БЕЛАРУСЬ 
  • ДАВЕДНІК
  • Да артыкулу: "Каменны век"
    Нёманская культура
    4 000 - 2 000 г. да н. э.
    Фрагменты глінянага посуду са стаянкі Добры Бор Фрагменты глінянага посуду са стаянкі Добры Бор2

    Археалагiчная культура неаліту ў Беларускім Панямонні, на левабярэжжы верхняй Прыпяці, Паўночным Усходзе Польшчы і Паўднёвым Заходзе Літвы. У значнай ступені сфарміравалася на выснове Нёманскай мезалітычнай культуры. Адметнай асаблiвасцю культуры на ранняй стадыі з'яўляецца сціпла аздобленая вострадонная кераміка яйкападобнай формы. Пазней форма посуду і характар аздаблення пастаянна мяняўся пад уплывам суседніх культур. Належала да суполнасці культур грабеньчата-накольчатай керамікі.1 (ст.36) На тэрыторыi Беларусi у эпоху неаліту суiснавала адначасова з днепра-данецкай, верхнедняпроўскай і нарвенскай культурамі, пазней - з культурай шнуравой керамікі.


    Наземныя жытлы будаваліся на берагах вадаёмаў і, па магчымасці, побач з залежамі крамнёвай сыравіны. Скапленні паселішчаў у рыбалоўных мясцінах. Вылучаюцца тры этапа.
          Першы этап, ранні мае назву дубічайскі (па назве стаянкі Дубічай на літоўска-беларускім памежжы). Для раннега перыяду характэрны вострадонны посуд з валакністым раслінным дамешкам. Керамічная паверхня пакрытая грабенчатымі расчосамі. Пад краем венчыкаў - шэраг глыбокіх круглых ямак. Арнамент у форме гарызантальных паясоў грабенчатых адбіткаў, насечак, наколак, пракрэсленых рысак. Крамневы інвентар меў мезалітычныя рысы.
          Другі этап, сярэдні - лысагорскі (па назве стаянкі Лысая гара ля в. Кругліца) сфарміравалася пад уплывам культуры лейкападобных кубкаў. Гаршкі набываюць шыйку, раслінны дамешак амаль знікае, гладкая паверхня, ямкі пад краем венчыка замяняюцца глыбокімі наколамі. Акрамя ранейшай арнаментацыі з'яўляюцца адбіткі лінейнага штампа, тэкстылю, наколы. Крамнёвыя вырабы набываюць неалітычны характар.
          Трэці этап, позні - дабраборскі (па назве стаянкі Добры Бор) склаўся пад уплывам культуры шарападобных амфар, пазней - культуры шнуравой керамікі. Форма посуду амаль не змяняецца, на паверхні зьяўляецца заштрыхоўка, пад краем венчыкаў - круглыя ямкі, арнаментацыя складаецца з адбіткаў лінейнага штампу, шнуравога узору. Росквіт крамнёваі індустрыі, дасканала рэтушаваныя трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі дзідаў, сярпы, сякеры са звужаным абушкамі прашліфоўкая ляза.

    Распаўсюджанне нёманскай культуры на тэрыторыі Беларусі
    (Крыніцы: карта "Рассяленне неалітычных плямён"1(ст.35); карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
    УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
    Помнікі нёманскай культуры
    Межы нёманскай культуры ранняга этапу
    Межы нёманскай культуры позняга этапу

    Археалагічныя помнікі нёманскай культуры
    Малюнак: antikwar.ru
    Тыповы посуд насельніцтва нёманскай культуры (рэканструкцыя). Малюнак з сайту www.musicalia.lt


    (Апошняя рэдакцыя: 17.12.2009)

    Літаратура
    1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
    2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
    3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.