![]() |
| Да артыкулаў: "Рассяленне славян", "Ранняя эпоха вікінгаў", "Утварэнне дзяржаўнасці", "Умацаванне дзяржаўнасці" |
|
Радзімічы
Радимичи VIII - XII стст.
Сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы радзімічаў (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Мінск) Фота: Р. Маісей.
Этнічная супольнасьць, якая ў эпоху рассялення славян і ранняга сераднявечча пражывала ў міжрэччы вярхоўя Дняпра і ракі Сож і якая вядомая з летапісных крыніц як славянская. Шэраг даследчыкаў, між тым, аналізуючы вынікі археалагічных даследаванняў, выказваюць меркаванне аб балцкіх вытоках супольнасці, якая пазней была славянізавана. Разам з крывічамі і дрыгавічамі склала аснову для фарміравання беларускай народнасці. Характэрнай асаблівасцю матэрыяльнай культуры лічацца жаночыя скроневыя сяміпрамянёвыя кольцы. Тксама характэрна распаўсюджанне шыйных грыўняў. У пахавальным абрадзе звычай крэмацыі, характэрны для ранняга перыяда, з прыняццем хрысціянства змяняецца трупапалажэннем. Летапісныя звесткі. У "Аповесці мінулых часоў" аб радзімічах гаворыцца наступнае: "Поляне же, жившие сами по себе, как мы уже говорили, были из славянского рода и только после назвались полянами, и древляне произошли от тех же славян и также не сразу назвались древляне; радимичи же и вятичи - от рода ляхов. Были ведь два брата у ляхов - Радим, а другой - Вятко; и пришли и сели: Радим на Соже, и от него прозвались радимичи, а Вятко сел с родом своим по Оке, от него получили свое название вятичи. И жили между собою в мире поляне, древляне, северяне, радимичи, вятичи и хорваты."hПовесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва. Аб уваходжанні тэрыторыі радзімічаў у склад Русі летапіс паведамляе пад 885 г., дзе гаворыцца, што князь Алег паехаў да радзімічаў спытаць каму яны плоцяць даніну, і, пачуўшы, што даніну з іх бяруць хазары, казаў плаціць даніну яму. У 907 г. разам з варагамі і іншымі славянскімі і неславаянскімі супольнасцямі радзімічы прыймалі ўдзел у паходзе князя Алега на Візантыю.4 (ст.36)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.(гл. артыкул "Утварэнне дзяржаўнасці" >>) Пад 984 г. у летапісу гаворыцца аб паходзе кіеўскага князя на радзімічаў: ваявода Воўчы Хвост, які камандаваў перадавым атрадам княскага войска, разбіў радзімічаў на р. Пішчане.4 (ст.36)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.(гл. артыкул "Умацаванне дзяржаўнасці" >>) Апошнія звесткі аб радзімічах пад 1169 г. звязаны з апісаннем аднаго з эпізодаў княжацкіх міжусобіц.4 (ст.36)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Даследаванні. Першыя раскопкі курганаў радзімічаў вяліся ў пачатку XIX ст. Тэадорам Нарбутам, аднак раннія даследванні не мелі значных вынікаў. У 70-х гг. раскопкі курганаў бліз Абідавіч праводзілі М. Турбін, А. Увараў, а ў басейне Ваблі - Д. Самаквасаў. У гэты ж чаз радзімічскія курганы даследвалі М. Філонаў, в. Казлоў, Е. Раманаў. У 1890-1891, 1894, 1896 гг. П. Ероменка ў 36 магільніках, размешчаных ў басейнах Іпуці, Снові і Дзясны, раскапаў звыш за 300 курганаў. У 1893 г. раскопкі праводзіў В. Антановіч, у 1890 г. - В.Сізоў, а ў 1892 г. і 1893 г. - М. Фурсаў і С. Чалоўскі. У далейшым працу прадоўжылі А. Прахаў, В. Чэрапанаў, С. Чуеў, а ў 1-м дзесяцігоддзі XX ст. - Е. Раманаў, С. Гатцук і І. Еўсееў. Некалькі пазней раскопкі курганаў праводзілі С.М. сакалоўскі, а ў 20-х гг. XX ст. - С. Дзееў, П. Ткачэўскі, С. Бабарыкін, І. Юшчанка, І. Сербаў, К. Палікарповіч, С. Дубінскі. У пасляваенныя гады раскопкі вялі Ф. Заверняеў і В. Падзін. З 1962 даследванні радзімічскіх курганаў прадоўжыла Г. Салаўёва. Абагульняючая праца па археалогіі радзімічаў напісана Б. Рыбаковым.4 (ст.37)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Лакалізацыя. Лічыцца, што заходняя мяжа паселішчаў радзімічаў, пачынаючы з Быхава праходзіць ў асноўным уздоўж цячэння Дняпра да месца ўпадзення Беразіны. Тут суседзямі радзімічаў былі дрыгавічы. Асобныя паселішчы радзімічаў вядомы і на правым беразе Дняпра. Мяжа радзімічскіх паселішчаў ідзе далей на паўднёвы ўсход, перасякае Днепр і Сож некалькі на поўнач ад месца ўпадзення Сожа ў Днепр і далей на ўсход да р. Сноў, затым ўздоўж яго левага берага да наваколляў Старадуба. На ўсім працяжэнні гэтай часткі мяжы суседзямі радзімічаў былі севяране. Ад Старадуба ўсходней Мгліна мяжа ідзе па правым беразе р. Балвы, не пераходзячы на левы бераг гэтага прытоку Дзясны. На вяршыні гэтага кліна радзіміцкія помнікі чаргуюцца з вяціцкімі і крывіцкімі. Ад Балвы мяжа рэзка паварачвае на захад, праходзіць паўночней Раслаўля і паўднёвей Мсціслаўля і Чавус, паўночней Слаўгарада і перасякае Проню і падыходзіць да Дняпра паўднёвей Быхава.4 (ст.37)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Згодна з іншым меркаваннем мяжа паміж радзімічамі і вяцічамі праходзіла на захад ад р. Судасць.2 (ст.144)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Варыянт галаўнога ўбору радзімічанкі з сяміпрамянёвымі скроневымі кольцамі.
Тэрыторыя, якая складае трохкутнік паміж Мсціслаўлем, Оршай, Быхавам у басейне Проні і яго прытока Басі, у тым ліку ў наваколлі Чавус, у сэнсе прыналежнасці яе да радзімічаў, крывічаў і дрыгавічаў пакуль лічыцца не вызначанай. Такія самыя невызначаныя ў этнічным сэнсе зоны існуюць на стыку пасяленняў радзімічаў і дрыгавічаў, радзімічаў і севяран ў раёне Рэчыцы і на ўсход ад Лоева, а таксама на паўночным ўсходзе і на правым беразе Балвы.4 (ст.37)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Назва. Летапісец "Аповесці мінулых часоў" даводзіць, што назва супольнасці паходзіць ад ямя племяннога правадыра Радзіма. Шэраг даследчыкаў лічыць, што этнонім «радзімічы» мае, балцкае паходжаньне. Так найбольш блізкімі да гэтага паняцьця зьяўляюцца летувіскія тэрміны radimas — знаходжаньне, radimviete — месцазнаходжаньне. Г. Хабургаеў лічыў, што тэрмін «радзімічы» быў утвораны ад гістарычна больш раньняй назвы балцкай этнічнай супольнасьці, якую славянізавалі да IX—X стст.bРадзімічы. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі. Паходжанне: славянская версія. Папярэднікамі радзімічаў у Пасожжы былі плямёны калочынскай культуры, але генэтычная сувязь паміж культурамі гэтых дзвюх груп насельніцтва не прасочваецца. На паўднёвым усходзе Беларусі добра адчуваецца ўплыў раменскай культуры VIII-X стст., у сувязі з чым выказана меркаванне, што прарадзіму радзімічаў трэба шукаць на тэрыторыі раменскай культуры.2 (ст.145)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У сувязі з летапісным паведамленнем шырока абмяркоўвалася пытанне аб ляшскім паходжанні радзімічаў, аднак арэал рассялення радзімічаў не вылучаецца пераважнай прысутнасцю заходнеславянскіх элементаў у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі. 2 (ст.144)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Паводле меркаваньня Я. Карскага, летапіснае паведамленьне пра ляшскае паходжаньне радзімічаў сьведчыць не пра тое, што яны былі ляшскім племенем, а пра тое, што яны перасяліліся на Сож з больш заходніх рэгіёнаў, дзе іх суседзямі і былі ляшскія плямёны. Гэтае меркаваньне падтрымаў і Л. Нідэрле, які лічыў першапачатковым абсягам радзімічаў вадазборы Буга і Нарава. Па меркаванню В. Сядова ў басейн Сожа радзімічы перасяліліся з Веохняга Паднястроўя. Сувязь паміж радзімічамі і дарадзіміцкім насельніцтвам Пасожжа адзначаецца ім і іншымі як у прадметах матэрыяльнай культуры (луннічныя скроневыя кольцы), так і ў абрадах.dРадимичи. Материал из Википедии — свободной энциклопедии Паходжанне: балцкая версія. Разам з прысутнасцю славянскіх рысаў у помніках радзімічаў даследчыкамі адзначаюцца і балцкія. Шэраг даследчыкаў лічыць, што радзімічы належаць да балцкага этнаса, якія, як і крывічы і дрыгавічы, былі славянізаваныя. Згодна з гэтым меркаваннем нашчадкамі радзімічаў з'яўляліся перасяленцы з Павіслення, у лік якіх уваходзілі і заходнія балты (ятвягі, голядзь). Рух якіх на ўсход адбыўся яшчэ да IV ст. з прычыны змены клімату, у выніку якога землі Цэнтральнай Еўропы сталі непрыдатнымі да земляробства. Прышлае насельніцтва прынесла с сабой курганны абрад пахавання, характэрны для заходніх балтаў, і хутка распусцілася сярод мясцовага усходнебалцкага насельніцтва. Аналогіі абраду пахавання на Белай Гары ля Насімкавічаў (Чачэрскі р-н) А. Макушнікаў знайшоў на Павісленні. Частка насельніцтва з Пасожжа адступіла на поўнач ў Волга-Клязьмінскае міжрэчча, на Аку і прыняла ўдзел у фарміраванні вяцічаў. Значная частка насельніцтва праз Падняпроўе і Падзвінне мігрыравала на тэрыторыю сучаснай Латвіі, дзе сфарміравала супольнасць, вядомую як латгалы. На думку П. Траццякова вяціцкія сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы маюць за прататыпы скроневыя ўпрыгожанні з трапецападобнымі падвескамі, пашыраныя ў 2-й палове I тыс. у дняпроўскіх балтаў. Даследчыкамі адзначаецца падабенства ўпрыгожанняў радзімічаў і латгалаў: прамяністыя фібулы, крыжападобныя, біэліпсападобныя і пятлістыя падвескі.5 (ст.31-32)Людміла Дучыц. "Этнакультурная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы I - пачатку II тыс." (паводле археалагічных матэрыялаў). Часопіс "Druvis", №2, 2008. Тэорыя перасялення з Падунаўя прыхільнікам балцкай тэорыі бачыцца спрэчнай, паколькі знаходкі луннічных скроневых кольцаў на тэрыторыі Беларусі адзінкавыя (на поўначы Беларусі). Іншыя тыпы ўпрыгожанняў - гронкападобныя завушніцы "якімаўцкага тыпу", крынападобныя падвескі, як лічыцца, звязаны з уплывамі паўднёвых плямён.5 (ст.32)Людміла Дучыц. "Этнакультурная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы I - пачатку II тыс." (паводле археалагічных матэрыялаў). Часопіс "Druvis", №2, 2008. Яшчэ адным аргументам, як лічыцца, на карысць балцкіх вытокаў радзімічаў з'яўляюцца шыйныя грыўні, якія звычайна не сустракаюцца ў валынянаў, палянаў, дрэўлянаў і дрыгавічаў, затое зьяўляюцца даволі свойскімі для земляў радзімічаў. Найблізшыя і шматлікія аналогіі гэтых ўпрыгожванняў знаходзяць у старажытнасьцях сучасных Латвіі і Літвы. Балцкія прататыпы мае таксама шыйная грыўня з заходжанымі шматграннымі канцамі з кургана каля вёскі Луговец. Балцкае паходжаньне маюць таксама зоркападобныя (прамяністыя) спражкі, касьцяныя даважкі ў выглядзе сточваньняў, бронзавыя сьпіралькі, змеегаловыя бранзалеты і іншыя рэчы, знойдзеныя ў радзіміцкіх курганах.bРадзімічы. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі. Курганы. радзімічаў маюць паўсферычную форму, сярэднюю вышыню 1-1,5 м, дыяметр 6-10 м. Могільнікі налічваюць звычайна некалькі дзесяткаў насыпаў, зрэдку некалькі соцен курганаў. Курганны могільнік каля в. Гадзілавічы налічваў да 400 насыпаў. Яго лічаць некропалем старажытнага Рагачова. Курганны могільнік каля в. Дзям'янкі (Добрушскі р-н) пакуль адзіны на тэрыторыі радзімічаў некропаль, які існаваў на працягу некалькі соцен гадоў (VII-XII стст.).2 (ст.144)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Пахавальны абрад - трупаспаленне (да XI ст.) і трупапалажэнне (пасля XI ст.). Звычайна адзін могільнік змяшчае курганы як з трупаспаленнем так і з трупапалажэннем. Пахаванні з трупаспаленнем нешматлікія. Яны не ствараюць асобных курганных груп і сустракаюцца ў могільніках у невялікай колькасці. Крэмацыя памерлага адбывалася непасрэдна ў кургане на невялікай падсыпцы альбо на гарызонце кургана. На тэрыторыі рассялення радзімічаў трупаспалення знойдзены ў могільніках ля в. Карма, Сафіеўка, Вішчын, Любны, Старая Рудня, Хоцімск, Бяседавічы, Батураўка, Пажлужнае, Смялічы, Гразівец, Клімавічы. Падчас сустракаецца няпоўнае спаліванне памерлага.4 (ст.39)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Пахаванні з трупапалажэннем розняцца ў залежнасці ад палажэння нябожчыка - у насыпу кургана, на гарызонце ці ў падкурганнай яме. Пахаванні ў насыпу нешматлікія і распаўсюджаны па ўсёй радзіміцкай тэрыторыі. Памерлага клалі на спецыяльна падрыхтаваную насып вышынёй ад 0,2-0,7 да 2-3 м паверх рытуальнага вогнішча. Найбольш шырока распаўсюджаны звычай трупапалажэння на гарызонце, вядомы на ўсёй тэрыторыі рассялення радзімічаў. Частка курганаў мае на гарызонце вогнішча, паверх якога клалі памерлага. Аднак большую частку складаюць курганы без рытуальнага вогнішча. Пахаванні ў падкурганных ямах нешматлікія, хоць тасама сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі радзімічаў. Яны з'яўляюцца сваеабразным пераходным этапам ад паганскіх курганных пахаванняў да хрысціянскіх пахаванняў ў яме.4 (ст.39)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.
Жаночыя упрыгожанні з курганнага могільніка Гадзілавічы.3 (ст.148), Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.1 (ст.209)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
З XI ст. у радзімічаў пачаў распаўсюджвацца звычай трупапалажэння ў дамавінах, калодах або трунах (на гарызонце і ў падкурганных ямах). Перад пахаваннем месца ачышчалі агнём альбо на месцы пахавання рассыпалі прынесены попел. Звычайна хавалі аднаго нябожчыка ў кургане, але здараліся і падвойныя пахаванні.2 (ст.144)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Звяртае на сябе ўвагу вялікая колькасць радзіміцкіх мужчынскіх пахаванняў з арэнціроўкай галавой на ўсход, што не з'яўляецца тыповым для ўсходнеславянскіх пахаванняў.4 (ст.40)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Пахавальны інвентар курганаў радзімічаў звычайна вельмі бедны. Звычайна курганы з трупаспаленнем маюць ляпную і раннюю кругавую кераміку, сустракаюцца адзінкавыя знаходкі персцянёў, бранзалетаў, пацерак. Асноўная прычына беднасці пахаванняў з трупаспаленнем, як лічаць, у тым, што рэчы згаралі ў рытуальным вогнішчы, у пахаваннях з трупапалажэннем у падкурганных ямах - уплыў хрысціянства.4 (ст.40)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. Мужчынскія пахаванні бяднейшыя за жаночыя, але толькі ў мужчынскіх сустракаюцца сякеры, вуды, крэсівы. Тут таксама сустракаюцца нажы, брускі, спражкі, паясныя кольцы, зрэдку грыўны і пярсцёнкі. У жаночых пахаваннях знойдзены сярпы, шыферныя прасліцы, нажы, голкі, разнастайныя ўпрыгожанні - скроневыя кольцы (сяміпрамянёвыя, бранзалетападобныя, пярсцёнкападобныя), грыўны, падвескі, пацеркі (сердалікавыя, шкляныя, бурштынавыя, паставыя), бранзалеты, пярсцёнкі, нагрудныя спражкі.4 (ст.40)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972. З рэдкіх курганных знаходак - гліняная льячка для вырабаў з каляровых металаў (в. Юдзічы Рагачоўскага р-на) і бязмен (Гадзілавічы).2 (ст.144)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Матэрыяльная культура. Характэрнай асаблівасцю жаночага касцюма, акрамя сяміпрамянёвых скроневых кольцаў (іх насілі ад аднаго да васьмі), з'яўляюцца шкляныя рознакаляровыя пацеркі ў спалучэннях з прывескамі рознай формы. У кургане ля в. Шапчыцы (Рагачрўскі р-н) ў жаночым пахаванні выяўлены тры ніткі дробнага бісеру, дзве ніткі шкляных пацерак і адн нітка срэбраных металічных прывесак з выявай галавы быка. Шыйныя грыўні радзімічаў мелі розную форму (пласціначныя, кручаныя, ромбападобныя, з заходзячымі адзін за другі канцамі.) Падчас выкарыстоўваліся ў якасці прывесак срэбраныя арабскія манеты X ст.2 (ст.144)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Гаспадарка. Аснову эканомікі радзімічаў складала земляробства, аб чым сведчаць матэр'ялы раскопак сельскіх і гарадскіх паселішчаў. Былі развіты разнастайныя рамёствы, сярод якіх першарадным з'яўлялася кавальства. Адно з сведчанняў - горн для атрымання жалеза на паселішчы X ст. каля Нісімкавіч (Чачэрскі р-н).2 (ст.145)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Гандаль. Аб сувязях радзімічаў сведчаць імпартныя рэчы: бронзавая чаша, якая выраблена на Ніжняй Эльбе (Збораў), фігурка вершніка з Скандынавіі (Калодзецкая), шкляны бранзалет візантыйскай вытворчасці (Чавусы). Унікальнымі з'яўляюцца скарб дя в. Козі Рог (Буда-Кашалёўскі р-н), у які ўваходзілі 7 шыйных грыўняў XII ст., а таксама манетныя скарбы.2 (ст.145-146)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. "Гісторыя Беларусі" (у шасці тамах). Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. | ||||||||||
|
Агульныя межы рассялення радзімічаў і варыянты фарміравання супольнасці
(Крыніцы: карта "Радзімічы" 3 (ст.532)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.; карта "Калочынская і калочынска-тушамлінская культура" 1 (ст.398)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.; тэкставы матэр'ял 4 (ст.37)Очерки по археологии Белоруссии, часть II. Минск, "Наука и техника", 1972.; карта "Усходняя Еўропа ў час фарміравання Русі"7 (ст.44)Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.) | ||||||||||
| ||||||||||
|
Помнікі радзімічаў на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Радзімічы" 3 (ст.532)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.; тэкставы матэр'ял 3Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993) | ||||||||||
| ||||||||||
| Археалагічныя помнікі радзімічаў | ||||||||||
| ||||||||||
| ||||||||||||||||
|
(Апошняя рэдакцыя: 10.06.2010)
| ||||||||||||||||
|
Літаратура
| ||||||||||||||||
| • Галоўная | • Аб праекце | • Гісторыя | • Даведнік | • Галерэя | • Пошук [А-Я] | • Кантакт |
|
| • Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва |