![]() |
| Да артыкулу: Каменны век |
|
Неалітычная рэвалюцыя
Neolitic revolution 10 000 - 3 000 г. да н. э.
Позднеалітычная вёска ў цэнтральнай Еўропе.Мастак Здэнэк Бурыян (Zdenek Burian) Працэс трансфармацыі неалітынай гаспадаркі ад прысваяльнай формы (паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства) да вытворчай (земляробству і жывёлагадоўлі), якая склала перадумовы для стварэння першых цывілізацый. На тэрыторыі Беларусі адбываецца ў 3-м тысячагоддзі да н.э. пад уплывам плямён-находнікаў. Лічыцца адной з трох галоўных рэвалюцыйных зменаў у эканоміцы – разам с прамысловай і навукова-тэхнічнай рэвалюцыямі. Тэрмін, упершыню ўведзены з прапановы брытаскага археолага Гордана Чайлда (Gordon Childe) у 1949 годзе. Дасягненні ў гаспадарчым жыцці — атрымманне лішкаў харчовых прадуктаў, з'яўленне новых прыладаў працы і будаўніцтва асёдлых пасяленняў — рабілі чалавека адносна незалежным ад прыроднага асяроддзя. Працэс трансфармацыі гаспадаркі, які доўжыўся каля сямі тысячагоддзяў, пачаўся ад першых вядомых земляробчых культур у Малой Азіі і на Блізкім Усходзе (8-7 тысячагоддзях да н.э.), затым ў Месапатаміі і ў даліне р. Інд. У 6-5 тысячагоддзях да н.э. земляробства з'явілася на Балкансканах, басеіне Дуная, пазней у вярхоўях Віслы і на Валыні. Каля 4000-3000 г. да н.э. былі закладзены матэрыяльныя і духоўныя асновы культур Месапатаміі, Егіпту, Кітая, Японіі и старадаўняй Амэрыкі. Неалітычная рэвалюцыя завяршылася перамогай жалезных прыладаў над каменнымі, земляробства — над збіральніцтвам, аседлага ладу жыцця — над качавым, патрыярхату — над матрыярхатам, а таксама раздзяленнем культуры на духоўную и матэрыальную, узнікненнем дзяржавы, гарадзкай цывілізаціі, архітэктуры, пісьменнасці, разлажэннем абщыннага ладу жыцця и фарміраваннем сацыальна-класавага расслаення грамадцтва. (Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008)
| |
|
Літаратура
| |
| • Галоўная | • Аб праекце | • Гісторыя | • Даведнік | • Галерэя | • Пошук [А-Я] | • Кантакт |
|
| • Спадчына Беларусі > Гісторыя > Гаспадарка |