Да артыкулаў: "Утварэнне дзяржаўнасці", "Умацаванне дзяржаўнасці"
Заслаўе (Ізяслаўль) у сяр. X - XI стст.
(утварэнне і развіццё)
Макет горада-крэпасці Ізяслаўля канца X - XI стст. (гарадзішча Замэчак у Заслаўі; рэканструкцыя Ю.А. Заяца; музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by; фота Р. Маісей).

У выніку археалагічных даследаванняў Заслаўя была пацверджана здагадка, выказаная раней некаторымі гісторыкамі, што гэты горад з'яўляецца летапісным Ізяслаўлем - месцам высылкі Рагнеды і яе сына Ізяслава. Асноўнымі археалагічнымі помнікамі, на матэрыялах якіх грунтуецца сцвярджэнне, з'яўляюцца гарадзішча Замэчак - першапачатковы горад-крэпасць Ізяслаўль і курганныя могільнікі. Мяркуецца, што ўзнікненню горада папярэдгічала крывіцкае паселішча, якое з'яўлялася важным стратэгічным і гандлёвы цэнтрам на мяжы дрыгавічаў з балцкімі плямёнамі і кантраліравала паўднёва-заходнія уладанні Полацкага княства. Пасля кароткачасовага падпарадкавання Полацка кіеўскім князем Уладзімірам ля паселішча ім быў пабудаваны ўмацаваны горад-крэпасць, які таксама павінен быў ажыццяўляць кантороль над памежнай тэрыторыяй і над водным гандлёвым шляхам.


Гістарычныя літаратурныя крыніцы. Пісьмовыя крыніцы не паведамляюць аб даце заснавання Ізяслаўля, аднак звесткі аб гэтым утрымлівае паданне, змешчанага пад 1128 г. у некаторыя летапісныя зводы: атрымаўшы адмову ад Рагнеды - дачкі полацкага князя Рагвалода, наўгародскі князь Уладзімір каля 980 г. захапіў Полацк, забіў Рагвалода, а Рагнеду ўзяў сілай і перавёз у Кіеў, дзе хутка сам стаў княжыць. (гл. артыкул "Утварэнне дзяржаўнасці") Праз некалькі год Рагнеда за спробу забіць Уладзіміра была выслана з малалетнім сынам Ізяславам ў спецыяльна адбудаваны Уладзімірам горад-крэпасць: "Володимер же устрои город. и да има. и нарече имя городу тому Изяславль..." (Лаўрэнцеўскі летапіс). (гл. артыкул "Умацаванне дзяржаўнасці") 1 (ст.8-9)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.

З тэкста летапісу вынікае, што Ізяслаўль быў заснаваны да 988 г. У згаданых падзеях Рагнеда выступае як жонка Уладзіміра, а з 988 г., пасля прыняцця хрысціянства, Уладзімір меў толькі адну жонку - сваячніцу візантыйскіх імператараў Анну. Згадванне аб сыне Уладзіміра і Рагнеды Ізяславе, яшчэ малалетнім (слова "младенец", якім Рагнеда, паводле летапісу, называе Ізяслава, у старажытнасці азначала дзяцей да 7 гадоў2 (ст.110)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.), але ўжо здольным утрымаць у руках меч, каб абараніць маці, сведчыць, што завяршальныя падзеі падання мелі месца не раней 80-х гг. X ст. (верагодней ўсяго, каля 985 г.).1 (ст.10-11)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.

Месца для будаўніцтва горада было выбранае Уладзімірам, відаць, не выпадкова. Знаёмства з гэтай тэрыторыяй магло адбыцца, хутчэй за ўсё, у 983 г., калі Уладзімір зрабіў паспяховы паход на яцвягаў. М.М. Карамзін (Н.М. Карамзин), які выкарыстоўваў для напісання "Гісторыі Расійскай дзяржавы" летапісы, загінуўшыя пазней у маскоўскім пажары 1812 г., аднёс у сваёй працы канфлікт паміж Рагнедаю і Уладзімірам і будаўніцтва Ізяслаўля да 985 г.1 (ст.11)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.

Спроба Рагнеды забойства Уладзіміра Святаславіча; Ізяслаў (злева) бароніць Рагнеду ад пакарання Уладзіміра (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу).

Менавіта Карамзін быў першым, хто выказаў меркаванне, што летапісны Ізяслаўль - гэта Заслаўе, які знаходзіцца пад Мінскам. Гэтага самага погляду прытрымліваліся Т. Нарбут, К.А. Неволін, М.В. Доўнар-Запольскі, М.М. Ціхаміраў (М.Н. Тихомиров) і інш. Аднак для некаторых даследчыкаў верагоднасць падання не падавалася бесспрэчнай і яны адмаўлялі магчымасць існавання Ізяслаўля раней XII ст., а таксама спрабавалі лакалізаваць летапісны Ізяслаўль за межамі Полацкага княства.1 (ст.5)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.

Археалагічныя даследаванні Заслаўя пачаліся з 1878 г. Раскопкі курганаў вялі Р.Г. Ігнацьеў (Игнатьев), М.Н. Турбин, а таксама аматары. Так афіцэр Калорменскага пяхотнага палка, які кватэраваў у Заслаўі, арганізаваў раскопкі замка, якія звяліся да бессістэмнага капання ямаў. Знойдзеныя пры гэтым прадметы былі адпраўлены ў Археалагічнае таварыства ў Санкт-Пецярбург.2 (ст.6)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У 1921 г. спецыяльна створаная Мінскім таварыствам гісторыі і старажытнасцяў камісія ў складзе В.П. Сушчынскага, І.П. Поляка і М.Г. Маслакоўца, акрамя раскопак заслаўскіх курганаў, распрацавала на тэрыторыі замка шурф, які з-за вялікай магутнасці культурнага слоя не ўдалося давесці да мацерыка.2 (ст.6)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У 1926 г. экспедыцыя пад кіраўніцтвам А.М. Ляўданскага даследавала курганны могільнік, гарадзішча Замэчак і селішча. Сляды летапіснага Ізяслаўля вучоны спрабаваў знайсці на Замэчку, аднак месцазнаходжанне города не было вызначана. Гарадзішча Замэчак датавалася А.М. Ляўданскім XI ст. (хоць раней ён схіляўся да больш дакладнай даты - канец X-XI ст.) і інтэрпрэтавалася ім як сховішча, «цэнтр грамадскага і релігійнага жыцця», «крэмль», але не ваеннае ўмацаванне і не гандлёвы центр.2 (ст.6)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Значны ўплыў на далейшы лёс археалагічных даследаванняў Заслаўя, як і некаторым чынам на высновы А.М. Ляўданскага, аказаў рэферат Д.І. Даўгяла, які будаваў свае меркаванні выключна на пісьмовых крыніцах. Ён адмаўляў саму магчымасць існавання на месцы Заслаўля города X-XI стст., паколькі аўтар быў перакананы, што большасць гарадоў Полоцкай зямлі ўзнікла ў перыяд барацьбы Ўсяслава Брачыславіча і яго сыноў з кіеўскімі князямі. Заснаванне Ізяслаўля ён аднёс да пачатку XII ст. У выніку археалагічныя раскопкі ў Заслаўі значна абмежаваліся, а пасля і ўвогуле былі спынены.2 (ст.6-7)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Раскопкі Заслаўя аднавіліся толькі ў 1957 г. Даследаванне курганнага могільніка, які на той час ужо пачаў разбурацца гаспадарчымі працамі і дзеяннямі шукальнікамі скарбаў, праводзіліся Э.М. Загарульскім (1957, 1965) і Г.В. Штыхавым (1960, 1967, 1970). Э.М. Загарульскі даследаваў таксама горадзішча Замэчак (1962) і замак (1965). Ім было выказана меркаванне, што Ізяслаўль развіўся на базе некалькіх паселішчаў, жыхары якіх у X ст. перасяліліся пад сцены замка. Г.В. Штыхаў правёў на гарадзішчы Замэчак зачыстку вала ў месцы ўезду і невялікія раскопкі на пляцоўцы (1967, 1971). Ім быў адкрыты і даследаваны пасад Ізяслаўля, выяўлены напластаванні X-XI стст. на тэрыторыі замка (1967-1968, 1970). Г.В. Штыхаў вылучыў тры этапы ў яго пабудове і вызначыў, што самыя старажытныя ўмацаванні былі ўзведзены на культурным слоі XI ст. (1970-1971).2 (ст.7)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У 1977-1983 і 1988-1991 гг. раскопкі Заслаўя праводзіў Ю.А. Заяц. Гарадзішча Замэчак даследвалася шырокімі плошчамі, у выніку чаго былі выяўлены ўчасткі з неразбуранай стратыграфіяй слоя і слядами забудовы (1978, 1979, 1981, 1988), праведзена скразная прарэзка вала і рва. Заслаўскі замак вывучаўся сістэмай раскопаў і траншэй (1980-1983, 1990), што дазволіла выявиць старажытны рэльеф мясцовасці, выявіць асаблівасці фарміравання культурнага слоя у розных частках замка. Вяліся раскопкі на тэрыторыі пасада. Вывучаўся курганны могільнік (1977-1982, 1986), былі выяўлены невядомыя раней его часткі (групы VII-X).2 (ст.7-8)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Агульная плошча археалагічна даследаваных участкаў у Заслаўі на сёнешні час складае 5 657 м.кв (без уліку траншэй), у тым ліку на тэрыторыі пасада - 2 562 м.кв, гарадзішча Замэчак - 1 239 м.кв, замка - 1 856 м.кв (без работ XIX ст. і 1921 г.).2 (ст.7)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Гарадзішча Замэчак. Вырашэнне пытання ў Заслаўі аб найстаражытных умацаваннях, якія прынята лічыць абавязковай прыкметай сярэднявечных гарадоў, ускладнялася наяўнасцю двух умацаваных паселішчаў - Заслаўскага замка і гарадзішча Замэчак, прычым на абодвух помніках былі выяўлены напластаванні X-XI стст. У выніку даследаванняў абарончых збудаванняў было ўстаноўлена, што вал гарадзішча Замэчак быў узведзены за адзін прыём, у той час як прарэзка вала замка выявіла некалькі перыядаў яго будаўніцтва. Культурны слой пляцоўкі гарадзішча, які ўтрымліваў матэр'ялы X-XI стст., прымыкаў да ўнутранага схіла вала і крыху накладваўся на яго, пад насыпам вала культурны слой адсутнічаў. У той час як найбольш раннія умацаванні замка былі ўзведзены на культурным слоі X-XI стст. Такім чынам было ўстаноўлена, што найстаражытнейшым умацаваннем Заслаўя было гарадзішча Замэчак.1 (ст.34-35)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.

Гарадзішча Замэчак, якое часам безпадстаўна называюць "Магілай Рагнеды", было пабудавана на вяршыні і паўночна-ўсходнім схіле ўзгорка, які ўзвышаецца над забалочанай абалонай ракі Чарніцы на 24 м. Усходні схіл узгорка стромка спускаецца да рэчкі. Паўночна- и паўднёва-ўсходнія схілы узгорка пакатыя. З поўначы ўзгорак аддзелены ад суседняга ўзвышша балоцістай лагчынай, з захаду да яго прымыкае балота. Толькі з паўднёвага захаду ў падыходзе да гарадзішча няма прыродных перашкодаў.1 (ст.35)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.

Пляцоўка гарадзішча мае форму амаль правільнага круга дыяметрам 70-74 м. Яно умацавана кальцавым земляным валам і рвом. Праезд у гарадзішча зроблены з паўночнага ўсходу. Паўднёва-заходні «ўезд», па словах А.М. Ляўданскага, быў прабураны праз вал у концы XIX ст., калі на гарадзішчы будаваўся пчэльнік.2 (ст.11)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Шырыня вала ў падножжы - 13 м, вышыня - 2,8-3 м. Стромкасць яго знешняга схілу 35-40°, унутраняга - 30°. Знешні схіл вала пераходзіць у роў шырынёй 11 і глыбінёй 3,5 м. Агульная вышыня перашкоды (ад дна рва да грэбня вала) складае 6,5 м.1 (ст.35-36)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987. Даследванні вала Замэчка паказалі, што ён не меў унутраных драўляных канструкцый. Трываласць насыпу забяспечана тым, што знешні схіл быў выкладзены з суглінка. Абаронныя ўласцівасці земляных умацаванняў узмацнялі драўляныя наземныя збудаванні. Пры прарэзцы вала былі выяўлены сляды косага (нахіленага) частакола, які знаходзіўся на ўзроўні двух трацін вышыні вала па вертыкалі. Для яго пабудовы выкарыстоўваліся бярвёны дыяметрам да 15 см, якія паглыбляліся ў насып на 1,6-1,7 м. Вугал нахілення частакола адносна гарызонта 30°, адносна схілу вала - 72°. Негледзячы, як здавалася б, на прымітыўнасць, гэта было эфектыўнае абарончае прыстасаванне. Вышыня яго, ў адрозненне ад вертыкальнага частакола, вызначалася не даўжынёй выступаючай з землі часткі бярвёнаў, а адлегласцю ад іх вяршыняў да схілу вала па вертыкалі. Косы частакол складаней падсячы, чым вертыкальны, а каб пераадолець яго, тыя, хто ішлі на прыступ на некалькі імгненняў былі вымушаны паварочвацца да абаронцаў спіной ці бокам, не маючы магчымасці прыкрыцца шчытом. Адлегласць паміж бярвёнамі частакола дасягала 8 см, што не дазваляла тым, хто нападаў схавацца за ім ад стрэлаў тых, хто абараняўся.2 (ст.16)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Не выкючаецца верагоднасць таго, што на валу меліся і драўляныя абарончыя сцены, сведчаннем чаго можа служыць наяўнасць шырокай (да 4 м) гарызантальнай пляцоўкі на вяршыні вала, якая дазваляла мець такія сцены, а адсутнасць паглыбленняў ад слупоў дае падставу меркаваць, што сцены маглі быць зрубнай канструкцыі. Абарончыя сцены складаліся з ніжняй апорнай часткі і забарола — баявой пляцоўкі з брустверам. Рабіліся сцены з асобных зрубаў, якія прылягалі адно да аднога ці былі складзены такім чынам, што астанцы бярвёнаў падоўжных сцен перакрываліся «ўнахлёст», ствараючы глухую сцяну. Вышыня апорнай часткі, на думку П.А. Рапапорта (Раппопорт), была не меней 3 м, але ён жа прыводзіць летапісныя сведчанні аб існаванні абарончых сцен са значна меньшай вышынёй. Сцены з нізка размешчанымі забароламі меў, напрыклад, горад Уладзімір-Валынскі.2 (ст.16)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Наканечнік стралы з Заслаўя (раскопкі Г.В. Штыхава; музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by; фота Р.Маісей).

Невялікая вышыня вала гарадзішча Замэчак, адсутнасць у ім унутраных драўляных канструкцый, якія ўзмацнялі б трываласць вала, - усё гэта сведчыць на карысць невысокай апорной часткі абарончай сцяны. Адсутнасць у канфігурацыі вала выступаў, раўнамерная шырыня яго верхняй пляцоўкі ўказваюць на адсутнасць іншых вежаў, акрамя брамнай. Абарончыя збудаванні Замэчка адпавядалі узроўню развіцця фартыфікацыі Усходняйй Еўропы X-XI стст., а форма іх з'яўлялася аптымальнай пры існуючай тактыцы авалодвання ўмацаваннямі, калі замест штурму аддавалі перавагу асадзе ці із'езду (напад знянацку з захопам брамных умацаванняў).2 (ст.16)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У паўночнай частцы гарадзішча яго пляцоўка мае рэзкае паніжэнне, таму для зручнасці перамяшчэння ўздоўж вала была выкладзена каменная вымастка.1 (ст.35-36)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.

Культурны слой гарадзішча мае невялікую магутнасць (да 0,4 м). На даследаванай пляцоўцы (1 207 м.кв) выяўлена 17 мацерыковых ям, 7 з якіх могуць быць вызначаны як прыпечныя ці падпольныя для наземных жытлаў.1 (ст.35-36)Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987. Па матэр'ялах, які запаўняў ямы, іх датаванне прынята лічыць канцом X-XI стст. Мяркуючы па месцах, дзе знаходзіліся ямы, пабудовы на гарадзішчы размяшчаліся ў дзвюх зонах. У паўночнай частцы гарадзішча тры пабудовы размяшчаліся ў рад паралельна мяжы резкага паніжэння пляцоўкі, у паўднёвай - дзвюмя радамі ўздоўж вала. Пабудовы аднаго рада знаходзіліся ў самага падножжа вала, другога - былі аддалены ад іх на 7-9 м. Адлегласць між падпольнымі і прыпечнымі ямами жытлаў у паўночнай полове пляцоўкі складае 7-8 м, у паўднёвай - ад 5 м (уздоўж вала) да 13 м.2 (ст.14)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Усе жыллёвыя пабудовы X-XI вв., як вынікае з адсутнасці слупавых ямаў, былі зрубнымі. Даўжыня падпольных і адной з прыпечных ямаў (4,7 і 6,6 м) дазваляе дапушчаць наяўнасць двухкамерных дамоў і пабудоваў, якія маюць у аснове два сумежных зруба. Печы ў дамах былі глінабітныя (3) і каменкі (4). Мяркуючы па рэштках печаў, яны размяшчаліся, за адзіным выключэннем, у заходняй частцы побудовы, верагодна, у адным з вуглоў ля заходняй сцяны.2 (ст.14)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Адкрыццё на гарадзішчы рэшткаў жылых пабудоў і ступень насычанасці знаходкамі прылягаючых да іх участкаў культурнага слоя, на думку Ю.А. Заяца, пераканаўча сведчаць, што гэта было не сховішча, а умацаванае паселішча, якое функцыянавала бесперапынна з апошніх дзесяцігоддзяў X ст. да канца XI ст. Адсутнасць у Заслаўі іншых умацаванняў X ст. дазваляе лічыць гародзішча Замэчак рэшткамі Ізяслаўля, заснаванага, згодна з паданнем, кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам і перададзеным ва ўладанне Рагнедзе і Ізяславу.2 (ст.17)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Пры раскопках гарадзішча Замэчак былі выяўлены рэшткі грунтовага могільніка банцараўскай культуры VI—VIII стст. Фрагмент бронзавага бранзалета таго ж часу быў знойдзены пры раскопках замка. Усё гэта сведчыць аб існаванні на тэрыторыі Заслаўя посеішча 3-й чвэрці I тысячагоддзя н.э. Але адсутнасць у культурным слое Заслаўя напластаванняў 2-й паловы VIII-IX ст. не дазваляе казаць аб пераемнасці гэтага паселішча і горада.2 (ст.12)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Курганны могільнік Заслаўя складаецца з 10 курганных групаў і трох адзіночных курганаў, усяго 372 насыпы. Падлік насыпаў пачаўся толькіў 1926 г., калі значная частка могільніка ўжо была знішчана. Паводле падлікаў Ю.А. Заяца, ўсяго ў могільніку магло быць не меньш 800-1000 насыпаў. Курганныя групы могільніка канцэнтруюцца ў трох зонах, якія адпавядалі тром часткам старажытнага города: дзяцінцу-крэпасці (гарадзішча Замэчак), правабярэжнаму (пасад) і левабярэжнаму поселішчам на Свіслачы.2 (ст.11)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Да гарадзішча Замэчак адносіцца курганная група I (28 насыпаў), якая знаходзіцца на адлегласці 250 м на поўдзень ад паселішча, і курганныя групы VII-X (адпаведна 10, 7, 7 і 4 насыпы), аддалены ад гарадзішча на 1—2 км у тым жа напрамку.2 (ст.11)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Курган у Заслаўі (фота з сайта www.zaslaue.by)

С правабярэжным поселішчам на р. Свіслачы звязаны курганныя групы II і III (адпаведна 122 и 85 насыпаў), якія знаходзіцца на адлегласці 800 м ад паселішча і аддзеляны ад яго р. Чарніцай. Тапаграфія і сінхроннасць функцыянавання обедзвюх курганных груп, аднатыпнасць пахавальнага абрада, этнічны склад пахаваных дазваляюць лічыць іх часткамі аднаго разбуранага могільніка.2 (ст.12)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Да левабярэжнага поселішча на Свіслачы адносяцца курганныя групы V і VI (23 і 44 насыпы), якія знаходзяцца на 200-800 м ад яго. Па тых жа прыкметах, што і групы II-III, яны могуць лічыцца часткамі аднаго могільніка. Курганная група IV з'яўляецца могільнікам прыгараднай вёскі.2 (ст.12)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У размяшчэнні курганаў унутры груп не назіраецца якой-небудзь заканамернасці. Выключэннем з'яўляецца група I, ядро якой складалі больш высокія насыпы. Як правіла, курганы размяшчаліся паласою ўздоўж высокага берага ракі ці па падоўжнай восі ўзвышша. Заслаўскія курганы маюць вышыню ад 0,4 да 2,3 м і дыяметр ад 3 да 13 м.2 (ст.12)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Самыя старажытныя пахаванні курганнага могільніка датуюцца X ст., найбольш познія - XII ст. Аднак значная перавага ў курганах X ст. пахавянняў па обраду трупапалажэння не дае падставаў для аднясення часу ўзнікнення могільніка на канец X ст., г.зн. на час, калі звычай крэмацыі ўступае ў супярэчнасць з новай дзяржаўнай рэлігіяй. Незначная колькасць крэміраваных пахаванняў і адзінкавыя знаходкі ў курганах ляпнога посуду, з аднога боку, і колькасная перавага пахаванняў X і X - пачатку XI ст. - з другога, дазваляюць аднесці ўзнікненне могільніка на час не пазней сярэдзіны X ст. З даседаваных курганаў толькі 4 (2,86%) былі насыпаны ў XII ст. Час функцыянавання Заслаўскага курганнага могільніка акрэсліваецца сяр. X (ці X) - пач. XII ст.2 (ст.12)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Рэканструкцыя: правабярэжнае паселішча. З аналізу археалагічных помнікаў Заслаўя вынікае, што найбольш старажытным з іх з'яўляецца неўмацаваныя паселішчы на правым беразе Свіслачы. Толькі на гэтым селішчы і ў групах II і III курганнага могільніка, якія адносяцца да селішча, выяўлены ляпны гліняны посуд. Тут жа знойдзена шмат кругавой керамікі X ст. Большая частка гэтых знаходак канцэнтравалася на тэрыторыі замка і на частцы пасада паміж замкавым ровам і вул. Савецкай. Такім чынам, плошча першапачатковага селішча не перавышала 3 - 3,5 га.2 (ст.106)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Гэта паселішча, як вынікае з таго, што ў жаночых пахаваннях яго курганнага могільніка знойдзены выключна крывіцкія скроневыя кольцы, а таксама з факту, што значная колькасць мужчынскіх пахаванняў мае ўсходнюю арыенціроўку, было заснавана і населена крывічамі. Некалькі пахаванняў належала фіна-вугорскаму этнасу, які часткова ўваходзіў у арэал рассялення крывічоў. Як паказалі даследаванні курганных старажытнасцяў ў ваколіцах Заслаўя, першапачатковы пасёлак знаходзіўся ў асяроддзі сельскіх паселішчаў пераважна дрыгавічоў і, магчыма, славянізаваных балтаў, помнікамі якіх, відаць, з'яўляюцца курганы з каменнымі загародкамі кальцавой і паўкальцавой формы.2 (ст.106)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Значную частку насельнікаў пасёлка складалі ваяры, сярод якіх былі радавыя і старэйшыя дружыннікі. Астатнія мужчыны ўваходзілі ў апалчэнне, частка з іх, верагодна, належала да гарадскіх воінаў, крыніцамі існавання якіх, накшталт заходнееўрапейскага «невысакароднага рыцарства» - сельскага і гарадскога, былі земляробства і рамяство. Такія «пасадскія воіны», «рыцаркі» былі вядомыя і ў суседняй Польшчы. Дружыннікі, якія пражывалі ў пасёлку на Свіслачы, як вынікае з іх этнічнай прыналежнасці, прыбылі з цэнтральных або паўночных раёнаў Полацкага княства і, такім чынам, знаходзіліся на службе ў полацкага князя. У тыя часы ў далёкія гарнізоны воіны накіроўваліся разам з сем'ямі, што было характэрна не толькі для ўсходніх славян, але і для іх суседзяў. Аб тым, што тэрыторыя, дзе паўстаў Ізяслаўль, уваходзіла ў склад Полацкага княства, сведчыць і паданне аб Усяславічах, згодна з якім Ізяслаўль быў заснаваны ў «вотчыне» Рагнеды.2 (ст.107)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Заслаўскія воіны 2-й пал. X - пач. XI ст. (рэканструкцыя Ю.А. Заяца па матэр'ялах раскопак Заслаўя і іншых сінхронных помнікаў; мастак Б.Г. Лалыка).2 (ст.201)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Пастаяннае полацкае ваеннае прысутнасць у вярхоўях Свіслачы было абумоўлена геаграфічным становішчам гэтай тэрыторыі. Тут праходзіў адзін з участкаў водападзелу басейна Дняпра і Нёмана і вярхоўі Свіслачы падступалі да вярхоўяў Ушы і Іслачы, па якіх ляжаў шлях у зямлі літоўскіх плямёнаў і да Балтыйскага мора. Тут жа Полацкае княства ўступала ў судотык з уладаннямі Кіева (а ў нейкі перыяд і Турава), бліжэйшым адміністрацыйным пунктам якога было шырока вядомае паселішча на р. Менцы. Воіны-пасяленцы не толькі кантралявалі паўднёва-заходнія ўладанні Полацка і ўчастак воднага шляху, але і ажыццяўлялі ўладу цэнтра над мясцовым насельніцтвам, забяспечвалі паступленне рэнты з навакольнай тэрыторыі.2 (ст.107)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Такім чынам, правабярэжны пасёлак на Свіслачы ўжо з моманту яго заснавання (1-я палова - сяр. X ст.) як па сваіх функцыях (ваенная, адміністрацыйная і фіскальная), так і па этнічнаму складу насельнікаў вылучаўся з асяроддзя навакольных паселішчаў.2 (ст.107)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Не існуе матэрыялаў для характарыстыкі планіровачнай структуры гэтага першапачатковага селішча. Несумненна толькі тое, што яно злучалася з курганных могільнікамі дарогай, якая на тэрыторыі пасёлка пераходзіла ў восевую вуліцу, якая вяла да ракі. Зыходзячы са старажытнага рэльефа, можна меркаваць, што траса дарогі да могільніка супадала ў асноўным з напрамкам сучаснай вул. Луначарскага. Гэта здагадка знайшла пацверджанне пры назіранні за стратыграфіяй газаправоднай траншэі, пракладзенай па трасе вуліцы. Аказалася, што пад сучасным яе пакрыццём няма культурных напластаванняў, хоць па абодвух баках вуліцы яны добра фіксуюцца. Выяўлены толькі падсыпкі ўчастка дарогі, якая адносіцца ўжо да таго перыяду, калі яна, увайшоўшы ў тэрыторыю горада, які разрастаўся, стала вуліцай і нарастанне культурнага пласта па абочынах пагражала ператварыць яе ў канаву. Такіх падсыпок было не менш трох. Дарога, якая злучае пасёлак з магільнікам, перасякала р. Чарніцу ў найбольш зручным месцы як для пераправы, так і для будаўніцтва маста. Далей яна праходзіла ля падножжа Чорнай гары, на якой, па мясцовым паданні, быў кляштар Рагнеды-Анастастасіі. У гэтым паданні, верагодна, трансфармаваліся больш старажытныя ўяўленні аб Чорнай гары як аб культавым месцы. У паганскі перыяд тут хутчэй за ўсё знаходзілася свяцілішча. На жаль, забудова і нівеліровачныя працы зрабілі гэты аб'ект недаступным для археалагічнага даследавання. Такім чынам, частка шляху ад пасёлка да магільніка праходзіла па via sakra - «свяшчэннай дарозе». Гэта нагадвае тапаграфіі Старой Ладагі, з той розніцай, што ў апошняй магільнікі размяшчаліся паміж селішчамі і свяцілішчамі.2 (ст.107-108)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Рэканструкцыя: левавабярэжнае паселішча. У 50-60-я гг. X ст. на процілеглым, левым беразе Свіслачы ўзнікла яшчэ адно неўмацаваные паселішча. Знаходкі ў яго курганных могільніках клеймаў з выявай двузубца - знака Святаслава Ігаравіча дазваляюць інтэрпрэтаваць дадзенае пасяленне як павост. Повосты, званыя ў больш позні час пагостамі, былі пунктамі збору рэгламентаванай даніны і адміністрацыйнага кіравання наваколлем. Рэгламентаваная рэнта была ўведзена Вольгай, якая кіравала ад імя малалетняга Святаслава, замест палюддзя пасля забойства драўлянамі кіеўскага князя Ігара (гл. артыкул "Утварэнне дзяржаўнасці"). Яшчэ пры яе кіраванні «уся зямля», г.зн. усе тэрыторыі, так ці інакш залежныя ад Кіева, былі ахоплены сеткай павостаў.2 (ст.108)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Але заснаванне ў Полацкім княстве повоста неабавязкова азначала пераход часткі яго зямель пад кіраванне кіеўскай вялікакняскай адміністрацыі. У гэты перыяд акрамя кіеўскага княжацкага дома існавалі яшчэ і мясцовыя князі, якія прызнавалі вярхоўную ўладу Кіева. Сярод іх, як відаць з летапіснай артыкула 907 г., былі і полацкія. На тэрыторыях, якія кіраваліся мясцовымі князямі, роля павостаў павінна была абмежавацца толькі атрыманнем часткі рэнты, які прызначаўся для кіеўскага князя. Адміністрацыйнае кіраванне заставалася прэрагатывай мясцовых князёў. Менавіта таму вялікакняскі павост ў вярхоўях Свіслачы быў заснаваны па-за межамі першапачатковага (полацкага) селішча і нават аддзяляўся ад яго ракой. Невядома, ці былі распаўсюджаны павосты па ўсёй тэрыторыі Полацкага княства, ці размяшчаліся толькі на яе межах. Невядома таксама, які быў лёс павоста ў перыяд кіравання ў Полацку Рагвалода, пры якім вярхоўная ўлада Кіева над Полацкам была істотна аслаблена альбо зусім ліквідавана.2 (ст.108)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Вал гарадзішча Замэчак

У курганным могільніку павоста (групы V і VI) няма крывіцкіх пахаванняў. Этнавызначальныя рэчы прадстаўлены ў ім дрыгавіцкімі металічнымі зерненымі каралямі і пярцёнкапрадобнымі скроневымі кольцамі: простымі, паўтараабаротнымі і з S-падобным завітком на канцы. На пасяленьні і ў магільніку ў невялікай колькасці знойдзеная Валынскай і Галіцкая кераміка.2 (ст.108)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

З заснаваннем павоста паўсталі новыя дарогі: ад павоста да яго курганнага могільніка і да правабярэжнага пасёлку. Для сувязі з апошнім на Свіслачы павінна была паўстаць пераправа альбо мост.2 (ст.108)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Рэканструкцыя: горад-крэпасць. Пасля падзей 980 г., згодна з летапісам, а па меркаванні шэрагу гісторыкаў, у канцы 70-х гадоў X ст., калі, Полацк быў захоплены наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам (гл. артыкул "Утварэнне дзяржаўнасці"), які знішчыў мужчын мясцовага княжацкага дома, а адзіную спадчынніцу Рагвалода Рагнеду, узяў у жонкі, атрымаўшы тым самым законную ўладу над Полацкай зямлёй, адміністрацыя Уладзіміра, які стаў неўзабаве пасля захопу Полацка вялікім князем кіеўскім, размяшчалася ў Ізяслаўлі ўжо не на тэрыторыі повоста, а на Правабярэжным селішчы, аб чым сведчыць знаходка кляйма з выявай яго знака - трызубца. У кароткі перыяд падпарадкавання Полацкага княства Кіеву ў вярхоўях Свіслачы адбыліся істотныя змены. Як вядома з летапісаў, ў 983 г. Уладзімір Святаславіч здзейсніў паспяховы паход на яцвягаў, пашырыўшы свае ўладанні на паўночным захадзе. Для замацавання вынікаў паходу ў гэты перыяд, як вынікае з археалагічнага датавання, былі заснаваныя гарады Ваўкавыск і Наваградак. Верагодна, пасля паходу Уладзімір агледзяў паўночна-заходнія рубяжы сваёй дзяржавы і пазначыў меры па іх умацаванню. У якасці адной з іх было збудаванне ў вярхоўях Свіслачы града-крэпасці, рэшткамі якой з'яўляецца гарадзішча Замэчак, час узвядзення якога па археалагічных матэрыялах вызначаецца, як было ўжо паказана, апошнімі дзесяцігоддзямі X ст.2 (ст.108-109)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Інтэрпрэтаваць гарадзішча Замэчак як крэпасць дазваляюць наступныя факты: знаходжанне гэтага ўмацаванага паселішча на рубяжы дзяржавы ў важным стратэгічным пункце (на водападзеле), наяўнасць у курганным могільніку, звязаным з Замэчком (група I), пахаванняў дружыннікаў і знаходка на пляцоўцы гарадзішча накладкаў ад наборнага баявога паясу, форма земляных умацаванняў гарадзішча, якая з'яўляецца аптымальнай пры існуючых ў той час спосабах ўзяцця і абароны гарадоў і крэпасцяў. Нарэшце, важным сведчаннем таго, што ўмацаванае паселішча прызначалася не для гараджан, а для невялікага гарнізона воінаў і іх сем'яў, з'яўляецца тая акалічнасць, што старажытныя фартыфікатары, імкнучыся надаць умацаванням форму правільнага круга, уключылі ў пляцоўку гарадзішча ўчастак схілу ўзгорка, непрыдатны для засялення без выканання папярэдніх нівеліровачных работ. І гэты паніжаны ўчастак (15% усёй тэрыторыі гарадзішча) не падвяргаўся выраўноўванню на працягу ўсяго перыяду функцыянавання селішча. Насельнікі толькі зладзілі на гэтым участку ўздоўж падножжа ўнутранага схілу вала каменную вымастку, які палягчаў перамяшчэнне. Заселенасць гарадзішча не была шчыльнай (гэта вынікае і з планіроўкі пляцоўкі гарадзішча), патрэбы ў пашырэнні прыдатнай для забудовы плошчы не было. Не супярэчыць інтэрпрэтацыі Замэчка як крэпасці невялікая магутнасць яго культурнага пласта і малая насычанасць яго знаходкамі (апошняя акалічнасць збольшага тлумачыцца тым, што крэпасць, мяркуючы па матэрыялах археалогіі, не захоплівае супернікам і не пакутавала ад пажараў). На карысць інтэрпрэтацыі Замэчка як горада-крэпасці сведчыць і этнічны склад яго насельнікаў. Калі ў правабярэжнай пасёлку на Свіслачы пражывалі крывічы, а ў навакольных вёсках пераважна дрыгавічы, то сярод этнавызначальных рэчаў з курганных пахаванняў, звязаных з гарадзішчам, няма ні крывіцкіх, ні дрыгавіцкіх упрыгожванняў. З летапісаў вядома, што Ўладзімір Святаславіч, будуючы сістэму крэпасцяў паўднёвей Кіева, засяляў іх прадстаўнікамі не мясцовых плямёнаў, а крывічамі, вяцічамі, наўгародскімі славенамі і чуддзю. Відавочна, такім самым чынам паступіў ён і пры фарміраванні гарнізона крэпасці ў вярхоўях Свіслачы. Гэта было выклікана тым, што акрамя абароны рубяжоў, крэпасці павінны былі забяспечваць ўладу князя на месцах і праводзіць яго цэнтралізатарскую палітыку.2 (ст.109-110)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Рэканструкцыя: развіццё горада. З узнікненнем горада-крэпасці ў непасрэднай блізкасці ад пасёлка на Свіслачы склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця апошняга. Стромкія схілы пагорка, на якім стаяла крэпасць, і аддаленасць ад ракі перашкаджалі ўтварэнню ля яе сцен пасаду, хоць цалкам выключыць верагоднасць існавання тут невялікага неўмацаванага паселішча нельга. Але асноўная колькасць прышлага насельніцтва, якое сцякалася пад абарону крэпасці, асядала ў правабярэжнай пасёлку на Свіслачы. У XI ст. яго тэрыторыя павялічылася больш чым у 2,5 разы і па ўдакладненых раскопкамі 1989 і 1991 гг. дадзеных дасягала плошчы ў 9 - 9,5 га. Сярод жыхароў пасёлка былі рамеснікі розных спецыяльнасцяў: кавалі, ювеліры, ганчары, цесляры, касцярезы. Попыт на іх прадукцыю забяспечваўся наяўнасцю гарнізона крэпасці, ростам колькасьці насельнікаў пасёлка і сельскай акругі. З павелічэннем колькасці жыхароў і пашырэннем мясцовай рамеснай вытворчасці ўзрасла роля гандлю, які ўзнік тут ужо ў першыя гады існавання пасёлка. У выніку ўсіх гэтых змяненняў правабярэжнае селішча на Свіслачы ў XI ст. набыла рысы гарадскога пасада. Як і да заснавання крэпасці, у правабярэжнай пасёлку жылі воіны, аб чым сведчаць знаходкі прадметаў ўзбраення, рыштунку вершніка і верхавога каня. Канцэнтрацыя іх у межах старажытнай, заселенай з X ст. часткі паселішча паказвае на ўстойлівасць яго сацыяльнай тапаграфіі. Пражывалі ў гэтым пасёлку і феадалы - уладальнікі навакольных сёлаў.2 (ст.110-111)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Пахаванне ў кургане, XI ст. (рэканструкцыя Ю.А. Заяца; мастак Б.Г. Лалыка).

Крэпасць выконвала ролю ваеннага і адміністрацыйнага цэнтра акругі. У ёй знаходзілася рэзідэнцыя княжацкай адміністрацыі, тут жа на працягу некалькіх гадоў жылі Ізяслаў з Рагнедай. Назва Ізяслаўль, якія адносіліся першапачаткова толькі да граду-крэпасці, распаўсюдзілася затым і на неўмацаваныя пасёлак. Працягвала існаваць і левабярэжнай селішча на месцы вялікакняскага повоста. За ім захоўваліся, верагодна, некаторыя гаспадарчыя функцыі, напрыклад збор сельскагаспадарчай рэнты для патрэб крэпасці.2 (ст.111)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Агульная планіровачная структура Ізяслаўля ў канцы X-XI ст. адпавядала тыпу горада з разгрупіраванай планіроўкай. Акрамя складанага рэльефу на фарміраванні планіровачнай структуры Ізяслаўля адбіліся і тое, што парубежная крэпасць павінна была размяшчацца ў месцы, якое дазваляла б візуальна кантраляваць па магчымасці вялікую тэрыторыю. У раёне правабярэжнага пасёлка на Свіслачы маецца толькі адна зручная для гэтых мэтаў кропка - Чорная гара. І тое, што крэпасць не была пабудавана тут, пацвярджае гіпотэзу аб размяшчэнні на гэтым ўзвышшы святыні.2 (ст.111)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У канцы X - пачатку XI ст. далейшае развіццё атрымала дарожная сетка. Галоўнай з'яўлялася дарога, якая звязала крэпасць (дзядзінец) з прыбярэжным пасёлкам (пасадам). Працяг яе на тэрыторыі апошняга стала другой восевай вуліцай, якая перасякалася са старажытнай. Гэтая дарога ў асноўным супадала з трасай сучаснай вул. Савецкай на адрэзку ад яе перасячэння з вул. Луначарскага да вул. Пуцейка і на некаторых участках з трасай вул. Пуцейка. Такое супадзенне абумоўлена рэльефам - наяўнасцю багністых нізін і вузкіх перашыйкаў паміж узгоркамі. Узнікла таксама дарога ад крэпасці да звязанаму з ёй курганнаму могільніку. У гэты ж час з'явіліся ўстойлівыя сухапутныя дарогі, якія злучалі Ізяслаўль з бліжэйшымі сёламі воласці, якія знаходзіліся ў вярхоўях Свіслачы, Чарніцы, Княгінькі і Іслачы. Дарога ад пасада да дзяцінца атрымала працяг у напрамку да селішча на р. Менцы - цэнтра Менскай воласці, якая ўвайшла ў склад Полацкай зямлі ў XI ст., верагодна ў 1024 г. Гэтая дарога маркіруецца курганнымі могільнікамі і паселішчамі ля вёсак Валоўшчына, Дягцяроўка і Новы Двор. Пасля перанясення цэнтра Менскай воласці ў вусці Нямігі дарога да яго з Ізяслаўля ішла праз в. Тарасава, што зафіксавана ў больш познім дакуменце, якія датуюцца 1582 г. Узімку, калі замярзалі балоты, карысталіся больш кароткім шляхам на Менск, які працягваў дарогу ад пасада да курганнага магільніка і прыгараднага сяла, магільнікам якога з'яўляецца курганная група IV.2 (ст.111-112)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У 988 г. у Полацкім княстве, як і ў Кіеўскай Русі, хрысціянства было прынята ў якасці дзяржаўнай рэлігіі. Асяродкамі яго распаўсюджвання сталі гарады. Зацвярджэнне хрысціянства ў Ізяслаўлі, мяркуючы па тэмпах адмірання паганскага звычаю пахаваньня ў курганах, адбылося параўнальна хутка. Супастаўленне дадзеных аб колькасці курганных пахаваньняў па перыядах і аб росце колькасці насельніцтва, якое выявілася ў павелічэнні тэрыторыі горада, паказала, што ўжо ў 2-й чвэрці XI ст. хрысціяне складалі ад 87 да 91% насельніцтва Ізяслаўля, а ў другой палове XI ст. - 97,5 - 98%. Доля прыхільнікаў паганскага пахавальнага абраду ў пачатку XII ст. не перавышала 0,67-1% насельніцтва горада. Найбольш хутка хрысціянства ўмацаваліся сярод насельнікаў крэпасці і правабярэжнага пасада, населенага пераважна крывічамі: доля прыхільнікаў паганскага пахавальнага абраду ў другой чвэрці XI ст. тут не перавышала 5,75 - 9% жыхароў, а да сярэдзіны XI ст. пахавання ў курганных могільніках спыніліся зусім.2 (ст.112)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

У XI ст. істотна пашырылася тэрыторыя Полацкай зямлі. На поўдзень ад Ізяслаўля да яе была далучана шырокая Менская воласць, на захадзе паўсталі новыя гарады Лошеск (Лоск) і Гарадзец. Ізяслаўль ўжо не з'яўляўся памежным градам-крэпасцю. Тэрытарыяльны разрыў паміж умацаваным цэнтрам і пасадам ствараў пэўныя нязручнасці для гараджан. Таму ў канцы XI ст. альбо на мяжы XI і XII стст. на беразе Свіслачы быў збудаваны новы дзяцінец Ізяслаўля, а крэпасць была пакінутая насельнікамі.2 (ст.113)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.

Рэканструкцыя планировачнай структуры Заслаўя ў сяр. X - ХІ ст.
(Крыніцы: карта "Поселения догородского периода на территории Заславля"2 (ст.202)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.; карта "Планировочная
структура Изяславля концы Х - ХІ в."2 (ст.203)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.)
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Правабярэжнае паселішча ў сяр. Х ст.
Дарога ад паселішча да могільніка (сяр. Х ст.)
Павялічэнне тэрыторыі паселішча ў 2-й пал. Х ст. (левабярэжнае паселішча)
Дарога да левабярэжнага могільніка (2-я пал. Х ст.)
Павялічэнне тэрыторыі ў канцы Х - ХІ ст. (пасад)
Дарогі ў канцы Х - ХІ ст.
Першапачатковыя рэчышчы
Купганныя могільнікі і іх нумерацыя
Сучасная тапаграфія горада

Археалагічныя матэрыялы
Зверху ўніз: гарадзішча Замэчак (фота 1968 г.); рэканструкцыя па матэрыялах раскопак Ю.А. Заяца (мастак Е.С. Кулік); рэканструкцыя Ю.А. Заяца абарончых умацаванняў гарадзішча Замэчак.2 (ст.147)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995. Шкляныя пацеркі з курганнага могільніка ў Заслаўі, XI ст. (раскопкі Э.М. Загарульскага; Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Мінск; пав. фота В.А. Бараноўскага). Курганы групы І і ІІ (пав. А.Н. Ляўданскага). Зверху ўніз: падоўжаны курган №1 групы І (від з паўночнага боку); курганная група ІІ (від з усходняга і паўночнага боку).4 (ст.14, 22)Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 5, Працы катэдры археолёгіі. Том 1. Менск, 1928

Зброя з курганнага могільніка ў Заслаўі.2 (ст.175)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995. Бронзавая падвеска з Заслаўя, XI ст. (Заслаўскі музейна-выставачны комплекс; пав. фота В.А. Бараноўскага) Бронзавыя паясны кручок і булава з курганнага могільніка ў Заслаўі, кн. X - 1-я пал. XI ст. (раскопкі Ю.А. Заяца, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Мінск; пав. фота В.А. Бараноўскага).

Гарнітуры наборных баявых паясоў (накладкі і наканечнікі) з кургана №16 групы ІІ і рэканструкцыя пояса (пав. Ю.А. Заяца).2 (ст.186)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995. А - гарнітуры наборных баявых паясоў (накладкі і наканечнікі) з кургана №5 групы І і рэканструкцыя пояса; В - дэталь пояса з гарадзішча Замэчак (пав. Ю.А. Заяца).2 (ст.186)Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995. Скроневыя кольцы з Заслаўскіх курганных
могільнікаў.7 (ст.267)Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.

Рэчы з кургана №1 групы ІІ (пав. А.Н. Ляўданскага).4 (ст.24)Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 5, Працы катэдры археолёгіі. Том 1. Менск, 1928 Рэчы з кургана №4 групы ІІ
(пав. А.Н. Ляўданскага).4 (ст.32)Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 5, Працы катэдры археолёгіі. Том 1. Менск, 1928
Рэчы з курганаў групы ІІ: 1-10, 18-20 - з кургана №18; 11-17 - з кургана №19 (пав. А.Н. Ляўданскага).4 (ст.90)Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 5, Працы катэдры археолёгіі. Том 1. Менск, 1928
(Апошняя рэдакцыя: 23.02.2011)

Літаратура
  1. Ю.А. Заяц. Заславль X - XVIII веков. (Историко-археологический очерк). Минск, "Наука и техника", 1987.
  2. Ю.А. Заяц. Заславль в эпоху феодализма. Минск, "Навука і тэхніка", 1995.
  3. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.
  4. А.Н. Ляўданскі. Архэолёгічныя раскопкі ў Заслаўі Менскай акругі (у зборніку Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 5, Працы катэдры археолёгіі.. Том 1. Менск, 1928.)
  5. Г.В. Штыхаў. Археолагі дапаўняюць летапісцаў. Мінск, "Беларуская навука", 2009.
  6. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. 1 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 2009.
  7. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  8. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008
  9. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
  10. Гістарычны атлас Беларусі. Том 1. Warszawa, "EFEKT", 2008.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва, Гаспадарка