Да артыкулу: Каменны век
Культура шарападобных амфар
Kugelamphorenkultur • Kultura amfor kulistych
3 000 г. да н. э.
Амфара з пахавання ля Малых Ёдкавіч Амфара з пахавання ля Малых Ёдкавіч

Археалагiчная культура познега неаліту ў цэнтральнай і ўсходняй Германіі, Польшчы, Чэхіі, на паўночным усходзе Румыніі, у лесастэпавай частцы Правабярэжнай Украіны, на захадзе Беларусі. Адметнай асаблiвасцю культуры з'яўляюцца амфары шарападобнай формы з вертыкальным венчыкам. Аказала значны уплыў на нёманскую культуру.


Падзяляліся на групы і варыянты. Асроўны занятак: сельская гаспадарка і паляванне. Наземныя жытлы, слупавай канструкцыі, часам шматкамерныя з каменным або гліняным агнішчам будаваліся на пясчаных берагах рэк.
      Пахаванне індывідуальнае і групавое ажыццяўлялася ў неглыбокіх ямах, абкладзеных каменнымі плітамі або валунамі. У могільных ямах трапляюцца каменныя і касцяныя прылады працы, кераміка, упрыгожанні, асобныя рытуальныя пахаванні жывёл. Месцамі над пахаваннямі насыпалі курганы.
      Апрача шарападобных амфар вырабляліся гаршкі, кубкі, міскі, арнаментаваныя пераважна ў верхняй часцы адбіткамі лінейнага штампа, шнура, насечкамі, наколамі.
      Сярод прылад працы і зюроі - крамнёвыя сякеры-кліны і долаты, касцяныя нажы і долаты, верацёнападобныя наканечнікі стрэл. Для упрыгожанняў характэрны вырабы з бурштыну, фігурныя каменныя пласціны.
      На тэрытрыю Беларусі плямёны культуры праніклі на познім этапе яе развіцця. Найбольш вядоіыя помнікі - Краснасельскі і Малыя Ёдкавічы.

Распаўсюджанне культуры шарападобных амфар у Цэнтральнай Еўропе
(Крыніца: карта "Распаўсюджанне плямён культуры шарападобных амфар у Цэнтральнай Еўропе"3(ст.45))
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Межы першапачатковага рассялення
Межы экспансіі
Напрамкі экспансіі
Шляхі пранікнення асобных груп


Распаўсюджанне культуры шарападобных амфар на тэрыторыі Беларусі
(Крыніцы: карта "Рассяленне неалітычных плямён"1(ст.35); карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Помнікі культуры шарападобных амфар

Фота: © www.krzemionki.pl
Жытло носьбітаў культуры шарападобных амфар (рэканструкцыя). Комплекс капальняў у Кшэмёнках (Польшча)
Фота: ©
www.krzemionki.pl


(Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. www.krzemionki.pl/index.shtml?neovillage
  2. www.archeointernet.pl/kamien_tre.html
  3. www.lce.lublin.pl/archeo/neolit/neolit_3.html
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва