![]() |
| Да артыкулаў: "Утварэнне дзяржаўнасці", "Умацаванне дзяржаўнасці", "Росквіт дзяржаўнасці", "Пачатак раздробленасці" |
|
Гарады
(узнікненне і развіццё) ў перыяд IX - XIII стст. Узніклі ў працэсе паглыблення паглыблення грамадскага падзелу працы - аддзялення рамёстваў ад земляробства. Узнікалі ў найбольш развітых і густазаселенгых раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоў і зносін. Шэраг гарадоў атрымаў назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны. Першыя гарады ўяўлялі сабой агароджанае (адсюль назва "горад") умацаванае паселішча. Нярэдка ўтвараліся на месцах былых гарадзішчаў жалезнага веку. На тэрыторыі Беларусі многія гарады развіваліся з умацаваных радавых паселішчаў, феадальных замкаў, парубежных крэпасцей. Развіццю гарадоў спрыяла іх размяшчэнне на гандлёвых шляхах. Ядром горада звычайна быў умацаваны дзядзінец, побач якога размяшчаліся умацаваны вакольны горад і пасады. У XI-XIII стст. ў гарадах будаваліся каменныя храмы і вежы-данжоны. Сярод рамёстваў найбольш пашыранымі было кавальства, ювелірнае, шавецкае і кравецкае, касцярэзнае, ганчарнае і інш. Шырокае развіццё атрымаў гандлёвы абмен.1 (ст.256)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009. Крыніцы вывучэння і лакалізацыя гарадоў. Важнай крыніцай аб пачатковайгісторыі гарадоў з'яўляюцца старажытнарускія летапісы: "Аповесць аб мінулых часах", яе працяг па Лаўрэнцеўскаму, Іпацьеўскаму спісам і інш. Пісьмовыя помнікі за перыяд IX - XIII стст. на тэрыторыі Беларусі называюць звыш 35 гарадоў. Пры дапамозе археалагічных даследаванняў удакладняецца тэрмін іх існавання.2 (ст.255-256)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Акрамя лакалізаваных гарадскіх паселішчаў існуе шэраг пунктаў, якія пакуль не ідэнтыфікаваны з археалагічнымі аб'ектамі, выяўленымі ў месцах іх магчымага размяшчэння: Стрэжаў, які даследчыкі суадносяць з сучасным Стрэшынам, а таксама Гарадзец, які, магчыма, размяшчаўся на р. Мнюце (правы прыток р. Дзясны); невядома месцазнаходжанне Галацічанска, Одрска, Некалачы ў Полацкай зямлі.2 (ст.256)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Перыядызацыя і шляхі ўтварэння гарадоў. У прымяненні да гарадоў заходніх земляў Русі Л.В. Аляксееў у якасці пачатковага вылучае "Гнёздаўскі перыяд" (IX - пач. XI ст.) ўтварэння гарадоў (па назве буйнога гандлёва-рамеснага цэнтру гэтага часу Гнёздава (на Захад ад Смаленска).3 (ст.53)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.. Паводле У.П. Даркевіча, на Русі вылучаюцца тры перыяда ўтварэння гарадоў: сяр. X - 1-я пол. XI в. ("Волхаўска-Дняпроўская урбанизацыя" і аб'яднанне зямель Русі на глебе хрысціянізацыі); 2-я пал. XI - сяр. XII ст. (раздзяленне "імперыі Рурыкавічаў" і ўзмацненне ролі асобных зямель і гарадоў); 2-я пал. XII - да 1237-1240 гг. (Інтэнсіўны рост гарадоў пры палітычнай перавазе галоўнага горада).aВ. П. Даркевич. Происхождение и развитие городов древней Руси (X-XIII вв.). Існуе меркаванне, згодна з якім сярод разнастайных працэсаў гарадаўтварэння ўмоўна вылучаюцца тры асноўныя напрамкі: гандлёва-рамесны, абшчынна-феадальны і феадальны (дзяржаўны).2 (ст.250)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Гандлёва-рамесныя цэнтры і паселішчы. Гандлёва-рамесны шлях утварэння гарадоў быў абумоўлены ў першую чаргу дзейнасцю ў 2-й палове 1-га тысячагоддзя трансэеўрапейскай гандлёва-эканамічнай супольнасці, да якой у VIII -IX стст. далучаюцца Усходняя Еўропа і арабскі рэгіён. Дзякуючы удаламу размяшчэнню на важным адрэзку гандлёвага міжнароднага шляху такія племянныя цэнтры, як Полацк, атрымоўвалі дадатковы штуршок дла развіцця і перарастання ў буйную гандлёвую факторыю.2 (ст.250)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Вялікая колькасць водных гандлёвых шляхоў таксама спрыяла зараджэнню і развіццю адкрытых гандлёва-рамесных паселішчаў, якія размяшчаліся на галоўных водных магістралях, што звязвалі паміж сабой аддаленыя рэгіёны (Ладага, Гнёздава, Шэставіцы і г.д.). Азачэнне цэнтраў падобнага тыпу гэтай назвай тлумачыцца тым, што ў іх склад уваходзілі невялікае гарадзішча, вялікае неўмацаванае селішча з курганным могільнікам. Прыкладам буйнога гандлёва-рамесніцкага цэнтра на тэрыторыі Беларусі можа служыць селішча ў в. Гарадзішча, размешчанае за 12 км на поўночны ўсход ад Пінска. У IX-X стст. гэтае паселішча абслугоўвала Прыпяцка-Бугскі водны шлях.2 (ст.250-251)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
План сярэднявечнага Менска: 1 - пасадскія паселішчы XII-XIII стст., 2 - павялічэнне тэрыторыі пасада ў XIV-XV стст., 3 - валы, 4 - балота, 5 - вуліцы.
На волаках, якія звязвалі між сабой асобныя рачныя басейны, у густа заселеных масівах таксама ўзнікалі паселішчы гандлёва-рамесніцкага напрамку. Адкрытыя гандлёва-рамесныя паселішчы мелі месца на Друцкім волаку, дзе выяўлены шэраг курганных могільнікаў паміж вёскамі Дроздава і Скавышкі і пры раскопках знойдзены гіркі-разнавагі і дэталі шаляў у пахаванні, а таксама вялікая колькасць разнастайных пацерак, упрыгожанняў са срэбра і інш. (X - XI стст.) Падобны комплекс (VIII-XI стст.) зафіксаваны і на Арэхаўскім волаку з Дняпра ў Заходнюю Дзвіну праз р. Лучосу. Магчыма, паселішчы такога ж прызначэння мела месца ў заходне-паўночным рэгіёне Полацкага княства, дзе выяшлена 8 скарбаў X - XI стст.2 (ст.251)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Характэрнай рысай гандлёва-рамесных паселішчаў з'яўляецца тое, што пасля буйнога росквіту ў X ст. яны прыпынілі сваё існаванне ў пачатку XI ст. Стабілізацыя дзяржаўных структур, усталявання іх межаў прывялі да парушэння былых сувязяў і фарміравання новых эканамічных зон.2 (ст.251)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Феадальныя цэнтры. Эвалюцыя новых сацыяльных форм жыцця адкрыла новы шлях узнікнення і развіцця гарадоў. Частка з іх утваралася на аснове племянных цэнтраў, якія ажыццяўлялі адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне пэўнымі тэрытарыяльнымі акругамі. Развіццю ў гарадскім напрамку Лукомля спрыяла блізкасць да Друцкага волака. Тураў, які працягваў развмвацца як цэнтр Тураўскага княства, верагодна, быў племянным цэнтрам дрыгавічаў.2 (ст.251)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Шэраг гарадоў узнікаен ў выніку цэнтралізатарскай палітыкі кіеўскіх князёў, якія падпарадкоўваюць дзяржаўнай уладзе тэрыторыі асобных плямён і племянных княжанняў. На гэта была накіравана рэформа Уладзіміра Святаславіча 988 г. па замене князёў мясцовых (племянных) на намеснікаў, прызначаных з Кіева (гл. артыкул "Умацаванне дзяржаўнасці"). Так, напрыклад, на тэрыторыі Тураўскага княства, якое знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Кіеўскай дзяржавай, з'яўляюцца гарады - цэнтры валасцей, з якіх складаюцца новае палітычнае ўтварэнне.2 (ст.252)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Найбольш раннім горадам Беларускага Падняпроўя і Пасожжа з'яўляецца Гомель (Гомій), які ўтварыўся на аснове племяннога цэнтра радзімічаў VIII - gfx/ X ст. Гарады Пасожжа выраслі ў XI ст. з паселішчаў, якія ўзніклі пры асваенні славянамі гэтай тэрыторыі (Чачэрск, Крычаў, Прупой). У гэты час на Дняпры на аснове славянскага паселішча ўзнікае Магілёў. Адметна, што ў Ніжнім Пасожжы асноўным фактарам развмцця гарадоў быў сацыяльна-эканамічны, аў Сярэднім Пасожжы прасочваецца значны адбітак дзейнасці княжацкай адміністрацыі Смаленскай зямлі.2 (ст.252-253)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Памежныя гарады-крэпасці.У X-XI стст. у сувязі з пашырэннем тэрыторый як ўжо існуючых дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Кіеўскае, Наўгародскае княствы), так і тых, якія дасягнулі дзяржаўнага ўзроўню на аснове сфарміраваных раней племянных тэрыторый. У сувязі з гэтым шэраг паселішчаў, якія з'яўляліся цэнтрамі сельскага асяроддзя, ператвараліся ў памежныя крэпасці. Шэраг паселішчаў згарэлі, у выніку пераўтварэння іх тэрыторыяў ў ваенна-адміністрацыйныя адзінкі. Прыкладам могуць служыць паселішча на Шведскай гары ў Ваўкавыску, на гарадзішчы ў в. Турыйск, дзе былі ўзведзены абарончыя валы пасля знішчэння неўмацаваных паселішчаў.2 (ст.252)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Частка пагранічных аб'ектаў спачатку з'яўляліся пагостамі - цэнтрамі кіравання акругамі і збірання рэгламентаванай даніны з іх насельніцтва. Так на ўскраіне Полацкага княства на левым беразе р. Свіслачы з 2-й паловы X ст. фіксуецца неўмацаванае паселішча - пагост, дзе збіралася даніна на карысць кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча (ў раскопках знойдзены клеймы крнязя). У канцы X ст. побач з пагостам ужо на правым беразе р. Свіслачы ўзнікае таксама крэпасць (Замэчак), якою адзначана памежжа Полацкага княства (гл. артыкул "Умацаванне дзяржаўнасці"). У процівагу Заслаўю (Ізяслаўлю) на р. Мене (Менцы) таксама ўзводзіцца абарончая крэпасць, якая з'яўляецца цэнтрам Менскай воласці.2 (ст.252)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Фрагмент муроўкі XII ст. Барысаглебскай царквы ў Навагрудку.
У сярэдзіне - 2-й палове X ст., у выніку падпарадкавання дзяржаўнай уладзе племянных тэрыторый і увядзення тут тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак узніклі гарады Віцебск і Усвят. Размяшчэнне гэтых гарадоў на важным шляху палітычных і гаспадарчых зносін паміж Кіевам і Ноўгарадам рабіла гэтыя гарады вельмі важнымі для Полацкага княства.2 (ст.252)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У Беларускім Падняпроўі ролю супрацьстаяння па баках мяжы выконвалі Орша і Копысь. Копысь узнікла на аснове славянскага неўмацаванага паселішча ў XI ст., а ў канцы стагоддзя была памежнай крэпасцю Смаленскага княства. У пачатку XII ст. на процілеглым беразе Дняпра таксама на аснове славянскага паселішча ўзводзіцца крэпасць Полацкага княства Орша.2 (ст.253)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Мяркуецца, што першапачаткова функцыі памежнай крэпасці выконваў і Пінск. Вялікія памеры дзядзінца і ранняе засяленне вакольнага горада не дазваляюць меркаваць аб вырастанні Пінска з феадальнай сядзібы. Хутчэй за ўсё гэта быў ваенна-адміністрацыйны цэнтр воласці на тэрыторыі княства.2 (ст.254)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. "Перанос" гарадоў. Падчас археалагічнага вывучэння старажытных гарадоў назіраюцца з'явы перамяшчэння іх цэнтральнай часткі - дзяцінца (дзядзінца) і адпаведная змена ў тапаграфічнай структуры горада, і нават, што яшчэ цікавей, ўзнікненне на некаторай адлегласці (да некалькіх кілометраў) новага гарадскога ўтварэння, якое нібыта пераймае функцыі папярэдняга горада, ці пратагорада, а часам існуе з ім на працягу некаторага перыяду. У асобных выпадках да новага гарадскога ўтварэння пераходзіць назва папярэдняга.2 (ст.253)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Прыкладам з'явы пераносу гарадоў ці змянення іх тапаграфічнай структуры з'яўляецца Полацк, цэнтр якога на рубяжы X-XI стст. з гарадзішча, што ў папярэдні час выконвала ролю племяннога цэнтра, перамяшчаецца на тэрыторыю будучага Верхняга замка, а гарадская тэрыторыя рэзка павялічваецца. Прычыны гэтых перамен, верагодна, звязаны з усталяваннем ў Полацкім княстве самастойнай княжацкай дынастыі і ўздымам яе аўтарытэту на палітычнай арэне.2 (ст.253)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У канцы XI ст. адбываюцца змены ў тапаграфічнай структуры Заслаўя. Крэпасць, узведзеная ў канцы X ст. як вотчына Ізяслава (гарадзішча Замэчак), напрыканцы XI ст. страціла значэнне і функцыі гарадскога цэнтра пераходзяць да новага ўмацавання (пазней - тэрыторыя бастыённага замка).2 (ст.253)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Дыскусійным застаецца пытанне аб пераносе Менска з р. Мены (Менкі) на р. Свіслач. Існуе меркаванне, што першапачатковы Менск знаходзіўся ў вярхоўях Пцічы на р. Мене. Адной з прычын пераносу цэнра воласці на р. Свіслач даследчыкі бачаць у верагодным жаданні полацкай княжацкай ўлады падкрэсліць прыналежнасць гэтай воласці да сваёй дзяржавы.2 (ст.254)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Якраз тады, калі Пінск становіцца цэнтрам акругі, спыняе сваё існаванне гандлёва-рамеснае паселішча ў в. Гарадзішча (12 км ад Пінска).2 (ст.254)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Структура гарадоў. Пасяленчая структура гарадоў ва Ўсходняй Еўропе складалася з невялікага княжацка-баярскага дзядзінца і пасада. Найбольш буйныя гарады мелі вакольны горад, які займаў у горадабудаўнічай справе і сацыяльным аспекце прамежнае становішча паміж дзядзінцам і пасадам.2 (ст.255)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Дзядзінец (дзяцінец) - цэнтральная частка, умацаваная драўляным тынам, рвамі і валамі, своеасаблівы цэнтр горада, дзе размяшчаліся адміністрацыйныя і культавыя пабудовы, жылі князь з дружынай, яго чэлядзь, гандляры, рамеснікі, духпавенства. Найчасцей размяшчаўся на сутоках рэк. Плошча вагалася ад 1 да 7 га. У старажытных летапісах тэрмін "дзяцінец" сустракаецца з 1097 г. да XIV ст.1 (ст.303)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009. Пасад (прадграддзе, прадмесце) - гандлёва-рамесніцкая частка. Назва "пасад" узнікла прыкладна ў XIII ст. Звычайна размяшчаўся вакол дзядзінца або на нізкім беразе ракі (т.зв. "падол"). Умацаваная частка пасада мела назву вакольны горад,5 (ст.486)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.які ўтвараў 2-ю паласу абароны горада. Вакольны горад перавышаў плошчу дзядзінца у 1,5 - 3 разы. Пасад і вакольны горад былі месцамі сканцэнтравання свабодных рамёстваў і гандлю.1 (ст.141)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009. Планіроўка гарадоў развівалася на аснове радыяльна-кальцавой і радыяльна веернай сістэм. У XI-XIII стст. будаваліся мураваныя храмы, замкавыя вежы - данжоны. Вуліцы шырынёй 2-5 м масцілі бярвеннем; абапал вуліцы пазмяшчаліся двары гараджан (кожны плошчай каля 200 кв.м), абгароджаныя парканам. Жытлы ў дварах, квадратных у плане, мелі рубленыя сцены даўжынёй 3-5 м. Побач з жытламі размяшчаліся майстэрня і хлеў, паколькі адсутнасць значнага тавараабмену паміж горадам і вёскай прымушала гараджан трымаць асабістую гаспадарку. Абарончая сістэма спалучала прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні: земляныя равы і валы, на якіх ў X-XII стст. узводзіліся вастраколы, зрубавыя сцены-гародні, дапоўненыя драўлянымі вежамі.1 (ст.256-257)Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009. Гарадскія рамёствы. Вынікі раскопак сведчаць, што гаспадарчая дзейнасць ў гарадах Беларусі ў X-XIII стст. мела комплексны характар, спалучала занятак рамячством гандлем, промысламі. Асаблтівы росквіт рамяства адбываўся ў XII-XIII стст.2 (ст.256)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Вядучая роля ў гарадскім рамястве належала кавальству. Сыравінаю для кавальскай справы служыла крычнае жалеза, якое атрымоўвалася шляхам варкі ў прымітыўных домніцах з балотнай руды. У выглядзе жалезістых ляпёшак - крыц - гэтая сыравіна паступала ў горад ад вясковых металургаў. Вядомы выпадкі, калі жалеза варылі і непасрэдна ў гарадах (Слуцк, Полацк, Мінск, Віцебск, Заслаўль, Лагойск, Лукомль). Старажытныя кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць яе з жалезам, ужывалі загартоўку і цэментызацыю вырабаў з чорнага металу, выкарыстоўвалі пайку на меднай аснове, пакрывалі вырабы каляровымі металамі. Вынікам вытворчасці мясцовых кавалёў былі рамесніцка-прамысловы і сельскагаспадарчы інструмент, рэчы хатняга ўжытку, некаторая частка ўзбраення. Да вытворчасці слесараў адносіцца выраб замкоў і ключоў да іх (выраб замка патрабаваў ад рамесніка выкарыстання не мень як паўсотні розных аперацый).2 (ст.256-257)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Адсутнасць уласных радовішчаў каляровых металаў не з'яўлялася значнай перашкодай для вытворчасці ювелірных вырабаў, аб чым сведчаць шматлікія знаходкі тыгляў і льячак, выяўленых амаль паўсюдна ва ўсіх гарадах Беларусі, а таксама ліцейныя формачкі, ювелірныя пінцэты і кавадлы (Гродна, Ваўкавыск, Слуцк). Найбольш распаўсюджанымі былі вырабы з танных каляровых металаў: медзі, бронзы, латуні, волава, білона - нізкапобнага срэбра. Але часам сустракаюцца і залатыя рэчы (Брэст, Гродна, Полацк, Мінск, Віцебск, Навагрудак). Блізка да ювелірнай вытворчасці па сваім значэнні стаяла апрацоўка бурштыну, з якога выраблялі рознага роду ўпрыгожанні і рэчы культу (пацеркі, падвескі, пярсцёнкі, нацельныя крыжыкі)2 (ст.257-258)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Найбольш распаўсюджаным відам рамесніцкай дзейнасці было ганчарства: у вялікай колькасці вырабляліся гаршкі, міскі, латкі. Гліняны посуд аздабляўся арнаментам у выглядзе хвалі, палосаў, насечак, зрэдку на днішчах ставіліся клеймы. Адным з відаў керамічнай вытворчасці з'яўлялася вытворчасць плінфы - старажытнай цэглы, плітак для падлогі мураваных храмаў.2 (ст.258)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Значнае месца сярод рамёстваў займала апрацоўка дрэва: бандарны і сталовы посуд, дэталі простых механізмаў, транспартныя сродкі. Была вядома таксама такарная апрацоўка, аб чым сведчаць знаходкі дэталяў такарнага станка і жалезных разцоў. Блізкія да апрацоўкі дрэва па тэхналогіі з'яўляюцца вырабы з косці: грабяні, футаралы, тронкі нажоў, шахматныя фігуры, маленькія нагрудныя абразкі (гл. артыкул "Культавыя вырабы XI-XIII стст."). У якасці сыравіны часта выкарыстоўваліся рог і трубчастыя косткі дзікіх жывёл. Для размякчэння косці яе варылі ў шчолаку. Пасля апрацоўвалі з дапамогай маленькіх касцярэзных ножыкаў і такаргага станку. У шырокім ужытку была апрацоўка камяню: апрацаваны камень выкарыстоўваўся ў дойлідстве у якасці будаўнічага матэр'яла і нават аздобы, вырабляліся прылады працы (мукамольныя жорны, тачыльныя кругі). З камяню вырабляліся і некаторыя творы дробнай пластыкі (гл. артыкул "Культавыя вырабы XI-XIII стст."). 2 (ст.258-259)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Вялікая патрэба была ў апрацоўцы скуры. Сляды гарбарнай і швецкай вытворчасці маюцца амаль ва ўсіх гарадах, дзе праводзіліся раскопкі. У якасці сыравіны выкарыстоўваліся скуры буйной і дробнай рагатай жывёлы. Працэс апрацоўкі быў складаны: скуру выскрабалі, вымочвалі, апрацоўвалі шчолакам, прамывалі, размякчалі ў кіслым растворы (так званае "квашэніе усніе"), дубілі ў адвары дубовай кары, прамазвалі тлушчам або дзёгцем. Часам сустракаюцца фрагменты скураных вырабаў, фарбаваныя ў чырвоныя, зялёныя і карычневыя колеры. Асартымент скураных вырабаў складалі: абутак, похвы для нажоў, кінжалаў, мячоў, кашалькі для крэсіва і інш. Аб развіцці прадзення сведчаць шматлікія знаходкі спецыяльных грузікаў на верацяно - праслачкаў, выразаных з ружовага сланцу, што дастаўляўся на Беларусь з Валыні. Сведчаннем наяўнасці ткацтва з'яўляюцца дэталі кроснаў знойдзеныя у некаторых гарадах Беларусі, а таксама фрагменты тканін саржавага і палатнянага перапляцення.2 (ст.259-260)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Гандаль. Шырокі гандлёвы абмен вёўся з паўднёварускімі гарадамі, найперш з Кіевам, куды амаль з паўсвету сцякаліся тавары іншаземных купцоў. Шырокім попытам карысталіся шкляныя упрыгожанні. Вырабы паўднёварускай і блізкаўсходняй вытворчасці прадстаўлены знаходкамі шкляных бранзалетаў (некаторая з іх частка выраблялася ў беларускіх гарадах), пацерак (гл. артыкул "Пацеркі (каралі) X - XIII ст."), пярсцёнкаў. З Візантыі, Блізкага Усходу і Сярэдняй азіі дастаўляўся шкляны посуд, распісаны эмаллю і золатам. Фаянсавы посуд прывозіўся з Персіі. З арабскага Усходу і Візантыі часам прывозілі дарагія тканіны (павалокі). З Каўказа ў беларускія гарады прывозілі самшыт, з якога выразалі грабяні. З Паўночнага Прычарнамор'я на Беларусь даходзілі амфары з віном і алеем (вялікая колькасць гэтага посуду сабрана ў Навагрудку).2 (ст.260)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Магчыма з Ноўгарада або з Прыбалтыкі ці праз Польшчу ў гарады Беларусі траплялі тавары заходнееўрапейскай вытворчасці: посуд з каляровых металаў, ювелірныя вырабы, зброя.2 (ст.260-261)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У якасці экспарту з земляў Беларусі ў Візантыю і Заходнюю Еўропу траплялі найперш дарагія футры (куніца, собаль, вавёрка), мёд, воск, смала, лён і вырабы з яго, зброя, замкі, разная косць, вырабы са срэбра, жывёлу і рабоў, захопленых у час войнаў.2 (ст.261)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Грошы. У IX-X стст. у грашовым абарачэнні на тэрыторыі Беларусі былі арабскія манеты - дырхемы. У XI ст. распаўсюджваюцца срэбраныя манеты - дэнарыі з Германіі, Англіі, Чэхіі, Угоршчыны, Францыі і Паўночнай Італіі. Зрэдку трапляюцца срэбраныя і залатыя грошы візантыйскага паходжання. У гэты час таксама выкарыстоўваюцца срэбранікі і златнікі, якія чэканіліся ў Кіеве.2 (ст.261)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У так званы "безманетны перыяд" (XII - XIII стст.) ў абарачэнні хадзілі плацежныя зліткі серабра: кіеўскаія (у форме падоўжанага ромба з адсечанымі вострымі вугламі; вага 140-165 г), наўгародскія (лодкападобныя брускі; вага 200 г) і заходнерускія ці літоўскія (у выглядзе палачкі; вага 100-110 г). У пісьмовых крыніцах такія зліткі называюць грыўняй, рублём, срэбрам літым, а іх палавінкі - паўцінаю. У Полацкім княстве мелася іх свая назва - "ізрой". У якасці дробных грошай маглі ўжывацца шыферныя праслічкі, алавяныя пломбы, футры дробных жывёл.2 (ст.261)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. | ||||||||
|
Гарады на тэрыторыі Беларусі, якія згадваюцца ў летапісах у перыяд IX - XIII стст.
(Крыніцы: тэкставы матэр'ял 2 (ст.255)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.) | ||||||||
| ||||||||
|
(Апошняя рэдакцыя: 18.10.2010)
| ||||||||
|
Літаратура
| ||||||||
| • Галоўная | • Аб праекце | • Гісторыя | • Даведнік | • Галерэя | • Пошук [А-Я] | • Кантакт |
|
| • Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва, Гаспадарка |