![]() |
| Да артыкулу: жалезны век |
|
Зарубінецкая культура
Зарубинецька культура мяжа III-II стст. да н. э. - сяр. I ст. н.э.
Керамічны посуд зарубінецкай культуры (Музей старажытнабеларускай культуры. Мінск) і фібула (Музей гісторыі Украіны. Кіеў). Фота Р. Маісея
Археалагiчная культура жалезнага веку, плямёны якой жылі на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся, на правабярэжным Сярэднім і Верхнім Падняпроўі і на Левабярэжжы Дняпра да басейну Сярэдняга Сейма.c Назва паходзiць ад могільніка ля с. Зарубінцы (Перэяслаў-Хмяльніцкі р-н на Кіеўшчыне), адкрытага ў 1899 г. Верагодна, узнікла ў выніку змешвання мясцовых плямён з находнікамі з паўночнага-захаду, захаду і поўдня.c На поўдні Беларусі і на поўначы Украіны цалкам перакрывала тэрыторыю сваіх папярэднікаў - плямён мілаградскай культуры.1(ст.93) Ляпны - грубаляпны або глянцавы - плоскадонны керамічны посуд прадстаўлены трымя устойлівымі формамі: высокімі гаршкамі ці жбанамі сярэдняга памеру, міскамі, невялікімі падобнымі да кубкаў пасудзінамі з ручкамі.2(ст.321) Сярод іншых асаблівасцяў - спецэфічныя фібулы з трохвугольным шчытком. Для пахаванняў характэрны абрад трупаспалення са змяшчэннем парэшткаў ў безкурганных могільніках разам з разнастайным пахавальным інвентаром. Адзначаецца складаны розакультурны характар паходжання і моцныя сувязі з антычнай і латэнскай культурай. Паходжанне. Культура мае складанае паходжанне. Узнікла яна амаль адначасова ў трох групах на мяжы III-II стст. да н. э. У складзе культур выяўляюцца рысы шэрагу рознаэтнічных кампанентаў: ясторфскай (германцы), паморскай культур пры сувязі з культурай Паянешты-Лукашоўка (дакі альбо іларыйцы) і значным уплыве кельцкіх традыцый латэнскай культуры. Гэта, на думку шэрага даследчыкаў, супярэчыць мяркаванню аб прыналежнасці зарубінецкай культуры да славянаў. Есць падстава атаясамлення зарубінецкага насельніцтва з бастарнамі. Акрамя таго розныя лакальныя групы зарубінцаў асямілявалі носбітаў іншых культур, што ўнесла дадатковыя асаблівасці ў іх старажытнасці, як, напрыклад уплыў мілаградскай культуры (верагодна балты), які быў вельмі грунтоўны на насельніцтва верхнядняпроўскай групы зарубінецкіх плямёнаў. Плямёны мілаградскай культуры, якія яшчэ існавалі ва Усходнім Палессі ў II ст. - першай палове I ст. да н. э. стрымлівалі прасоўванне зарубінцаў на поўнач, на правым беразе Дняпра і па Беразіне. Насельніцтва верхнядняпроўскай групы мелі сувязі і з носьбітамі культуры штрыхаванай керамікі, што прывяло да фарміравання змешанай групы помнікаў тыпу Чачэрск-Кісцяні. Падобная група (але з перавагай штрыхавікоў) знаходзілася ў нізоўях Бярэзіны (Шчаткава, Пятровічы).1 (ст. 102-103)
Варыянты рэканструкцыі жытла на паселішчы зарубінецкай культуры ля в. Хотамель (Столінскі р-н).3(ст.135), 1(ст.92)
Паселішчы насельніцтва зарубінецкай культуры зазвычай ладзіліся ў поймах рэк, на рачных тэрасах альбо на ўзвышэннях, у далінах рэк ці на мысах.c Пануючым тыпам поселішчаў з'яўляліся адкрытыя селішчы. Гарадзішчы, якія сустракаюцца значна радзей, больш характэрны для Верхнягя і Сярэдняга Падняпроў'я. На тэрыторыі Беларусі выключна зарубінецкіх умацаваных паселішчаў не знойдзена: носьбіты культуры лічылі за лепшае займаць старыя мілаградскія гарадзішчы з далейшай мадэрнізацыяй абарончых збудаванняў.a Гарадзішчы умацоўваліся рвамі і валамі, часам з невысветленымі драўлянымі канструкцыямі, магчыма агароджай.c На даследаваных паселішчах выяўлены ўпрыгожанні, прылады працы, бытавы інвентар - сякеры-кельты і абужковыя сякеры, нажы, сярпы, іголкі, шылы, прабойнікі, долаты, наканечнікі дзідаў, стрэл і дроцікаў, гліняныя біканічныя і шайбападобныя праслічкі, грузікі і інш.1 (ст.94) Жытлы (наземныя альбо паглыбленыя) мелі ў паўночнай зоне зарубінецкай культуры бравенчатыя сцены, у той час як у паўднёвай — плецяныя з глінянай абмазкай на слупавой аснове.c Лічыцца, што акрэслены тып жыллёвых пабудоў (наземныя слупавыя дамы, паўзямлянкі з апорным слупам) зарубінцы перанялі ад насельніцтва мілаградскай культуры.1 (ст. 103) На паселішчах Палесся вядучым тыпам жылой пабудовы з'яўлялася паўзямлянка зрубнай канструкцыі (Велямічы, Атвержычы, Рэмель). Разам з тым выяўлены паглыбленыя у зямлю аднакамерныя пабудовы слупавой канструкцыі (Давыд-Гарадок, Хотомель). У Верхнім Падняпроўі дамінуючым тыпам жытла былі наземныя дамы са сценамі слупавой канструкцыі (гарадзішча Чаплін).a Наземныя слупавыя жытлы (аднакамерныя, прамавугольныя або квадратныя ў плане) мелі плошчу 10-24 м2. На селішчах, размешчаных на ўзвышшах, асноўным тыпам жылля была паўзямлянка, выглыбленая ў зямлю на 0,4-1 м, плошчай 8-24 м2.2(ст.263) Для абагрэву жытла выкарыстоўвалі агнішчы і печы (пазней) з камянёў і гліны,1(ст.93) якія размяшчаліся ўнутры ў адным з кутоў ці каля сцяны2 (ст.263), альбо пасярэдзіне жылля.c Побач з жытламі размяшчаліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-пограбы.2(ст.263)
План і разрэз зарубінецкага пахавання з трупаспаленнем і ахвярнымі рэчамі (в. Атвержычы, Столінскі р-н).3(ст. 134)
Могільнікі не маюць знешніх прыкмет1(ст.93) і ўяўляюць сабой безкурганныя "могілкавыя палі".c Пахаванне адбывалася па абрадзе трупаспалення за межамі некропаля.1(ст.93) Па асаблівасцям пахавальнага обрада вылучаюць некалькі тыпаў пахаванняў. Найбольш распаўсюджанымі былі ямныя пахаванні, якія больш характэрны для Верхняга Падняпроўя (могільнік Чаплін: усе 282 магілы - ямныя). Да другой групы адносяцца урнавыя пахаванні, якія вядомы на могільніках Палесся (Велямічы-1, Велямічы-2, Атвержычы, Вароніна) і Сярэдняга Падняпроўя (Карчаватае, Пірагоў і інш.).a Рэшткі нябожчыка (косці старанна ачышчаліся ад рэшткаў вогнішча) клаліся непасрэдна ў зямлю ці ў начынні-урныc і змяшчаліся ў круглых або падоўжаных у плане ямках глыбінёю 0,2-1 м.1(ст.93) Пахавальны інвентар даволі багаты і разнастайны: керамічны посуд, зброя, прылады працы, упрыгожанні (звычайна фібулы), часам рытуальнай ежай (неспаляныя косці свіней, кароў, баранаў).c У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя пахаванні і кенатафы (магілы без пахаванняў, у выпадку калі нябожчыка было нельга пахаваць), а ў Прыпяцкім Палессі - ямныя і урнавыя трупаспаленні і пахаванні няспаленых чарапоў. У пахаваннях, акрамя ляпных глянцаваных гаршкоў, сустракаецца грубаляпны негленцаваны посуд. У вялікай колькасці знойдзены спецэфічныя, так званага зарубінецкага тыпу фібулы, з трохвугольным шчытком, сярэдне- і познелатэнскія фібулы, посахападобныя і са спіральнай галоўкай шпількі, кольцы, падвескі, пранізкі, шкляныя і бурштынавыя пацеркі, прылады працы і зброя, косткі хатніх жывёл, рэшткі рытуальнай стравы. У некаторых пахаваннях палескіх могільнікаў знаходзяць вялікія бронзавыя шпількі са спіральным навершам, якія не сустракаюцца ў іншых рэгіёнах зарубінецкай культуры. Сваеасаблівасцю вызначаецца пахавальны інвентар могільніка ля в. Сямурадцы (Жыткавіцкі р-н), у якім выяўлены мініяцюрны посуд, які па сваёй форме паўтараюць вялікія начынні зарубінецкай культуры.1(ст.93-94) Абрад трупапалажэння выкарыстоўваўся значна радзей.c Гаспадарка. Аснову гаспадаркі плямён зарубінецкай культуры складала земляробства — верагодна, падсечна-агнявое і пераложнае — з выкарыстаннем драўлянага рала без жалезнага сошніка. Выкарыстоўваліся жалезныя слабавыгнутыя сярпы і каменныя зерняцёркі. Вырошчвалі проса, ячмень, некаторыя гатункі пшаніцы (захаваліся зерні і адбіткі зерняў на бакавінах пасудзінаў), рэпу, лён і канаплю. Значную ролю адыгрывала хатняя жывёлагадоўля: разводзілі буйных і дробных рогатых жывёл, свіней і коней. Для нарыхтоўкі сена выкарысіоўвалі кароткія жалезныя косы. Практыкавалася таксама паляванне з сабакай — як мясная, так і пушная.c Металавытворчасць. Шырокае развіццё мелі чорная і каляровая металургія і металаапрацоўка. Жалеза аднаўлялі з мясцовай балотнай руды у спецыяльных глінабітных горнах, рэшткі якіх сустракаюцца на месцах паселішчаў. Зарубінцы засвоілі цэментацыю (насычэнне сталі вугляродам), тэхніку пакеціраванняc і зварку.a Рэшткі кавальскіх шлакаў знойдзены практычна на кожным селішчы. Вядомы і спецыялізаваныя селішчы металургаў. Бронзу, якая у асноўным паступала з паўночнапрычарнаморскіх антычных калоній, плавілі ў гліняных тыглях, адлівалі ў формы пры дапамозе вострадонных льячак, а таксама кавалі, чаканілі і працягвалі.c
Керамічны посуд зарубінецкай культуры.1(ст.93)
Кераміка. Посуд зарубінецкай культуры – ляпны. Па тэхніцы апрацоўкі п паверхні падзяляецца на грубаляпны і глянцавы. Найбольш распаўсюджанай формай посуду былі гаршкі, затым міскі, кубкі, стопкі, глякі, вазы.a Вырабляліся таксама карчагі (ёмістасцю да 20-30 літраў) для захоўвання прыпасаў, патэльні для выпякання аладак.c Грубаляпны неглянцаваны посуд у асноўным трапляецца на месцах паселішч, у той час як у могільніках пераважваюць гліняныя глянцаваныя пасудзіны чорнага, карычневага або шэрага колераў.1(ст.94) Лічыцца, што тэхналогія вырабу посуду з дамешкай жарствы была перанятая ў насельніцтва мілаградскай культуры.1(ст.103) У керамічнай вытворчасці ганчарны круг з нажным кручэннем не выкарыстоўваўся, але пры гэтым чорнаглянцавы посуд падпраўляўся на ручным крузе. Частка гаршкоў дэкаравалася насечкамі і ўцісканнямі па краю венчыка, рэльефнымі валікамі з ямкавымі ўцісканнямі на тулаве, наляпнымі псеўдаручкамі-подкоўкамі, расчэсамі, зубчатым штампам. Вядома таксама арнаментальнае спалучэнне глянцавых і наўмысна адшаршаваных паверхняў. Акрамя таго, да 15% керамікі, якая сустракаецца на зарубінецкіх селішчах Сярэдняга Падняпроўя, складае прывазны ганчарны посуд, у аснонўным антычныя амфары.c Ткацтва. Аб ткацтве сведчаць пірамідальныя або канічныя гліняныя грузілы для кроснаў і біканічныя гліняныя прасліцы. Па меркаванню некаторых даследчыкаў, зарубінцы выраблілі і насілі доўгія кашулі (рубішчы) з суровай тканіны і, верагодна, тунікападобныя кашулі з доўгімі рукавамі, нешырокія порткі, абутак - посталы ці поршні з суцэльнага кавалка скуры, плашч-накідку ў халодныя часы. Важнай дэталлю мужчынскага і жаночага касцюму з'яўляліся металічныя ўпрыгожанні.e Знешнія сувязі. Найбольш цесныя сувязі падтрымліваліся з антычнымі гарадамі Паўночнага Прычарнамор'я, а таксама з латэнізіраванымі культурамі Цэнтральнай Еўропы.a Хоць на зарубінецкіх помніках рэдка сустракаецца воінскі і конскі рыштунак, відавочны уплыў на мясцовую культуру адпаведных кельцкіх і сармацкіх традыцый. Латэнскі уплыў яскрава праяўляецца, акрамя таго, у пахавальным абрадзе, керамічным комплексе і ў элементах касцюма (упрыгожанні і дэталі адзення). У II - I стст. да н.э. шматлікія фібулы з бронзы і жалеза (іх знойдзена ужо каля 700) вырабляюцца па латэнскаму ўзор, а ў I ст. н.э. з рымскіх правінцый паступаюць фібулы новых тыпаў. Наибольшае распаўсюджанне атрымалі фібулы, якія ўзніклі на аснове латэнскіх і якія лічацца спецыфічна зарубінецкімі, з трохкутнай пласцінкай на плечыках фібулы. Да распаўсюджаных тыпаў упрыгожання адносяцца таксама бронзавыя шпількі для адзежы, бронзавыя браслеты і кольцы, жалезныя падковападобныя фібулы. Шкляныя рознакаляровыя пацеркі прывозіліся з паўночнапрычэрнаморскіх антычных цэнтраў.c Вераванні. Першавыснова матэр'яльнай культуры зарубінцаў фарміравалася на земляробчых каштоўнасцях, і была звязана з культам Зямлі.e Таксама меў распаўсюджанне культ жывёл. Так пры раскопках могільніка Атвержычы (Столінскі р-н) ў адным з пахаванняў знойдзены косці мядзведзя, а на могільніку Чаплін (Лоеўскі р-н) у пахаваннях былі трубчатыя косці казулі, зуб сабакі, зуб каровы. У культурным пласце Чаплінскага гарадзішча знойдзены прасвідраваныя іклы ваўка, зуб мядзведзя і зуб бабра.1(ст.119) Этнічны склад носьбітаў культуры - пытанне, якое застаецца дыскусійным. Сярод даследчыкаў існуюць прыхільнікі прыналежнасці насельніцтва культуры да славянскай, балцкай і германскай супольнасці.a Знікненне культуры, верагодна, абумоўлена міграцыямі яе носьбітаў пад уздзеяннем экалагічных фактараў і зменамі, выкліканымі ўплывамі іншых культур у раёнах міграцыі. Посля гэтага ў зарубінецкім арэале, а таксама у басеіне Дзясны, у Смаленскім Падняпроўі, у вярхоўях Заходняй Дзвіны, у басейне Паўночнага Данца і на Верхнім Хапрэ, у Прыкарпацці, на Валыні і ў вусці Дуная з'явіліся новыя, так званыя познезарубінецкія помнікі (сярэдзіна I-II ст. н.э.). У арэале гэіых помнікаў з'явіліся кіеўская і чэрняхоўская культура, з якімі, па мяркаванню шэрагу даследчыкаў, звязаны працэсы славянскага этнагенэзу.c Прычыну зыходу культуры ў беларускім арэале не высветлена. Аднак існуе дапушчэнне, што некаторая частка насельніцтва з Палесся мігравала на суседнюю тэрыторыю Польшчы і ў басейн Верхняга Нёмана.a | ||||||||||||||||
|
Агульныя межы зарубінецкай культуры ва Ўсходняй Еўропе
(Крыніца: "Карта распространения пшеворской культуры (по Ю. Костшевскому) и зарубинецкой культуры (по Ю.В. Кухаренко, Е.В. Махно, И.М. Самойловскому) " b (st005)) | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне зарубінецкай культуры на тэрыторыі Беларусі
(Крыніца: карта "Жалезны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.251); тэкставы матэр'ял з "Археалогія і нумізматыка Беларусі"2) | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
| ||||||||||||||||
| Археалагічныя помнікі мілаградскай культуры | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
(Апошняя рэдакцыя: 11.09.2009)
| ||||||||||||||||
|
Літаратура
| ||||||||||||||||
| • Галоўная | • Аб праекце | • Гісторыя | • Даведнік | • Галерэя | • Пошук [А-Я] | • Кантакт |
|
| • Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва |