![]() |
| Даведнік / Насельніцтва |
|
Гарадзішча Маскавічы (Маскаўцы)
(Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) Археалагічны помнік каля в. Маскавічы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. - гарадзішча днепра-дзвінскай культуры, культуры штрыхаванай керамікі. У XII-XIII ст. з'яўлялася парубежнай крэпасцю (разам з крэпасцямі Дрысвяты і Браслаў) на паўночна-заходняй ускраіне Полацкага княства на мяжы з прыбалтыйскімі плямёнамі, магчыма, было сядзібай-замкам ці гандлёвай факторыяй.1Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Археалогія Беларусі. 2 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі", 2011. ст. 62-63) Шматлікія знаходкі сведчаць аб высокім узроўні гаспадаркі, вытворчасці і гандлёвых сувязяў. Асаблівую цікавасць выклікаюць унікальныя знаходкі абломкаў касцей (больш за 100 экз.) з выразанымі на іх малюнкамі і рунічнымі (скандынаўскімі) надпісамі.2,Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) 4 (ст. 143)А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Агульная характэрыстыка. Знаходзіцца за 0,3 км на поўдзень ад вёскі Маскавічы (Маскаўцы), на ўзгорку ўсходняга берага возера Дзерба (заліва воз. Неспіш), якое ўваходзіць у сістэму Браслаўскіх азёр. Пляцоўка плошчай 1 га, няправільнай формы, на захадзе прылягае да возера, на поўначы і ўсходзе - да балоцістай нізіны.1, Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Археалогія Беларусі. 2 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі", 2011. ст. 62-63)2 (ст.13)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Даследванні. Выявіў у канцы XIX ст. Ф.В. Пакроўскі (як Рацішскае гарадзішча), абследавалі ў 1955 г. Л.В. Аляксееў, у 1972 г. М.М. Чарняўскі, даследавала 2600 м.кв. у 1976-88 гг. Л.У.Дучыц. Культурны пласт дасягае да 0,2—0,3 м, на заходняй тэрасе - да 1,2 м.1Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Археалогія Беларусі. 2 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі", 2011. ст. 62-63) Этапы развіцця. Лічыцца, што на раннім этапе належала насельніцтву днепра-дзвінскай культуры, а пасля культуры штрыхаванай керамікі.1Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Археалогія Беларусі. 2 том. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі", 2011. ст. 62-63) У XI-XIII стст. з'яўлялася даволі значным ўмацаваным паселішчам, тып якога даволі доўгі час вызначыць было цяжка, паколькі ў Маскавічах не было знойдзена слядоў неўмацаванай (пасадскай) часткі - адной з прыкмет сярэдневяковага горада, які знаходзіўся побач з умацаваным цэнтрам (дзядзінцам). Л. Дучыц выказвае меркаванне, што так магло атрымацца таму, што ўмацаванае пасяленне (або крэпасць) існавала толькі некалькі стагоддзяў, а той культурны пласт, які ўтварыўся за гэты час, быў невялікім і на працяту наступных гадоў быў разараны. Пацвярджаюць гэта меркаванне знаходкі з воз. Дзярбо, якое вымывае розныя рэчы XI—XIII стст. А гідраархеалагічныя даследаванні выявілі ў прыбярэжнай акваторыі на дне сляды вугальных праслоек. Да таго ж у ходзе археалагічных раскопак знойдзены шматлікія рэчы: фрагменты посуду, жалезныя замкі і нажы, рэшткі зброі, рыштункі конніка і каня, упрыгожанні з медзі і бронзы, нават пчаліныя соты. Л. Дучыц адзначае, што каля сцен маскавіцкага замка мог стварыцца горад, якому не суджана было прадоўжыць сваё існаванне. Мабыць, феадальныя ўсобіцы, набегі крыжаносцаў ці яшчэ якія-небудзь прычыны прывялі паселішча да гібелі, а частка яго з цягам часу апынулася на дне возера.4, ст. 35-38А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Па меркаванню А. Катлерчука, галоўнаю мэтай існавання паселішча быў кантроль волакаў на Браслаўскіх азёрах. Росквіт Маскавічаў прыпадае на XII - пачатак XIII ст. і супадае з часам магутнасьці полацка-скандынаўскай каралеўскай дынастыі Рагвалодавічаў. Як і Гнёздава, Маскавічы былі вайсюва-рамесьніцка-гандлёвай скандынаўскай калоніяй Вялікага Ўсходняга шляху. Пра гэта сведчьшь археалагічны матэрыял, абсалютная бальшасць якога мае, на думку даследчыка, выразнае скандынаўскае паходжанне. Гэта вараская зброя, лянцэтападобныя дзіды і стрэлы, а таксама рэчы з конскай вупражы. На вялікай колькасці выкананых на косці малюнкаў, якія мелі магічнае значэньне, - выявы збройных вікінгаў.3, ст. 15-16Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. Вільня: "Інстытут беларусістыкі", 2007. Назва. Есць некалькі меркаванняў наконт магчымай назвы замка. Ён мог называцца і сённяшняй назвай вёскі — Маскавічы (Маскаўцы), або сугучнай — Маскалішкі, Мацкаўцы, Маскалішкяй і да т-п. Падобныя назвы сінхронных паселішчаў ёсць ва Усходняй Латвіі, Усходняй Літве і на Пераяслаўскім Пасуллі, менавіта там, дзе ўзводзіліся ўмацаванні ў часы ўсходнеславянскай каланізацыі. Такія назвы даследчыкі звязваюць з этнанімічнаЙ тапанімікай, характэрнай для перыферыйных усходнеславянскіх паселішчаў. Замак мог казывацца і Рубеж. У карысць такога меркавання сведчаць публікацыі мінулага стагоддзя, дзе паказаны карты Русі на сярэдзіну XI ст. На картах паміж Браславам і Заходняй Дзвіной адзначаны пункт Рубеж. Вёска Рубеж у гэтай мясцовасці існуе і сёння. Іншых жа гарадзішчаў са слоем XI—XIII стст. тут няма. Не выключана і назва паселішча Рацішы або Рацюны. Ф.В. Пакроўскі прывязваў гарадзішча не да в. Маскавічы, а да в. Рацішы (Рацюны), якая раней знаходзілася на поўдзень ад гарадзішча і зараз ад яе засталіся толькі два хутары. У 2 км на поўдзень ад Маскавіч зараз існуе в. Рацюнкі, дзе таксама маецца гарадзішча плошчай 0,2 га з сінхронным культурным слоем. Замкі каля Рацюнаў і Рацюнак былі звязаны паміж сабой. Адсюль і назвы, азначаючыя вялікі і малы замкі. Цікава яшчэ, што побач з рацюнкаўскім гарадзішчам была вёска Мізары, ад якой на сёння застаўся толькі здзін хутар. Назвы Рацюны і Рацюнкі маглі паходзіць ад старажытнарускага слова "раць", або ад уласнага імя Рацьшын ці Рацьша.2 (ст.13)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18)
Від на гарадзішча Маскавічы з паўночнага ўсходу (фота: www.panoramio.com, 2009 г.)
Забудова. Даследаваннямі археолагаў устаноўлена, што спачатку паселішча было ўмацавана драўляным частаколам, а ў XI—XIII стст. узведзены сцены з тоўстых, пакладзеных гарызантальна бярвён.4, ст. 38-42А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Па меркаванню А. Катлерчука, забудова селішча тыпова скандынаўская. План гарадзішча мае ўласьцівую паўночнай традыцыі форму кола. Таксама на карысьць гэтага, па меркаванню даследчыка, сьведчыць тое, што згодна з мілітарнай тактыкай вікінгаў лагер ніколі не будаваўся на беразе ракі, але заўсёды "хаваўся" ў глыбі азёраў.3, ст. 15Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. Вільня: "Інстытут беларусістыкі", 2007. Рэшткаў пабудоў не выяўлена. Але дэшыфроўка аэраздымкаў гарацзішча свечыць пра цесную комплексную забудову пляцоўкі (на пляцоўцы кругавая, уздоўж берагавой лініі - вулічная). Сляды пабудоў выяулены і каля паўднёвага падножжа гарадзішча. Калі супаставіць профіль раскопак, адбіткі згарэлага бярвення і характар мацерыка, то вынікае, што на пасяленні Маскавічы жытлы былі наземныя, зрубныя, амаль што квадратныя, іх памер ад 4х4 да 5х5м (ад 16 да 25 м.кв). Дамы ставіліся на каменныя або драўляныя падкладкі. Сцены рабіліся з круглага і абчасанага бярвення дыяметрам 0,15—0,2 м.4, ст. 38-42А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Пазы паміж бярвёнамі абмазваліся глінай. Падлога была двух відаў: драўляная (у дамах, дзе жылі больш значныя асобы) і глінабітная з пясчанай або глініста-земляной падсыпкай (у большасці пабудоў). Печы глінабітныя на слупавых апечках. Адна печ мела падпечную яму, у якой знойдзены вуголле, фрагменты керамікі і шырокапласціністы бронзавы арнаментаваны браслет. Памеры печы наступныя: даўжыня — 1 м, шырыня — 0,6 м, вышыня скляпення — 0,4 м. Побач з жытламі знаходзіліся гаспадарчыя ямы (памеры ад 0,5 х 0,5 м да 1 х 1,5 м), якія былі заглыблены ў мацярык ад 0,1 да 1,3 м. Сценкі некаторых ям абмазаны глінай. Гэта сведчыць пра тое, што ў іх захоўваліся харчы.4, ст. 43А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Гаспадарка і гандаль. Атрыманы падчас археалагічных раскопак матэрыял сведчыць, што асновай гаспадаркі на гарадзішчы было земляробства і звязаная з ім жывёлагадоўля. Колькасць хатніх і дзікіх жывёлаў была роўная, але паляўніцтва давала мяса ў два разы больш, чым адкорм хатняй жывёлы. Вялікай была і роля рыбалоўства. У паселішчы раэвіваліся рамёствы - жалезаробчае, касцярэзнае, ганчарнае, ювелірнае. Важнымі галінамі хатняй вытворчасці былі апрацоўка дрэва, скуры, а таксама ткацтва. Рамёствы былі разлічаны галоўным чынам на патрэбы паселішча і яго наваколіц.2 (ст.13)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Аб удзеле ў далёкіх гандлёвых сувязях сведчаць знаходкі шкляных бранзалетаў, пацерак і пярсцёнкаў, шыферных праселкаў, сердалікавых пацерак, ракавін каўры, бурштынавых крыжыкаў і г.д. Шырокія гандлёвыя сувязі пацвярджаюцца гірак-разнаважак і вялікай жалезнай гірай. Паблізу ад Маскавіч праходзілі буйныя водныя і гандлёвыя шляхі. З Заходняй Дзвіны па прытоках і волаках можна было трапіць у Днепр і р. Вялікую. Паблізу ішоў Аўгшэземскі ганлёвы шлях з Літвы ў Пскоў і Ноўгарад. Сухапутны шлях быў і ўздоўж Заходняй Дзвіны. Не выключана, што ў Маскавічах быў пункт для абмену прадуктаў мясцовага вырабу і промыслаў на прывазныя тавары. Воз. Дзерба, на беразе якога размяшчалася маскавіцкае паселішча, уяўляла сабой зручную гавань, куды па рацэ Друйцы ў Зах. Дзвіну маглі заходзіць гандлёвыя судны. Магчымы і іншы шлях: па волаку з Заходняй Дзвіны, а потым праз азёры Снуды і Неспіш.2 (ст.15)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Кавальская справа. Аб развіцці кавальскай справы сведчаць паўфабрыкаты і жалезныя шлакі.2 (ст.13-16)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Найвялікшую колькасць кавальскіх вырабаў складаюць нажы (знойдзена 166 экз.; большасць адносіцца да XII—XIII стст.). Шырокае распаўсюджанне ў XI—XIII стст. мелі калчападобныя крэсівы (ддя высякання агню) авальныя кароткія і доўгія, з язычком і без яго. Крэсівы часцей за ўсё вырабляліся з нераўнамерна навугляроджанага жалеза і былі некалькіх тыпаў: калачападобныя з язычком, калачападобныя без язычка, авальныя завостраныя, авальныя кароткія і інш.4, ст. 124-125А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005
Бронзавая фібула з гарадзішча Маскавічы, XII ст. 7, ст. 119Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Т.1, Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
Сякеры былі з вузкім і шырокім лёзамі і разнастайнай формай абуха. Вырабляліся і баявыя сякеры (у Маскавічах іх знойдзена 5 экз.). Цёслы ўтульчатыя і правушныя, сашнікі і матыкі былі розных памераў. Сярпы мелі насечкі, а некаторыя з іх — рэбры жорсткасці. Рыбалоўныя кручкі, як правіла, былі з бародкай, асобныя мелі вушка для мацавання вяроўкі (лескі). Нажніцы на Паазер'і былі двух тыпаў — пружынныя і шарнірныя. Пры гэтым яны выкарыстоўваліся як для гаспадарчых патрэб, так і ў рамесніцкай (напрыклад, ювелірнай) справе. Нажніцы, знойдзеныя на гарадзішчы Маскавічы, выкарыстоўваліся для рэзкі металу (на жалезную аснову тут была наварана стальная рабочая частка і загартавана). Маскавіцкія замкі датуюцца XII—XV стст. Замкі былі двух тыпаў: навясныя і нутраныя; цыліндрычныя і кубічныя з падоўжнай ключавой шчылінай. Пры іх вырабе прымянялася горанавая пайка з выкарыстаннем прыпою на аснове медзі. У замках з Маскавіч да дужак побач з корпусам прыварана вушка. Ключы ў верхняй частцы мелі адтуліну для мацавання шнурка, каб не згубіць ключ. Унутрыкарпусныя дэталі замка злучаліся паміж сабой горанавай пайкай, у якасці прыпою выкарыстоўвалася медзь і яе сплавы.4, ст. 124-125А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Майстэрства кавалёў у даўнія часы часта ацэньвалася іх уменнем падкаваць каня падковамі ўласнага вырабу. У шырокім асартыменце вырабляліся элементы і дэталі конскай збруі, рыштунку вершніка (шпоры, цуглі, стрэмі, спражкі і інш.). Шпоры былі той катэгорыяй кавальскай прадукцыі, у якой больш увагі надавалася знешняму афармленню вырабу. Таму яны ўпрыгожваліся насечкамі, тардзіраваліся бронзавым дротам, пакрываліся каляровымі металамі, мелі адмысловую форму. Майстры з Браслаўшчыны выраблялі складаныя шпоры з чатырохграннымі шыпамі. Цуглі часцей за ўсё складаліся з двух рухомых дэталяў і двух кольцаў рознага дыяметра і сячэння ў асобных экзэмплярах. У Маскавічах знойдзены цуглі з псаліямі. Выклікаюць цікавасць і баявыя булавы, выяўленыя на Браслаўшчыне: дзве жалезныя і адна бронзавая ў Маскавічах. Жалезныя булавы з Маскавіч маюць выгляд куба са зрэзанымі вугламі, бронзавая мае 8 плаўна закругленых граней. Бадай што адзіным вырабам, якім не авалодалі мясцовыя майстры, былі баявыя мячы, навершы ад якіх знойдзены на гарадзішчы Маскавічы. Даследчыкамі ўстаноўлена, што мячы такого тыпу вырабляліся ў XII—XIII стст. у вытворчых цэнтрах Заходняй Еўропы (на землях куршаў і прусаў).4, ст. 126А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Пры вырабе кавальскіх рэчаў прымяняліся складаныя тэхналагічныя аперацыі.2 (ст.13-16)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18): 1) гарачая коўка, без якой нічога не выраблялася, ні просты цвік, ні складаныя прадметы. Гэта аперацыя мела адно абмежаванне: метал не павінен быў награвацца больш за 120°С. Гэта правіла выконвалася адназначна: сярод археалагічных знаходак не знойдзена бракованых паковак; 2) кавальская зварка, якая прымянялася пры т. зв. пакетаванні сыравіны. Праўда, найбольш рэльефна майстэрства кавалёў адзначалася пры канструкцыйнай зварцы жалеза са сталлю ці спалучэнні коўкі і зваркі металаў. Прадметаў, вырабленых па такой тэхналогіі, асабліва многа знойдзена на гарадзішчы Маскавічы (тапары, цёслы, нажы, косы, крэсівы і інш.); 3) горанавая пайка, якая выкарыстоўвалася пры вырабе складанай прадукцыі — навясных замкоў і ключоў да іх; 4) цэментацыя (прыём, якім, па сведчанню навукоўцаў (М.Гурын), асабліва авалодалі майстры з Маскавіч) як мэтанакіраванае насычэнне жалеза вугляродам для атрымання цвёрдых рабочых частак прылад працы, інструментаў, бытавых прадметаў пры захаванні вязкай і моцнай асновы гэтых прадметаў; 5) тэрмічная апрацоўка стальных вырабаў, якая вялася пры тэмпературным рэжыме каля 950°С з выкарыстаннем рамеснага масла, жывёльнага тлушчу, падагрэтай вады і інш. Мясцовымі майстрамі выкарыстоўвалася як поўная, напрыклад, пры вырабе крэсіваў, так і лакальная загартоўка рабочых частак прылад працы (вырабы з наваранымі стальнымі палосамі такія, як, напрыклад, косы). 6) Пакрыццё вырабаў каляровымі металамі выкарыстоўвалася радзей, чым іншыя аперацыі. Тут важную ролю адыгрывала падрыхтоўка да пакрыцця. Дэталь патрэбна было абтачыць на крузе, правесці апілоўку напільнікамі, паліроўку, а таксама апрацаваць спецыяльнымі растворамі. Для пакрыцця вырабаў (напрыклад, замкоў і ключоў) часцей за ўсё выкарыстоўваліся сплавы на аснове медзі. Гэты прыём вельмі просты (прадмет апускаўся ў ванначку з расплаўленым металам), але дастаткова эфектыўны, пра што сведчаць тыя ж замкі з Маскавіч. 7) Інкрустацыя (насечкі), якая была дастаткова складанай аперацыяй і выкарыстоўвалася радзей, чым іншыя. Сутнасць аперацыі заключалася ў тым, што на загадзя падрыхтаваную паверхню (яна афармлялася маленькімі бароздкамі) шляхам розных камбінацый наносілася мноства танюсенькіх палосак медзі, латуні і серабра. Частка вырабаў з Маскавіч інкруставалася меддзю. У некаторых нажах з Маскавіч доўгія пласцінкі каляровага металу ўпаяны ў канаўкі, якія зроблены на лёзах каля спінкі і ўздоўж яе. Вырабы адметныя высокай якасцю. Нягледзячы на шматвяковую карозію, пласцінкі з каляровых металаў трымаюцца моцна і надаюць ім прыгожы выгляд.4, ст. 126-127А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005
Тыпы і арнаментацыя керамікі з гарадзішча Маскавічы (пав. А.У. і Ю.А. Русецкі4, ст. 120А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005)
Кераміка. На гарадзішчы Маскавічы ў вялікай колькасці знойдзены самыя разнастайныя керамічныя вырабы. Толькі кругавых гаршкоў выяўлена 6 тыпаў. Самы распаўсюджаны выраб - гэта слабапрафіляваны посуд з адагнутым венчыкам, які мае загнуты ўнутраны край. Некаторыя з вырабаў мелі зрэз унутранай часткі краю венчыкаў, частка вырабаў мела вялікі знешні нахіл краю, частка была з прамым краем венчыка і прыўзнятым плечыкам. Дыяметр маскавіцкага ганчарнага посуду ад 14 да 22 мм. Шмат пасудзін з арнаментам - чыста хвалістым і хвалістым у спалучэнні з лініямі ці з насечкамі. У большасці выпадкаў арнамент нанесены на плечык, часам адразу на плечык і край венчыка, іншы раз на ўнутраны бок краю венчыка. На многіх донцах ёсць клеймы. У Маскавічах на 120 донцах былі клеймы ў выглядзе трохвугольніка з адыходзячымі дужкамі накшталт знака Рурыкавічаў у спалучэнні з ромбам зверху. На першы погляд кляймо нагадвае стылізаваную выяву чалавека. Акрамя таго, сустракаюцца клеймы ў выглядзе двух канцэнтрычных кругоў, пры гэтым усё кляймо перасечана перпендыкулярнымі лініямі. Знойдзена таксама кляймо ў выглядзе трохвугольніка.4, ст. 120-121А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 3 гліны ў Маскавічах выраблялі дзіцячыя цацкі, праселкі, грузілы, пацеркі. Вырабы адносяцца як да днепра-дзвінскай культуры, так і да культуры штрыхаванай керамікі. Амаль усе тыпы маскавіцкіх керамічных вырабаў маюць аналагі на многіх гарадзішчах, неўмацаваных паселішчах і ў курганах эпохі Кіеўскай Русі.4, ст. 121А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005. У Маскавічах знойдзены гліняныя дзіцячыя цацкі, якія маюць выгляд воіна ў кальчузе з поясам, а таксама хатніх жывёл (свіней і авечак). 3 дапамогай этнаграфіі адноўлена дзіцячая цацка — «жужалка». Праз зробленыя ў ёй адтуліны працягваецца шнурок, цягаючы за які канцы, можна было пачуць розныя гукі.4, ст. 121А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Ювелірная вытворчасць. На гарадзішчы выяўлены і сляды ювелірнага рамяства: ліцейныя формачкі, матрыцы для ціснення бляшак, кавалачкі меднага дроту, ювелірныя пінцэты, незавершаныя упрыгожванні.2 (ст.15)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Сярод ювелірных вырабаў на Паазер'і найбольш распаўсюджанымі былі зааморфныя бранзалеты. дастаткова распаўсюджаны від бранзалетаў — вырабы з пераплеценых дроцікаў (гарадзішча Маскавічы - складанаплецены бранзалет са шклянымі ўстаўкамі на канцах). Яшчэ адна група бранзалетаў — пласціністыя. Адны з іх гладкія, другія — арнаментаваныя, трэція — стылізаваныя (гарадзішча Маскавічы - бранзалеты з крутлага дроту, медныя і бронзавыя пласціністыя бранзалеты з геаметрычным арнаментам). Сярод упрыгожанняў, якія вырабляліся на Паазер'і ў XI—XIII стст. на гарадзішчы Маскавічы знойдзены медныя і бронзавыя рашэцістыя, пласціністыя і драцянавітыя пярсцёнкі. На гарадзішчы Маскавічы знойдзена таксама білонная полая падвеска-конік з грывай у выглядзе кольцаў, а ўздоўж тулава нанесены рэльефны хвалісты ўзор. Адметнасцю вызначаюцца 4 крыжы-энкалпіёны (крыжы-складні). Адзін з маскавіцкіх энкалпіёнаў з абодвух бакоў і ў цэнтры мае рэльефныя фігуры, а па краях — медальёны з плоскімі выявамі святых, зробленыя прадрапанымі лініямі, запоўненымі чэрню. 3 вонкавага боку - выява распяцця Ісуса Хрыста на падстаўцы. У двух другіх канцы пашыраны, а па вуглах кроплепадобныя выступы. На вонкавым баку схематычная выява распяцця, на адваротным — прамяністы крыжык і па краях медальёны з надпісамі. Малюнкі зроблены шырокай контурнай лініяй з дапамогай чэрні. Адзін крыж захаваўся разам з агалоўем, якое аздоблена пазалотай і ярка сіняй эмаллю. Знаходкі энкалпіёнаў, асабліва энкалпіёна з эмаллю, а таксама бронзавай лампады, даюць падставу меркаваць, што на гарадзішчы маглі жыць служыцелі культу - у апорных пунктах Кіеўскай Русі звычайна будаваліся праваслаўныя храмы. Паводле Л.Дучыц, у Маскавічах існавала кавальска-ювелірная майстэрня. Тут выяўлена аднабаковая ліцейная формачка для адліўкі нацельных крыжыкаў, медныя плоскасці, матрыцы для ціснення накладак (13 х 13 мм) з выявай свастыкі, кавалачкі дроту, не завершаны ланцугатрымальнік і 3 жалезныя ювелірныя пінцэты.4, ст. 129-135А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Апрацоўка камяню. Да нядаўняга часу лічылася, што шыферныя праселкі на Беларусь завозіліся з украінскага г. Оўруч, дзе меліся вялікія залежы пірафіліту. Аднак у апошнія гады беларускія археолагі знайшлі доказы існавання майстэрняў, якія выраблялі шыферныя праселкі з прывазной сыравіны ў розных месцах Беларусі. У Маскавічах, напрыклад, знойдзена 169 добра захаваных або ў фрагментах праселак, якія, на думку Л.Дучьш, дзеляцца на 4 віды: біканічныя (бітрапецоідныя), бочкападобныя, дыскападобныя і фігурныя. Знешні дыяметр праселак 13—27 мм, дыяметр адтуліны 5,5—9 мм, шырыня — 7— 16 мм. Больш за ўсё ружовых і светла-ліловых вырабаў, затым ідуць шэрыя, цёмна-ліловыя (ці фіялетавыя) і чорныя праселкі. На 7 вырабах нанесены літарападобныя знакі. 3 мясцовага каменю (марэннага граніту) вырабляліся жорны (у Маскавічах знойдзена 6: 3 жорнаў круглых, 3 — авальных).4, ст. 135-137А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Апрацоўка косці. Аб апрацоўцы косці сведчаць адходы касцярэзнай вытворчасці і шматлікіх касцяных вырабаў. Мноства разнастайных фрагментаў кругавога посуду.2 (ст.15)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) У Маскавічах знойдзены прадмет з косці, які нагадвае частку пад'ёмнага блока, што выкарыстоўваўся ў бортніцтве, касцяныя прыстасаванні для снавання нітак, падвеска з ракавіны кауры. Грабяні падзяляюцца на чатыры групы: адна-баковыя грабяні (расчоскі); двухбаковыя грабяні (цэльныя і наборныя); фрагментарныя; двухбаковыя наборньтя грабяні. 4, ст. 137-138А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005
Фрагмент грузіла з гарадзішча Маскавічы з надпісамі (фота: www.trinitas.ru)
Помнікі эпіграфікі. Асаблівую цікавасць выклікаюць унікальныя знаходкі абломкаў касцей (больш за 100 экз.) з выразанымі на іх малюнкамі і рунічнымі (скандынаўскімі) надпісамі. Паводле заключэння А.Катлярчука, гэта найбуйнейшая знаходка рунічнага пісьма па-за межамі Скандынавіі.4, ст. 143А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Усяго на 86 касцях нанесена каля 165 рунічных знакаў старашведскага алфавіта. Сярод надпісаў сустракаюцца розныя магічныя замовы, варажскія вырабы і іншыя атрыбуцыі. Вылучаецца 27 малюнкаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 3 групы: выразнае аблічча чалавека (8 малюнкаў), абстрагаваныя выявы людзей (14 малюнкаў) і кампазіцыйныя малюнкі (усяго 6). У першай групе вылучаюцца малюнкі з выявай чалавека з мячом у правай руцэ і з каронай на галаве, два малюнкі з выявай лучніка, чатыры "партрэты" воіна ў кальчузе ці панцыры, у шлеме і адна выява аголенай жанчыны. Над адным з малюнкаў над галавой воіна намаляваны крыж на ланцужку, які па форме падобны да знойдзеных на Маскавіцкім гарадзішчы энкалпіёнаў. 3 другой групы малюнкаў адзначым наступныя: чалавек з мячом у правай руцэ (на трох касцях), з мячом у левай руцэ (на дзвюх касцях), яшчэ на адной косці - чалавек у лодцы. Наступны сюжэт паказвае двух чалавек, адзін з якіх знаходзіцца на беразе, другі — у лодцы. На 4 малюнках паказаны чалавек з распасцёртымі рукамі. На косці, знойдзенай у Ранюнках, выявы размешчаны з двух бакоў: на адным — чалавек з шырока разведзенымі ў бакі рукамі, на другім - схематычная выява конніка, Цікавасць выклікаюць косці з сюжэтнымі малюнкамі. Па словах Л. Дучыц, "на адным малюнку ў баявой позе паказаны воін у кальчузе і шлеме з мячом у правай руцэ і міндалепадобным шчытом у левай. На заднім плане знаходзіцца лодка, побач з ёй - другі воін. На абломку другой косці злева намаляваны трохвугольнік са знакам трызубца, справа - пруская ладдзя з чалавекам на карме. На трэцяй косці паказаны два дружыннікі, якія б'юцца мячамі. Ёсць малюнак са схематычнай выявай натоўпу людзей. Вылучаецца сюжэт з лодкай, у якой знаходзяцца два чалавекі з распасцёртымі рукамі, справа ад іх - натоўп людзей. У цэнтры паміж натоўпам і лодкай — крыж, на канцах і ў сярэдзіне якога размешчаны трохвугольнікі. Гэты сюжэт хутчэй за ўсё трэба трактаваць як сустрэчу або провады мясцовымі жыхарамі людзей, якія прыплылі ці адплываюць на караблі. На адной з касцей паказана лодка, якая нібыта разгойдваецца на хвалях, а побач, пад вадой, вялікая рыбіна". На адной з касцей выразана жаночая фігура, твар невыразны, кісці рук не паказаны (у XII—XIII стст. так звычайна малявалі вядзьмарак).4, ст. 143А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Маскавіцкія малюнкі, на думку Л.Дучыц, нагадваюць шырокавядомыя малюнкі на бяросце наўгародскага хлопчыка Анфіма. Для іх характэрна тая ж непасрэднасць і наіўнасць выяў. Знойдзеныя малюнкі, напэўна, з'яўляюцца фрагментарнымі адлюстраваннямі падзей, якія адбываліся на Браслаўшчыне ў XII—XIII ст. Знаходкі з Маскавіч і Рацюнкаў можна аднесці да старажытнарускага свецкага мастацтва. У адрозненне ад царкоўнага жывапісу тут прасочваецца цікавасць мастака да адлюстравання сучасных яму людзей і падзей. Трэба меркаваць, што малюнкі выйшлі з княжацка-дружыннага асяроддзя, дзе высока цаніўся культ воіна. Асноўная большасць літарных знакаў супастаўляецца са знакамі скандынаўскіх малодшарунічных алфавітаў. Менавіта яны сведчаць пра тое, што жыццё ў парубежнай крэпасці (магчыма, сядзібе-замку) у Маскавічах дае пераканаўчы прыклад міжэтнічнага культурнага ўзаемадзеяння паміж шведамі і крывічамі (А.Катлярчук).4, ст. 143-144А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 Акрамя знакаў і малюнкаў, на костках ёсць выявы рашотак. У найбольшай ступені гэтыя рашоткі нагадвэюць дошкі для гульні ў шашкі або шахматы на Русі ці Таўлеі ў Скандынавіі, а магчыма, выкарыстоўваліся як часовае аднаразавае прыстасавалне, якое імітуе поле гульні.2 (ст.17)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Акрамя выяў на касцях, знакі ёсць і на прасліцах. Частка гэтых знакаў адносіцца да кірылічнага алфавіта, частка - да рунічнага. Аналогіі некаторым знакам вядомы на рэчах з археалагічных раскопак у Ноўгарадзе. Магчыма гэта тайнапіс, які пачаў распаўсюджвацца ў XII ст.2 (ст.17)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) На 5 шыферных прасліцах з гэтага ж гарадзішча маюцца надпісы, аналагічныя надпісам на абломках касцей. Як адзначае Л.Дучыц, у «Сазе аб хрышчэнні» (час напісання датуецца другой палавінай XIII ст.) запісана: «... Я прыйшоў туды, дзе Торвельду, сыну Кадрана, Хрыстос даў упакаенне: там ен пахаваны ў высокай гары ўверх па цячэнню Дроўны, каля царквы Іаана...» Даследчык «Сагі...» англічанін Т. Джаксан у якасці магчымай лакалізацыі Дроўны называе ваколіцы Браслава, дзе сканцэнтраваны некалькі падобных гідронімаў — азёры Дрывяты, Дрысвяты, Дзерба, р. Друйка, і падкрэслівае магчымасць па-хавання паблізу Маскавічаў ісландскага місіянера, які вяртаўся на радзіму па "ўсходнім шляху". Паводле заключэння прафесара, доктара гістарычных навук з Масквы А.Мельнікавай, гэта старарунічнае пісьмо вікінгаў, датаванае XII або пачаткам XIII ст., а сама знаходка — унікальная з'ява для Усходняй Еўропы.4, ст. 145А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005 На думку расійскага даследчыка В. Чудзінава (В. Чудинов), надпісы на фрагментах касцей з Маскавіч з'яўляюцца не скандынаўскімі, а славянскімі помнікамі і ўяўляюць сабой не скандынаўскія руны, а старажытнаславянскую руніцу. Большая частка костак з надпісамі і малюнкамі на думку Чудзінава ўяўляе біркі (тыпу сучасных бэйджаў) для слуг, якія маглі прымацоўвацца да адзення і прад'яўляцца пры праходзе слуг ва ўнутраныя памяшканні для князя і яго аховы.aВладимир Иванов. Древняя библиотека городища Масковичи. Мастацтва. Пра развіццё дробнай пластыкі сведчаць касцяны амулет з зааморфнай галоўкай (падобныя рэчы шырока бытавалі ў лясной зоне Усходняй Еўропы і ў скандынаўскіх краінах).4, ст. 145А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005
Рэканструкцыя жаночага адзення з гарадзішча Маскавічы (пав. А.У. і Ю.А. Русецкі4, ст. 147А.У. Русецкі, Ю.А. Русецкі. Мастацкая культура Віцебскага Паазер'я. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005)
Сацыяльны склад насельніцтва быў неаднародным. Так, сярэбраныя ўпрыгожванні (падвескі, скроневыя кольцы з трыма пацеркамі, шасцівугольная ўстаўка ад пярсцёнка, шыферны крыжык у сярэбранай аправе), візантыйскія шкляныя бранзалеты, пазалочаныя гузікі і шэраг іншых рэчаў маглі належаць толькі людзям багатым і знатным. Разыіты гаітдаль сведчыць аб наяўнасці ў Маскавічах гандляроў. Знаходкі трох крыжоў-энкалпіенаў, у тым ліку ўпрыгожанага пазалотай і выемчатай эмаллю, дазвалягоць меркаваць аб пражыванні ў Маскавічах святароў. На падставе знаходак зброі, рыштунку каня і конніка, абломкаў костак жывёл з выяваамі на іх воінаў можна сцвярджаць аб наяўнасці ў Маскавічах ваеннага гарнізона. Вылучаюцца катэгорыі воінаў: цяжкаўзброеныя вершнікі, цяжкаўзброеныя і лёгкаўзброеныя пехацінцы. Першыя дзве катэгорыі з'яўляліся прафесійнымі воінамі, а трэцяя набіралася з насельніцтва акругі ў час ваеннай небяспекі. Дружына ў сацыяльных адносінах таксама не была аднароднай. Так, жалезная булава лічылася зброяй радавых воінаў, а бронзавая булава, тым больш з упрыгожваннем, падкрэслівала энатнасць яе ўладальніка. Прывілеяванай зброяй лічыліся і мячы.2 (ст.16)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Этнічны склад Паколькі Маскавіцкае паселішча выконвала ролю парубежнага пункту на мяжы з прыбалтыйскімі плямёнамі, то яго насельніцтаа ўяўляла сабой этнічны кангламерат. На думку Л.У. Дучыц, сярод знаходак значнае месца займаюць усходне-славянскія ўпрыгожванні (шырокарогія лунніцы, падвескі-конікі, манетападобныя падвескі, пласцінчатыя бранзалеты з геаметрычным арнаментам, скроневыя кольцы, шкляныя бранзалеты, пярсцёнкі і пацеркі). Есць падставы меркаваць аб пражыванні выхадцаў з вяціцкіх і наўгародскіх зямель . Аб першых сведчаць шырокалопасныя скроневыя кольцы, шырокасярэдзінныя рашотчатыя пярсцёнкі, плецены бранзалет са шклянымі ўстаўкамІ на канцах, медная пацерка з напаянымі калечкамі, а аб другіх - полая білонавая падвеска-конік. Прысутнасць фіна-угорскага насельніцтва прасочваецца на знаходках у выглядзе вадаплаваючых птушак, фігурных ланцугатрымальнікаў, бранзалетаў і пярсцёнкаў, імітуючых косапляцёнку. Чарапахападобная фібула з ліліяпадобным арнаментам і адным завостраным канцом характэрна для ліваў. Да ўсходнепрыбалтыйскіх упрыгожванняў ці ўпрыгожванняў, выкананых па іх узорах, адносяцца звярынагаловыя бранзалеты, падковападобныя фібулы, круглыя фібулы з выпукла-вогнутьм сячэннем, шыйныя грыўны. Падковападобныя фібулы з патоўшчанымі канцамі і круглыя пласцінчатыя фібулы з выпукла-ўвагнутым сячэннем лічацца літоўскімі старажытнасцямі, падковападобныя са спіралепадобнымі канцамі — латгальскімі, а з сегментападобнымі канцамі — земгальскімі і г. д. Некалькі ўпрыгожванняў атаясамліваюцца са скандынаўскімі вырабамі. Гэта раўнаплечая фібула, падвеска-ланцугатрымальнік са спіралепадобнымі кругамі, падвеска ў выглядзе вадаплаваючай птушкі. Аб прысутнасці ў Маскавічах скандынаваў ці іх славянізаваных нашчадкаў сведчаць абломкі касцей жывёл з нанесенымі на іх рунічнымі надпісамі, знакамі і малюнкамі. Скандынаўскае пісьмо маглі прынесці воіны-наемнікі, купцы або скандынавы, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі крыжакоў.2 (ст.16)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) Па меркаванню А. Катлерчука, знаходкі на паселішчы маюць выразна скандынаўскі характар. Сярод скандынаўскіх рэчаў - шпілька-амулет з косткі з зааморфнаю галоўкай (Х-ХІ стст.). На думку Т. Пушкінай, вырабы такога кшталту належалі рамесніку-скандынаву. Да ўнікальных рэчаў належыць даволі рэдкая знаходка ўва Ўсходняй Эўропе - скандынаўская раўнаплечная фібула. Аналягічныя фібулы - даволі частая знаходка ў швэдзкай Бірцы. Таксама ў Маскавічах знойдзена іншая выразна скандынаўская рэч - чарапахападобная фібула-брошка XII ст., зробленая на высокім мастацкім узроўні. Сярод іншых вараскіх рэчаў простыя аналягі да якіх знойдзеныя ўва адначасовых кулыурных стратах Біркі і Готланду: сыгнэты, срэбная бляшка з паганскім арнамэнгам, жалезныя шыйныя грыўні, палі ддя гульні ў шашкі. Знаходкі жаночых скандынаўскіх рэчаў - сведчаньне таго, што швэдзкія вікінгі жылі ў Маскавічах сем'ямі. Невялікая колькасьць рэчаў крывіцкай культуры (завушніцы й г.д.) дазваляе меркаваць, што побач з скандынавамі жыхарыў і грудок славянаў.3, ст. 17Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. Вільня: "Інстытут беларусістыкі", 2007. Важкім аргументам, на думку А. Катлерчука, на карысць скандынаўскага характару паселішча з'яўляюцца скандынаўскія рунічныя надпісы на касцях. Знаходкі рунічных надпісаў даюць падставы гаварыць пра міжэтнічнас культурнае ўзаемадзеяньне паміж швэдамі й крывічамі. Сярод каля 300 знакаў якімі карысгалася насельніцтва Маскавічаў ёсьць 11 літараў кірылічнага альфабэту. Даць веры, што крывічы маглі ведаць таемную рунічную пісьмсннасць, немагчыма. Таму кірыліцаю карысталіся акурат скандьшавы - насельнікі Маскавічаў, якія згодна з полацкай традыцыяй былі фармальна хрысьціянамі ўсходняга абраду. Сярод вялікай колькасьці паганскіх замоваў, малюнкаў сустракаюцца малюнкі крыжа, металічныя нацельныя крыжыкі. Простая раўнаплечная форма крыжоў з Маскавічаў нагадвае крыжы рунічных каменьняў Уплянду. Пэўная адрозненасць рунаў з Маскавічаў ад класічных шведзкіх рунаў таго часу дазваляе меркаваць, што яны былі нанесены скандынавамі, якія нарадзіліся ўжо на Полацкай зямлі.3, ст. 18Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. Вільня: "Інстытут беларусістыкі", 2007. Лёс паселішча. Паводле Л.У. Дучыц, Маскавіцкае ўмацаванне перастала існаваць недзе ў канцы XIII — пачатку XIV стст. пасля яго спалення і разрабавання. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацкую зямлю спачатку часта адбываліся паходы літоўцаў, а затым пачалі ўрывацца крыжакі.2 (ст.17)Л.У. Дучыц. Маскавічы. (Полоцкiй летописецъ". Историко-литературный журнал, № 1 (2). Полоцк, 1993. г. ст. 13-18) На думку А. Катлярчука, заняпад Маскавічаў адбыўся ў першай палове - сярэдзіне XIII ст. і супадае з дзвюмя эпахальнымі падзеямі ў гісторыі Полацкага княства і Швэцы: 1) параза Полацкага княства ў барацьбе з нямецкай Рыгай за кантроль Дзвінска-Балтыцкага шляху; 2)спыненне брутальнай вайны паміж Свеаландам і Готляндам за панаванне ў Швецыі.3, ст. 18Андрэй Катлярчук. Шведы ў гісторыі і культуры беларусаў. Вільня: "Інстытут беларусістыкі", 2007. | ||||||
|
Геаграфічнае палажэнне гарадзішча Маскавічы
(Выкарыстаны карты з www.google.com/earth і locator.by) | ||||||
| ||||||
|
План гарадзішча Маскавічы з абазначэннем ускрытай плошчы
(Крыніцы: карта "План гарадзішча Маскавічы з абазначэннем ускрытай плошчы" (Л.У. Дучыц)9 (рыс.15)Л.У. Дучыц. Браслаўскае Паазер'е у ІХ-ХІІІ стст.. Мінск, 1991. г.)) | ||||||
| ||||||
| Від з гарадзішча Маскавічы (Браслаўскі р-н) | |||
| |||
| Від на захад, поўнач і ўсход (Фота: Р. Маісей, 2011 г.) |
| Прадметы побыту, узбраення, ювелірнай вытворчасці. | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Помнікі эпіграфікі. | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
(Апошняя рэдакцыя: 20.12.2011)
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Літаратура
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| • Галоўная | • Аб праекце | • Гісторыя | • Даведнік | • Галерэя | • Пошук [А-Я] | • Кантакт |
|
| • Спадчына Беларусі > Даведнік > Насельніцтва |