Археалагiчная культура VII-III стст. да н. э.2(ст.427) (па іншых крыніцах: VI-V стст. да н.э. - I-II стст. н.э.4(ст.25)) на тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Беларусi і на паўночны Украіны. Назва паходзiць ад гарадзішча ля в. Мілаград (Рэчыцкі р-н). Культура, насельніцтва якой першай перайшло да вытворчасці і апрацоўкі жалеза на тэрыторыі Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з'яўляюцца керамічны посуд яйка- і шарападобнай формы з прамым, альбо крыху адагнутым вонкі венчыкам, або паўсферычны посуд без венчыка. Тыповая арнаментацыя посуду - па венчыку, шыйцы або плечыку - круглыя ямкамі, насечкі, "жамчужыны". Характэрнай рысай было выкарыстанне двух тыпаў паселішч: гарадзішч і адкрыіых селішч. Для жылых пабудоў характэрны слупавая канструкцыя пабудовы і адмысловы выступ у сцяне. У знешніх зносінах - цесная сувязь са скіфамі. Пытанне ўзнікнення культуры канчаткова не вырашана. Так па адной з версій, асновай для яе фарміравання паслужыў арэал лебядоўскай культуры. Прынята падзяляць культуру на шэраг мясцовых варыянтаў: заходневалынскі, жытомірскі і сярэднедняпроўскі (падгорцэўскі) на Украіне, і верхнедняпроўскі і прыпяцкі (палескі) на Беларусі.1 Адносна паўночных межаў культуры адзінага меркавання няма. Паводле аднаго з іх, межы культуры на поўначы супадалі з паўдневай мяжой культуры гарадзішч штрыхаванайі керамікі (Слуцк, Клецк - Рагачоў). На усходзе мяжа культуры даходіла да Новазыбкава, дзе яна суседнічала з юхноўскай культурай. На захадзе мяжа даходзіла да Валынскага Палесся, а на поўдні яна ахоплівала Кіеўшчыну (падгорцэўская культура) і Чарнігаўшчыну.4(ст.25) Адно з двух тыпаў паселішч - гарадзішчы пераважвалі ва ўсходняй часцы арэала, на Падняпроўі. У парэччы Дняпра і Сажа пераважвалі гарадзішчы, якія размяшчаліся на мысах. Яны мелі ўмацаванні ў выглядзе валоў і рвоў з боку поля (Майсееўка).2(ст.427) Гарадзішчы на ўзвышшах або каля балота характэрны толькі для Палесся.1(ст.90) Умацаванні гарадзішчаў былі прымітыўнымі, асабліва на ранніх этапах, - верагодна уяўлялі сабой драўляныя сцены, слядоў якіх не захавалася.4(ст.25) Пляцоўкі гарадзішчаў, у залежнасці ад рэльефу мясцовасці, мелі круглую, авальную, трох-, чатырох або пяцівугольную форму. Нярэдка складаліся з некалькі пляцовак, аддзеленых адна ад другой валамі (Гарошкаў, Мілаград). Пляцоўкі забудоўваліся жытлом уздоўж умацаванняў, са свабоднай прасторай у цэнтры або размяшчаліся кучна. Большасць гарадзішчаў, асабліва на поўдні Беларусі, былі абнесены адной ці некалькімі лініямі ўмацаванняў (Мілаград, Ліскі, Ястрабка). Частка гарадзішчаў магла выкарыстоўвацца выключна як сховішчы падчас ваенных набегаў. Найбольшая колькасць такіх гарадзішч-умацаванняў знаходзіцца сярод балот Прыпяцкага Палесся.1(ст.91) Асабліва вялікае з падобных гарадзішч знаходзіцца ля в. Бечы (Жыткавіцкі р-н). Абарончы вал яго мае даўжыню каля 1,5 км, а плошча пляцоўкі складае амаль 10 га.3(ст.98) Неўмацаваныя селішчы, якія распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі культурнага арэала, у Падняпроўі звычайна прымыкалі да гарадзішчаў, а на Палессі існавалі незалежна ад іх. Жыллё ў селішчах размяшчалася кучна.1(ст.91)
Характэрны гліняны посуд насельніцтва мілаградскай культуры3(ст.98)
Асноўнымі тыпамі жылля былі зямлянкі, пабудовы заглыбленыя ў зямлю (найбольш распаўсюджаныя) і наземныя (на познім этапе4(ст.25)) жытлы (плошча - 12-16 кв.м). Пабудовы мелі прамавугольную або блізкую да яе форму, слупавую канструкцыю і выступ прамавугольнай, авальнай, або круглай формы у адной са сцен або ў куце, што з'яўляецца характэрнай асаблівасцю мілаградскіх жытлаў.1(ст.91) У якасці сценаў служыў пляцень, які утрымліваўся слупамі як звонку так і знутры. Для падтрымкі даху (двух- ці чатырохсхілы3(ст.99)) служыў цэнтральны слуп або два, у выпадку калі жытло было вялікіх памераў.4(ст.25) Вогнішчы, месца якога зрэдку абкладвалася камянямі, змяшчаліся воддаль ад уваходу, на ўзроўні пясчанай падлогі, або ў невялікіх круглых ці авальных ямах.1(ст.91,93) Гаспадарчыя пабудовы ўяўлялі сабой невялікія наземныя асобна размешчаныя збудаванні або ямы-склепы розных форм.1(ст.91) Асноўнай формай гаспадаркі было ворнае земляробства. У жывёлагадоўлі галоўнае месца займала развядзенне буйных рагатых жывёл. Паляванне было шырока распаўсюджана і вялася пераважна на лася, кабана і бабра. Рыбная лоўля мелі дапаможны характар і было мала развіта.4(ст.25) Аб высокім узроўні вытворчасці металу, развіццю якой спрыяла вялікая колькасць жалезнай руды на балотах Палесся, сведчаць шматлікія знаходкі прылад працы і зброі (сякер, сярпоў, матык, нажоў з гарбатай спінкай, брытваў, шылаў, наканечнікаў дзідаў і стрэл), а таксама дэталі касцюма і ўпрыгожанні (фібулы, бляшкі, бранзалеты, грыўні, пярсцёнкі, скроневыя кольцы і інш.).1(ст.92) Каляровыя металы маглі трапляць да насельніцтва культуры праз "паўднёва-заходнія раёны".4(ст.25) Аб развіцці ткацтва сведчаць гліняныя грузікі, якія з'яўляюцца распаўсюджанай знаходкай на месцах паселішч. Яны мелі разнастайную форму (крыжападобная, у выглядзе шара або шпулькі, у форме мініяцюрнага кругладоннага посуду) і значная колькасць мела арнаментацыю (трохвугольнікі, зоркі, крыжыкі), што дае падставу многім даследчыкам мяркаваць аб культавым прызначэнні дадзеных вырабаў, таксама як і фігуркі жывёл (пераважна каней).1(ст.91) У знешніх сувязях найбольшыя дачыненні насельніцтва культуры мела са скіфамі, аб чым сведчаць металічныя вырабаы, якія маюць адбітак скіфскай культуры, а таксама зброя (бронзавыя трохлопасцевыя і трохгранныя наканечнікі стрэл, меч-акінак з гарадзішча Асарэвічы, упрыгожанні - завушніцы з грыбападобным шчытком, цвікападобныя шпількі) і іншыя вырабы скіфскага паходжання. Археалагічныя знаходкі сведчаць тасама аб уплывах гальштацка-латэнскіх культур Сярэдняй Еўропы.1(ст.91) Так у 1954 г. на гарадзішчы Гарошкаў быў знойдзены скарб, які складаўся з срэбраных латэнскіх вырабаў (з якіх найбольшую цікавасць уяўляюць латэнскія фібулы) і 16 пацерак.4(ст.25) Сваеасаблівы керамічны посуд мае не плоскае, а закругленае дно, што вылучае культуру сярод іншых сінхронных культур лясной зоны. Найбольш тыповым посудам былі гаршкі з яйка- і шарападобнай формай з прамым ці адагнутым вонкі венчыкам, а таксама пасудзіны чашападобнай формы без шыйкі, з прамымі або загнутымі ўнутр краямі. Сустракаюцца і мініяцюрныя пасудзіны. Большасць керамікі арнаментавана па шыйцы або плечыках круглымі ямкамі, насечкамі, пазногцевымі або пальцавымі адбіткамі, выпуклінамі - "жамчужынамі", якія з'яўляюцца негатывамі ямак з ўнутранай паверхні сценак.1(ст.91) Для пахавальнага абрада характэрны як грунтовыя (бескурганныя могільнікі - найбольш распаўсюджаныя) так і курганныя могільнікі. У курганах (басеін р. Горань, в. Дубай) пахаванне адбывалася па абрадзе трупапалажэння на старажытным гарызонце, часам у драўляных скрынях ці неглыбокіх прамавугольных ямах. Зверху насыпаўся невысокі паўсферычны, круглы ў плане курган (дыяметр - 2-22 м). Пахавальны інвентар - адзін або некалькі гаршкоў, зрэдку - зброя (наканечнікі коп'яў) або ўпрыгожанні.1(ст.92) Бескурганныя могільнікі (даследавана звыш 150 пахаванняў) размяшчаліся на невялікай адлегласці ад селішчаў або непасрэдна прымыкалі да валоў гарадзішчаў. Крэмацыя адбывалася па-за межамі могільніка. Невялікую колькасць костак змяшчалі на дне невялікіх круглых або авальных у плане ям (глыбіня - 0,5-1 м). Пахавальны інвентар больш сціплы ці ўвогуле адсутнічае.1(ст.92) Магчымым сведчаннем аб культуры з'яўляецца ўзгадванне грэчаскімі гісторыкамі (Герадот) аб народнасці неўры (Neurói),3(ст.100) якія межавалі на поўдні са скіфамі, на захадзе - з агафірсамі, а на ўсходзе - з андрафагамі. З неўрамі, па апісанню, былі звязаны культ ваўка і змяі, што з'яўлялася тыповым для балцкіх плямён.d Між тым этнічны склад носбітаў культуры застаецца дыскусіным. Адныя адносяць іх да балтаў, другія - да славян, хаця магчымы і нейкі трэці вырыянт, а таксама невыключана і поліэтнічнасць.a У апошнія стагоддзі I тыс. да н.э. мілаградцы перажылі нашэсце носбітаў зарубенецкай культуры, а таксама культуры штрыхаванай керамікі. У выніку на сваіх апошніх этапах культура захавалася толькі ў выглядзе асобных "выспачак" – на Дняпры (у раёоне гарадзішча Милограды), на Сажы (на поўдзень ад Гомеля) і інш.a Ва Усходнім Палессі помнікі мілаградскай культуры існавалі яшчэ ў II ст. - першай палове I ст. да н. э., калі побач (па даліне Дняпра) размяшчаліся зарубінецкія гарадзішчы.1(ст.103) | ||||||||||||||||
|
Агульныя межы мілаградскай культуры ва Ўсходняй Еўропе
(Крыніца: карта "Перыферыя грэчаскіх полісаў Паўночнага Прычарнамор'я. V-III ст. да н.э."5(ст.38)) | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне мілаградскай культуры на тэрыторыі Беларусі
(Крыніца: карта "Жалезны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.251) | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
| ||||||||||||||||
| Археалагічныя помнікі мілаградскай культуры | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
(Апошняя рэдакцыя: 6.05.2009)
| ||||||||||||||||
|
Літаратура
| ||||||||||||||||