БЕЛАРУСЬ 
  • ДАВЕДНІК
  • Каменны век на тэрыторыi Беларусі
    Свiдэрская культура
    Kultura swiderska • Svidru kulturos
    сяр. 9 000 - пач. 8 000 г. да н. э.
    © www.lad.if.vu.lt Крэмневыя наканечнiкі стрэлаў пачатку мезалiту з тэрыторыі Літвы. (фота © www.lad.if.vu.lt)

    Археалагiчная культура позняга палеалiту i ранняга мезалiту якая iснавала ў басеiне рэк Вiслы (Польшча), Прыпяцi i Нёмана. Назва паходзiць ад стаянкi Свiдры Вельке (Swidry Wielkie, Польшча). Адметная рыса - доўгiя наканечнiкi стрэл лазалiстай формы, вырабленыя з пласцiнаў. На тэрыторыi Беларусi ад пачатку мезалiту суiснавала адначасова з грэнскай культурай i iнш.


    Асноўным заняткам насельнiцтва было паляванне, аб чым сведчаць наканечнiкi стрэл, знайдзеныя на месцах стаянак. Большасць прылад працы была выраблена з доўгіх і вузкіх пласцiнаў, адколатых ад прызматычных нуклеусаў (гл. Апрацоўка крэменю).Як прыклад - наканечнікі стрэлаў, якія атрымоўваліся доўгімі, сіметрычнымі, у форме ліста лазы. На позняй стадыі развіцця пашыраецца вытворчасць буйных прыладаў працы - макралітаў.

    Як i ў насельнiўцтва iншых культур канца палеалiту i пачатку мезалiту, жыллё мела кароткачасовы характар, паколькi залежала ад мiграцыi стадаў паўночнага аленя. Для стаянак выбiралiся сухiўя берагi буйных рэк. Жытло будавалася з жэрдак i пакрывалася, вiдавочна, карой або скурай. Было ў плане авальным або акруглым.

    У эпоху мезалiту Свiдэрская культура дала пачатак Нёманскай мезалiтычнай культуры, Сожскай i культуры Кунда.

    Распаўсюджанне свідэрскай культуры у Беларусі
    (Крыніцы: карта "Рассяленне фінальнапалеалітычных і мезалітычных плямён"1(ст.28);
    карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
    УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
    Помнікі 1-га этапу свідэрскай культуры
    Помнікі 2-га этапу свідэрскай культуры
    Межы свідэрскай культуры

    Знаходкi з раскопу паселiшча Баркалабава2 (ст.74)
    Наканечнiкі стрэлаў
       
    Вастрыё   Разцы   Скобля
    Сякера


    (Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008)

    Літаратура
    1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
    2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
    3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.