Нарвенская культура
Narvos kultura • Kultura Narva • Нарвская культура
5 500 - 2 100 г. да н. э.
Археалагiчная культура неаліту ва Усходняй Прыбалтцы і на поўнчы Беларусi. Назва паходзiць ад месца вынаходніцтва на р. Нарва. Вытокі: кундская культура - нарвенская мезалітычная культура. Адметнай асаблiвасцю культуры з'яўляюцца дамешак з тоўчаных ракавін у глінянае цеста пры вытворчасці керамікі і пераважна касцяныя прылады працы. Належала да суполнасці культур грабеньчата-накольчатай керамікі, але вызначалася сярод іх некаторай адасобленасцю.1 (ст.36) На тэрыторыi Беларусi у эпоху неаліту суiснавала адначасова з днепра-данецкай, верхнедняпроўскай і нёманскай культурамі. Крываінскі варыянт Нарвенскай культуры стаў асновай для фарміравання паўночнабеларускай культуры.
Сфарміравалася на выснове Нарвенскай мезалітычнай культуры. Асноўны занятак насельніцтва - рыбалоўства, марскі промысел, паляванне, збіральніцтва, у канцы неаліту - зямляробства і жывёлагадоўля. Паселішча размяшчаліся па берагах азёр і рэк, у прыватнасці па ўсім Падзвінні, у басейне Віліі, на верхняй Беразіне Прыднястроўскай. Жытлы былі наземныя з вогнішчам і гаспадарчымі ямамі.
Прылады працы, з-за беднасці мясцовых запасаў крэмню, пераважна вырабляліся з косці і рогу (наканечнікі стрэл, гарпуны, матыкі, долоты, цёслы). Для ранняга этапу характэрны біканічныя наканечнікі стрэл, матыкі з прасвідраванымі адтулінамі, долатападобныя вырабы са скошаным лязом, вострадонныя гаршкі з грабенчатымі расчосамі і дамешкам з тоўчаных ракавін і валакністых раслін.
Выяўлены упрыгожанні і творы першабытнага мастацтва: касцяныя, рагавыя, драўляныя скульптуркі жывёлаў, вадаплаўных пушак і рыб, падвескі з зубоў жывёл, у западным варыянце - вырабы з янтара.
У познем неаліце, пераважна пад уплывам суседніх культур, сфарміравалася шэраг лакальных варыянтаў. Паўдневы і паўночны варыянты спынілі своё існаванне з прыходам носьбітаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі (ад 3-га тысячагоддзя да н.э.). На тэрыторыі Беларусі ўтварыўся крывінскі варыянт Нарвенскай культуры, на падставе якога сфарміравалася паўночнабеларуская культура. Заходні варыянт Нарвенскай культуры існаваў долей і быў адным із складнікаў прыбалтыйскіх народаў.2
|